Black aspid-блог

пчаліная прэм'ера

25.08.14 6:50

[  Настрой: Блазан ]

Вярнуліся з гастроляў у Лагойску, куды трапілі дзякаваць "Мастацкай літаратуры".
Гэтым разам вырашыла ставіць не правераны часам "Гаспадарлівы мяшок", а новую мініятуру "Пчолы", напісаную паводле загадак з кніжкі "Сакрэты кветак...". Прыгажосць гэтай сцэны не толькі ў сапраўдных пчалячых касцюмах, пашытых нашай бабуляй для мюзікла "12 месяцаў", самая разыначка - фінальная песня пра папараць кветку - аўтэнтызацыя на беларускую глебу вядомай тэмы з м\ф "Шёлковая кісточка" . А ў дадатак сусветнавядомы хіт Рамштайнаў "Без цябе" і непаўторная кампазіцыя "Паглядзі, паглядай" ад Бітлз.
Пчолы з-за дажджлівыга надвор'я лёталі не вельмі актыўна, але тэкст адгудзелі без збояў, а гледачы нават адгадалі ўсе загадкі. Шкада, што мікрафоны не ўдалося наладзіць - сусветным хітам не хапала крыху аб'ёма. Затое добра можна было разабраць тэкст.
Прымалі нас вельмі цёпла, у пчалы маёй ледзь дах не сарвала пасля выступу - стала віраваць па лагойскай бібліятэцы, балтала несупынна.
А пасля паехалі ў галерэю С.Ф.Давыдовіча (таго, каторы Зосін))) - паглядзець карціны і гліняныя скульптуры.
Паездка ўдалася. І мы, здаецца, не расчаравалі. Запрашайце нас!

>>> яшчэ паведамленні ў гэтай катэгорыі: справы надзённыя

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 12.09.14 10:53    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Як правільна вас запрашаць? На які ўзрост разлічаныя "Пчолы" і які мінімальны калектыў? Пэўна едзеце сваім транспартам? То колькі ў такім разе, з улікам усіх кампенсацый, будзе каштаваць ваш візіт, напрыклад, у Маладзечна?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 24.09.14 9:38    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

прабачаюся, не бачыла камент.
Правільна нас запрашаць па тэлефоне 80291409408 (Алена)
Разлічаныя "пчолы"(каля 4 хвілін сцэнка і 2 хв песня) на старэйшых дашкольнікаў-малодшых школьнікаў (асноўная фішка - загадкі пра кветкі, есць вершаваная казка "Гаспадарлівы мяшок" - там і сярэднія школьнікі пасмяюцца. Можна паказаць і тое, і тое. Можам праспяваць па-беларуску з Бітлз, Рамштайна. Дзіцячыя песні таксама можам сёе-тое. Труцень грае на флейце. І я магу пачытаць - сваё і перакладное.
Папярэджвайце заранёў, абгаворвайце, што вам хочацца. (тыдзень, лепей 2, бо артыстам трэба знайсці час для рэпетыцый між школай і гурткамі). У Маладэчна дабярэмся самі, але калі наш тата з машынай будзе працаваць - спатрэбіцца праважаты па самім Маладэчна ад вакзала)))
Мінімальня група - ??? Нам розніцы асоба няма. Аднак калі гэта маленькае памяшканне - мікрафоны не трэба, калі актавая заля - пажадана. Думаю,хаця б чалавекі 3-4, меншая аўдыторыя згубіцца сярод артыстаў)))).Фанаграма ў нас на флэшцы - адпаведна трэба тое, на чым прайграць.

Кошты... мм... мы людзі не разбэшчаныя. Але з улікам дарогі 25 баксаў даезд плюс па 10 на артыста... ад 45 да 55 атрымліваецца, калі заранёў (за 3-4 тыдні) - можам нешта напісаць па вашай тэме з улікам вашых пажаданняў - тады болей.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion
Original style from LiveJournal.