дабрыня

29.08.16 23:20

[  Настрой: Сьмешка ]

Добры дзядзя сёньня пакатаў дачку на атракцыёне, да якога яна дабегла раней за бацькоў на каляровыя агні. Пакатаў з хуткасьцю 0,1 — проста так, без экстрыму, праз дабрыню, «каб дзіцё сышло задаволеным». Праўда, апошні пункт не спрацаваў — дзіцё захацела застацца там пажыць і дабрацца такі да каляровых агнёў і што там над імі яшчэ. Гэта аповед не пра дачку, дзядзю і заводзкі раён, гэта аповед пра дабрыню. Мне яна часам сьніцца. Дык я падумаў, што нанач — самае тое =)

Аўтар Паведамленне
Няма адказаў
Паказаць паведамленні: