Black aspid-блог

нясем у масы...

8.07.13 18:27

[  Настрой: Ня ведаю... ]

Сёння ў бібліятэцы Талстога былі ўпяцёх. Драбнеча важна сядзеў у вазку, пад канец узлез на рукі. Кандрат дэбютаваў у "Гаспадарлівым мяшку" ў ролі свінні, якая ўвесь час пнецца на дыванок і ціхенька кажа "Рох-рох!"
Дзеці былі са школы №1, што з музычным ухілам. Таму "Купалінку" спявалі разам з дзецьмі і іх настаўнікамі. Бойкая першакласніца адразу заявіла, што вучыцца граць на фартэп'яна (яно ў кустах было), а потым пыталася, што значыць слова "зразумелі" (як кінуліся тут жа яе апраўдваць сяброўкі, маўляў, яна толькі першы клас скончыла, беларускую мову яшчэ не вучыла!).
Дзецям маім спадабалася. Пасля завіталі да цёткі маёй, паелі чарэшань і цукерак. Здаецца, ўсё добра. А настрою няма.
Не магу зразумець, што маё адчуванне, а што - рэальнасць. Мне падаецца, што я і мае дзеці робім карысную, нават важную справу, калі адгукаемся на такія запрашэнні - і нам карысна, і людзям (бібліятэцы, выдавецтву)дапамагаем, і дзецям цікава і карысна. А з іншага (не майго, іншага) гледзішча - дзяцей сілком пруць у бібліятэку, маім артыстам такая пляцоўка - замалая... аддачы і плёну ніякіх...
Скажыце мне, убогай істоце, насамрэч апроч РАНА, якое прымае планы мерапрыемстваў летнікаў, і дырэктара школы (завуча, метадыста, арганізатара, сацыяльнага педагога - патрэбнае падкрэсліць), які гэты план нясе,каму-небудзь гэта трэба???
Я запыталася ў Мсціслава, ці цікава яму так выступаць, ці пагаджацца мне на наступнае запрашэнне? Ён кажа, так. Цікава. Хоча. Меншыя кажуць, спадабалася. Якуб пакуль не галасуе...

>>> яшчэ паведамленні ў гэтай катэгорыі: справы надзённыя

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.07.13 0:38    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

можа анонсы рабіць тут на дзетках? ці вы за зачыненымі дзьвярыма выступаеце?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 9.07.13 7:31    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

дзверы не зачыненыя. Але, па шчырасці, я не ведаю, ці будзе гэта так файна. Я пакуль маю справу з відавона слаба абазнанымі ў мове і традыцыях слухачамі і нават не маю часу капнуць глыбей. Проста стараюся пакінуць нейкае адчуванне ад мовы, ад сустрэчы, што "нешта цікавае". Аўдыторыя "дзетак", можа, засумуе... Да таго ж, мне штораз абяцаюць 60 чалавек, прыходзіць 20, а месца там з цяжкасцю на 30... Проста могуць быць расчараванні... А так - ьез праблем...

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion
Original style from LiveJournal.