Сябры Palina007

Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Блогі -> Маленькі блоХ

Сябры: julcik  Kryscina  Partyzan  Alina  Алеся & Макс  Volha  Alenka  Tanya  stasia  наталька  LaVita  Наста 

Чый сябра: Kryscina  Partyzan  Volha 

наталька-блог

наталька

I am

18.09.12 10:14

[ Афігець-застрэліцца! Настрой: Афігець-застрэліцца! ]
[ Працую Цяпер: Працую  ]

Туга ў Франка з ангельскай, вельмі туга. Не даецца яму яна, пагатоў ён яе і не любіць. Наогул дзіўна, бо мне замежныя мовы, асабліва ў школе, даваліся вельмі лёгка, Алесь замежныя мовы не вучыў (гішпанскую я не лічу... Міргаю ), Алесь з розных моваў ведае столькі слоў, што мне часам падаецца, што я з нейкім выведчыкам жыву Вельмі шчасьлівы . А вось Франак у нас пэўна ў дзеда пайшоў, той аніяк ангельскую вывучыць не змог...
У нядзелю вучылі мы з ім ай эм, ю а, шы хі іт ыз, я думала павешуся!!! Ціха шалела, калі Франак у чарговы раз усё блытаў. Хаця настаўнік з мяне таксама ніякі, хоць я настаўнік па дыпломе, але дзякуй Богу, што мела толькі педпрактыку, а далей туды не пайшла, бо даўно б сядзела б за забойства асабліва тупога вучня... Карацей мучылі мы, мучыліся, але... у панядзелак Франак атрымаў 10 па ангельскай!!! Хоць нейкая палёгка для маміных нэрваў.

Пы.сы Ну і прыйдзецца-такі набыць Франку хамяка, бо апошняй умовай былі добрыя адзнакі па ангельскай.

Намамкі

LaVita

Ляля

13.07.11 22:59

8 ліпеня ў нас нарадзілася дачушка Марта. Цяпер гадуем. Сьмешка

Намамкі

LaVita

Справаздача

24.06.11 19:32

Атрымала дыплом. Забыла забраць дохцерскі штампік, так што дохцер з мяне ліпавы.
Заўтра еду ў Гомель як мінімум год на пяць.
Далей яшчэ не распланавала. Сьмешка

наталька-блог

наталька

Франак-скнара

2.06.11 14:55

[ Посьвіст Настрой: Посьвіст ]
[ Ем Цяпер: Ем  ]

31-га ўвечары Алесю патэлефанавала Жанна Грынюк і запрасіла Франка паўдзельнічаць са сваімі падзелкамі ў дабрачынным аукцыёне, які мусіць адбыцца на яе сялібе 1 чэрвеня. Франак пагадзіўся, праўда спытаў мяне, што такое аукцыён. Даведаўшыся, што яго самаробкі будуць прадавацца, усцешыўся, але засумаваў, калі зразумеў, што грошыкі пойдуць не яму.
Пачаў рабіць нешта з лега, зрабіў маленькі самалёцік, выкарыстоўваючы самыя просценькія дэталькі, абы толькі не ўсунуць туды штосьці каштоўнае. Хаця ў нас дома тых лега-дэталек ну вельмі многа!!! Пачала я яго ўгаворваць зрабіць штосьці яшчэ, але штосьці вялікае, і каб рабіў, як для сябе, не шкадуючы каштоўных дэталей. Казала, што грошы пойдуць дзецям, у якіх няма бацькоў. Казала, калі ты штосьці падарыш, дык табе тое дабро потым вернецца. Згадзіўся. Узяў яшчэ шрубалёт, які ён рабіў для сябе надоечы, праўда адну каштоўную дэтальку ўсё-такі замяніў...
На аукцыёне Франкавы два лота прадалі за 21 тысячу, гэта была другая па вялічыні сума, таму Франак атрымаў у падарунак яшчэ і кепку. Алесь набыў Мішын малюнак, нейкую страхалюдную пальчатку і самаробную свечку. Дзеці нагуляліся (са знаёмых быў толькі Міша), паабліваліся фантанам, але напрыканцы... атрымалі заробленыя грошы!!! Франак меў такую добрую магчымасць падзарабіць, бо хоча сабе новы "круты" тэлефон, і вось сквапнасць падвяла... У двухкосьсі

Намамкі

LaVita

Вялікдзень

14.03.11 19:50

Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым народным святам, якое адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар сонца, абудження прыроды і надыходу “вялікіх дзен” палявых работ. Гэтае свята не мае пэўнай, пастаянная прымеркаванасці ў народным календары: у залежнасці ад месячнага календара яно прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая.

Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі, гэтае свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрасенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы. Згодна з евангельскім тэкстам, на трэці дзень пасля смерці Ісуса да саркафага, дзе знаходзілася яго цела, прыйшлі жанчыны, каб у апошні раз абмыць і нацерці духмянымі рэчывамі нябожчыка. Але да іх вялікага здзіўлення, труна, у якой знаходзілася цела Ісуса, аказалася пустой. Анелы ж, якія знаходзіліся побач, паведамілі жанчынам, што Ісуса шукаць тут не трэба, бо ен уваскрес, а яго вучні неўзабаве ўбачаць яго.

Гэтай падзеі – цудоўнаму вяртанню да жыцця ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрэс!”

У велікоднай абраздасці даволі цесна перапляліся хрысціянскія і язычніцкія ўяўленні. Падрыхтоўка да Вялікадня адбывалася на працягу Перадвелікоднага тыдня і заканчвалася ў Вялікую суботу прыгатаваннем святочнай ежы, якую неслі ў царкву, дзе гэтая ежа ў час службы асвячалася. Пасля асвячэння пасхі ў царкве кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй бегчы з ею дадому. Гэты звычай быў заснаваны на народным павер’і: хто першы прыбяжыць з пасхаю дамоў, у таго будзе лепшы ўраджай, і той гаспадар першы скончыць палявыя работы. Абрус, на якім стаялі велікодныя стравы, захоўваўся ў недатыкальнасці на працягу ўсяго года: ен, згодна з народнымі вераваннямі, ахоўвае ад граду, і таму пры з’яўленні градавых хмар гэты абрус рассцілалі на двары.

У цэнтры велікоднай абраднасці знаходзіцца яе своеасаблівы сімвал – пафарбаванае яйка. Згодна з біблейскім сюжэтам, пачатак звычаю фарбаваць і дарыць на Вялікдзень чырвоныя яйкі быў пакладзены святой Марыяй Магдалінай, якая звярнулася да імператара Ціверыя з прывітаннем “Хрыстос уваскрэс!” і, паднесшы яму ў падарунак чырвонае яйка, пачала сваю пропаведзь. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, а яго чырвоны колер нагадвае аб крыві Хрыста, якая была праліта дзеля выратавання людзей. Асвечанае ў царкве яйка елі першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святочнае застолле.

У першы дзень Вялікадня лічылася неабходным мыцца вадою, у якую пакладзены залатыя і срэбныя рэчы, а таксама чырвонае велікоднае яйка, каб увесь год быць багатым, чыстым і прыгожым, як яйка. Маці гладзілі чырвоным яйкам, якое вымалі з вады, на твары сваіх дзяцей, каб яны былі заўседы румянымі і чырванашчокімі. Фарбаваныя велікодныя яйкі і зараз дараць родным і знаемым. Абмен такімі яйкамі-падарункамі паміж хлопцамі і дзяшчатамі азначае іх прызнанне ва ўзаемным каханні. Важнае значэнне мела велікоднае яйка, атрыманае ў каго-небудзь першым: верылі, што яно не псуецца на працягу ўсяго года і мае цудадзейную сілу. Лічылі, напрыклад, што пажар ад маланкі можна патушыць, кінуўшы ў агонь такое яйка. Велікодныя яйкі клалі ў зерне, прызначанае для сяўбы. Моладзь у гэты дзень абавязкова гушкалася на арэлях, што таксама ўсведамлялася як важнае магічнае дзеянне: пад’ем, узлет на арэлях угару павінен быў, на думку людзей, стымуляваць рост расліннасці, пасеваў, дапамагчы ім хутчэй падняцца.

З велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, вадженне карагодаў і закліканне вясны. На другі і треці дзень Вялікадня па весках хадзілі валачобнікі – велікодныя спевакі – славельшчыкі. Для выканання абраду валачобніцтва ствараўся валачобны гурт, галоўным у якім быў пачынальнік (запявала). Акрамя таго, у гурт уваходзілі музыкі, якія ігралі на скрыпцы і дудзе, а таксама механоша, які насіў “валачобнае” – святочныя дарункі гурту. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў весцы і перад кожнай хатай спявалі, услаўляючы гаспадара, членаў яго сям’і, жадалі пленнай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывелы. У адказ гаспадары дзяквалі валачобнікам і давалі ім падарунак – валачобнае (фарбаваныя яйкі, каўбасы, сыр, булкі).


Гаспадар ты наш з гаспадыняю,
Не тамі нас доўга, падары нас борздка
Не вялікім скарбам, чырвоным яйцом.
Са двара пойдзем, прыпяваючы,
Пана гаспадара велічаючы.

У апошні дзень свята (а ў некаторых раенах у першы ці другі) беларусы хадзілі на могілкі памянуць (“пахрыстосавацца”) сваіх продкаў.

Зараз гэтае свята адзначаецца з улікам некаторых з тых традыцый, якіх прытрымліваліся нашы продкі раней. Але часам маеш такое жаданне звярнуцца да тых звычаяў...

Намамкі

LaVita

Пытанне

9.03.11 23:17

Папярэдні пост я напісала да таго, што шукала такую ж інфу пра Вялікдзень, але знайшла толькі пра Каляды.
Можа, падкінеце спасылачку якую? Не тэарэтычныя развагі, а менавіта што традыцыйна трэба рабіць; калі што пачынаць есці, ну і ўсё такое.
Цікавіць як каталіцкі, так і праваслаўны.

Намамкі

LaVita

Як правільна адзначаць Каляды

9.03.11 19:52

25 снежня Нараджэнне Хрыстова адзначаюць каталікі, грэка-каталікі, пратэстанты і большасць праваслаўных свету. Праваслаўныя беларусы Раство святкуюць 7 студзеня.

24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я. Раство — свята сямейнае, не шумнае. Вось ужо дзве тысячы гадоў хрысціяне ў гэтую ноч вітаюць прыход у свет Хрыста.

Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў перадсвяточны вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі поснае.

У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай краіне, існуе шмат розных звычаяў. Усе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай — прэсным белым хлебам, загадзя асвечаным. Аплатка — гэта сімвал Хрыста.

Пры святле свечкі перад вячэрай чытаюць урывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Віфлееме.

Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у царкву. Святая Імша ў каталіцкай традыцыі называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух). Бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі віфлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

Гэтую памятную сцэну сёння можна ўбачыць у кожным храме ў перыяд Божага Нараджэння. У найбольш заўважным месцы падрыхтаваныя яслі, у якіх ляжыць Дзіцятка Ісус, над якім з пяшчотаю і любоўю схіляецца яго маці і святы Язэп. Тут жа побач на сене — вол з вослікам, а крыху наводдаль з пашанаю кленчаць у вялікім здзіўленні сціпла апранутыя пастушкі...

Вігілія

Гэтае слова мае паходжанне ад лацінскага «vigiliare» і азначае начное чуванне. У каталіцкім Касцёле так называюць дні, якія папярэднічаюць найважнейшым святам.

Але найчасцей гэтае слова мы звязваем з днём перад Божым Нараджэннем. Звычай вігілійнай вячэры з’явіўся ў Беларусі ў ХVІІІ стагоддзі.

Вігілійную вячэру яшчэ называюць куццёю. Гэта ідзе ад назвы крупяной кашы — куцці, якая абавязкова павінна быць у гэты вечар на стале.

На стол ставяць толькі посныя стравы, але гэта не азначае, што яны могуць быць нясмачныя. Наадварот, у гэты вечар усё смачна. Не забудзьце пакінуць за сталом адно свабоднае месца на той выпадак, калі раптам да вас з’явіцца нечаканы госць альбо на ўспамін пра таго, каго няма з вамі сёння.

Калядкі

Павячэралі? Цяпер самы час заспяваць калядкі. Ну, вядома ж, цяпер можна зазірнуць пад калядную елачку і, магчыма, знайсці там для сябе падарунак.

Ну, хто не любіць спяваць гэтыя прыгожыя, вясёлыя песні? Дарэчы, іх не пачуеш у нейкі іншы перыяд года, напрыклад, летам. Гэта было б смешна, праўда? Тым часам, каля святочнай елкі альбо ў касцёле пры яслях, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, гэтыя песні проста неабходныя! Назва ж калядак паходзіць ад лацінскага «calendae» (у старажытным Рыме так называўся першы дзень кожнага месяца).

Сена

Жменя сена пад белым абрусам на святочным стале сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Ісус у Віфлееме.

Святочная елка

Звычай прыбіраць цацкамі елку на свята Божага Нараджэння нарадзіўся ў Германіі, але яго так палюбілі дзеці і дарослыя, што ён вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсім свеце. На Беларусі елкі пачалі ўпрыгожваць у ХVІІІ стагоддзі. Елка ставіцца ў нашых дамах у дзень, прысвечаны Адаму і Еве, і нагадвае нам пра райскае дрэва, а таксама пра дрэва жыцця.

Нараджэнне Хрыстова ва ўсходняй і заходняй традыцыях

Літургічны дзень у візантыйскім абрадзе пачынаецца ўвечары. Таму вячэрня з Літургіяй святога Васіля Вялікага 24 снежня — святочная. На Літургіі чытаецца Евангелле ад Лукі пра нараджэнне Ісуса Хрыста і пакланенне пастухоў. У гэты дзень, апрача суботы і нядзелі, раніцай Літургіі не бывае, а чытаюцца асобыя «Вялікія (або Царскія) гадзіны».

На Літургіі ў дзень свята чытаецца Евангелле ад Мацьвея пра пакланенне мудрацоў, паказваючы, што нараджэнне Хрыста мела не мясцовае, а ўніверсальнае значэнне. У царкоўных службах гэтага дня ўсхваляецца цудоўнае нараджэнне Бога ад Найсвяцейшае Дзевы Марыі, якая «насіла ва ўлонні сваім Спрадвечнага і Недасяжнага, адзінасутнага з нябачным Айцом, адзінае і ня злітнае ў Тройцы Боства». Хрыстос, «прыйшоўшы ад Дзевы Маці і не зазнаўшы ніякае змены... застаецца тым, кім быў — сапраўдным Богам, — і прымае тое, чым ня быў, стаўшыся чалавекам дзеля чалавекалюбства. Ён — Вобраз славы Айца, што быў і заўжды ёсць, і заззяў ад Дзевы».

Пратэстанты не ставяць елку.

Пратэстанты не надаюць першаснага значэння знешнім атрыбутам Раства. Так, напрыклад, хрысціяне веры евангельскай не ставяць у сваіх храмах елку, няма ў іх адмысловай вячэры наконадні Раства. 24 снежня ў вечары адбываецца вечаровая служба.

http://www.nv-online.info/by/33/40/5514/

наталька-блог

наталька

Надзьмувалі мы балёнікі

8.03.11 17:45

На выходныя ездзілі ў Слуцак да маіх бацькоў. Бабуля Марыя купіла дзецям балёнікаў, ды такіх кандовых, і бабуля дзьмула, і я, аніяк не маглі раздзьмуць. А ўзяў Франак: раз -- адзін надзьмуў, два -- другі. Плаванне і гімнастыка руляць!!! Кул! Супер!

наталька-блог

наталька

Выйшла ў людзі)))

2.03.11 13:13

[ Вып'ем піва! Настрой: Вып'ем піва! ]


Учора ў коі-та векі выйшла ў людзі. Мяне запрасілі на Узнагароды сайта experty.by. У такой тусоўцы музычных журналістаў, фотарэпарцёраў і саміх музыкаў я была ўпершыню, добра што Воля з Юркам знайшліся. Пазнаёмілася з галоўнымі экспертамі і ўсучыла Сяргею Будкіну дзеткаўскую паштоўку. У яго дзіцю 4 гады, спадзяюся, што калісьці да нас дойдуць.
Узнагароды адкрыў невялічкі канцэрт гурта The Silicon, якія граюць сёрф-рок. Класная музычка! Паслухаць можна тут: http://www.experty.by/node/1033
Пасля пачаліся самі ўзнагароды. Вы не паверыце, але ўсе дыплёмы забралі беларускамоўныя альбомы!!! Лепшы дэбютны альбом — Pananieba «На балоце», што граюць беларускамоўны рэп! (паслухаць http://www.experty.by/node/1044 )
Тры ўзнагароды забраў гурт Hvarna з альбомам «Кола вяртанняў» (паслухаць http://www.experty.by/?q=node/872 )
І аж чатыры!!! ўзнагароды ўзялі "Дзецідзяцей" з іх апошнім альбомам "Рух" (паслухаць http://www.experty.by/?q=node/764 ) Дарэчы, у намінацыях лепшы альбом году і лепшы рок-альбом Дзеці перамаглі Дзюбелей, але Кулінковічу дастаўся цікавы прыз, хаця мне яго было крыху шкада, у іх выдатны альбом атрымаўся!!! (паслухаць http://www.experty.by/node/1026 ).
Пасля было невялічкае афтэрпаці мордамі ў салаце))).
А фоткі можна глянуць на генерацыі http://generation.by/doc14-485.html У Юркі фоткі
найлепшыя!!! Супер!

наталька-блог

наталька

гаспадарскае...

1.02.11 11:25

[ Сумнік Настрой: Сумнік ]

Вось жывеш так, жывеш, а потым БАЦ! - у мяху апошняя бульбіна... Сумнік

наталька-блог

наталька

Млін, ну чаму я такая дурніца-а-а?!!!

25.01.11 16:36

[ Гыгыгы Настрой: Гыгыгы ]
[ Слухаю Цяпер: Слухаю  ]

Зварыла сямейству боршч))), Адэлька прачнулася, пайшлі карміцца... Паклала гушчы ў кантэйнер блэндару, змалола. А Адэлька ў мяне кнопачніца, трэба ж і ёй націснуць. Падношу дывайс да яе, трымаючы ўсю хрэновіну за крышку. Адэлька як націсне, кантэйнер як перавярнецца, заліваючы ўсе навакольле чырвонай жыжкай... Адна Адэлька засталася чыстая... Калі пераапранулася, памыла пліту, сталешніцу і падлогу, заўважыла яшчэ карціну маслам на супрацьлеглай сцяне... за 3м... Вось дык націснулі.... Афігець-застрэліцца! Вельмі шчасьлівы

Намамкі

LaVita

Выбары

26.04.10 20:50

Я ў гэтым годзе прагаласавала на двух участках - у Гомелі і ў Мінску. І ні на адным не паказвала пашпарт.

Намамкі

LaVita

Праца!

2.09.09 20:42

Хачу працаваць! Дакладней, працаваць не хачу, але грошы патрэбныя. Можа, вы ведаеце, якія бываюць некваліфікаваныя працы, каб на іх працаваць было небрыдка? Ціпа заробак маленькі, затое для душы...

Намамкі

LaVita

Вусень плыве

10.06.09 16:01



Мой шлюб асацыюецца ў мяне з такім плывушшым па хвалях вусенем. Сьмешка
Віншаваць зусім не трэба, ухваляюцца толькі каменты вусеня.

Намамкі

LaVita

Аўтобусік

10.06.09 15:46

Апошнія некалікі дзён я штораніцы у адзін і той жа час стаю на прыпынку на скрыжаванні Веры Харужай і.. яшчэ чагосьці, каля "Матрункі", а разам са мной стаяць тата і сын, гады паўтара, у вазочку і з портфелем у руках. Сьмешка Я заўсёды з'яжджала раней за іх і вельмі мне было цікава, куды яны з такім малым штодзень ездзяць. А сёння тата сказаў:
- Глядзі, наш аўтобусік едзе. - дастаў дзіцёнка з вазочка і пайшоў да дарогі, а вазок так і застаўся стаяць. Тут я зусім зацікавілася, як гэта яны сабраліся без вазочка кудысьці ехаць. І вось пад'ехала жоўценькая маршрутка з надпісам "Школьный", у ёй двое хлопчыкаў гадоў пяці, і цётачка. Цётачка выйшла з аўтобуса, узяла хлопчыка з портфелем, вельмі шчаслівага, і яны з'ехалі. А тата застаўся, таксама шчаслівы Сьмешка і пакаціў вазочак дадому.
Тут я канчаткова зацікавілася, што ўсё гэта значыць, і пабегла ў вас пытацца.

Праўда, доўга падумаўшы, прыдумала, што гэта прыватны дзіцячы садок сваіх выхаванцаў так збірае. Сьмешка

Намамкі

LaVita

Дзіцячае Еўрабачанне

6.06.09 14:46

Я паглядзела песню Юры Семяновіча - кандыдата на дзіцячае Еўрабачанне.
Я так зразумела, ён фанат Гары Потэра, мае знаёмыя фанаты таксама любяць лацінскімі словамі кідацца са страшным выразам твару. Сьмешка
Я ў шоку.

Намамкі

LaVita

Жэньшэнь

3.06.09 23:52

Вы пілі калі-небудзь жэньшэнь? Ці елі... Я сёньня а 14 гадзіне выпіла паўчайнай лыжкі і цяпер заснуць не магу. Добра, што ў мяне на такі выпадак ёсьць пустырнік. Сьмешка
А можа, гэта плацэба? Ён у мяне вельмі добра развіты - вып'ю таблетачку, і так добра-добра становіцца, потым пагляджу інструкцыю - а эфект толькі праз тры месяцы. Сьмешка

Намамкі

LaVita

Вучоба

3.06.09 23:48

Цікава вучыцца - гэта калі ранкам выпадкова адкрыў падручнік на адвольнай старонцы і так зачытаўся, што ледзь на заняткі не спазьніўся. Сьмешка

Намамкі

LaVita

Чытво

10.05.09 21:10

У часопісе "Малышок" цікавыя артыкулы пра сумесны сон,
прышчэпкі (калі пра шкоду прышчэпак кажа чалавек з мэдычнай адукацыяй, я вельмі пранікаюся),
Івана Айплатава (ох, як я люблю чытаць пра шматдзетных знакамітасьцяў, як у іх усё добра і правільна! Сьмешка ),
гатоўнасьць да школы
і ўсялякія розныя алергіі з пласкастопіямі.
Яшчэ туды пішуць мае выкладчыкі, якіх я вельмі паважаю. Карацей, для мяне самы чытабельны мамскі часопіс.
Гэта я ўсё да таго, што мяне зноў пацягнула на мамскія часопісы і выбіраньне імёнаў, а вучыцца яшчэ доўга. Сумнік

Намамкі

LaVita

Кніжная выстава

15.02.09 21:27

[ Слухаю Цяпер: Слухаю  ]

Мне спадабаўся поўны збор "Хронік Нарніі" па-польску за 12 тысячаў. Самы шчасьлівы ў сьвеце
І не спадабалася, што ўсе мае падручнікі каштуюць ад 40 да 110...

Назад | Наперад