...сапраўды, беларускасць - гэта такі вірулентны вірус.

4.03.13 2:03

Неверагодна: такое змрочнае і сумнае месца, як інфекцыйная лякарня, можа стацца месцам прыемных знаёмстваў. А ўсё чаму? Беларускасць, як усё напаўзабаронанае і маладаследаванае, прыцягвае.

Калі мінула самая жахлівая частка пнеўманіі і мне захацелася расплюшчыць вочы, неяк само сабою завялося прыяцельскае знаёмства з медсястрой, якая абзадачвала мяне рознымі наіўнымі і складанымі пытаннямі з мовы і гісторыі Беларусі. На развітанне яна задала пытанне пра этымалогію слова "здароўе" ды стаўленне старажытных беларусаў да здаровага ладу жыцця (не канкрэтна так, але нешта падобнае). Я загрузілася па поўнай праграме. Дома напісала ёй амаль-што-рэферат. Яна ў адказ прапанавала дапамогу ў ін'екцыях ))) (спадзяюся, у тым не будзе неабходнасці яшчэ доўга).

Доктарка, медсястрычкі і санітаркі задавалі (сярод іншых) арыгінальнае пытанне "чаму вы размаўляеце па-беларуску?", я старалася не паўтарацца ў адказах. Маладзейшым казала, што гэта модна. Старэйшым - што я ўкраінка, і для мяне як для замежніка беларуская мова лягчэйшая ды прыгажэйшая. Калі ўласная фантазія была вычарпана, на аргумент санітаркі "па-беларуску немагчыма багата выказацца" адказала цытатай з Караткевіча: "Хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты" - а ці зможаце вы па-руску без матаў сказаць столькі слоў на нявартага мужыка?" Санітарка доўга рагатала, а потым зайшла яшчэ раз дзеля паслухаць на біс. Йе-ех, пераканала, адзін-нуль))

Падобна, што самым вірулентным вірусам у лякарні стала беларускасць. Ад іншых хваробаў персанал ратаваўся маскамі, а ад гэтай... не ўратаваўся Міргаю

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.03.13 11:33    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Супер! Вельмі шчасьлівы

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Nadzeyka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 5.03.13 13:55    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

крута! Супер! Вельмі шчасьлівы

і не хварэць (у сэнсе здароўя паболей ! Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.03.13 22:25    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Дзяк)
Пастараюся.
Такая файна-снежная зіма была, а мы з дзецьмі амаль усю прагапілі ((

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.03.13 16:04    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

дык снегу яшчэ навалам))) Міргаю

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.03.13 23:36    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Я ўжо на яго глядзець не магу, хачу ЦЯПЛА! Вельмі шчасьлівы

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 7.03.13 17:44    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

не, тут трэба вырашыць, шкада, што не пагулялі, значыць шкада і трэба дагуляць)
спецыяльна для вас на выходных -15:) каб нічога вартага ў годзе не прапусціліСьмешка))

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 10.03.13 0:10    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Насамрэч заразна. Здароўя табе...

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.03.13 1:06    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

stasia, дзякуй за пажаданні!

Я трохі ў задуменні, бо не магу знайсці канкрэтнай інфы, як раней людзі ратаваліся ад хваробаў і як ставіліся да здароўя. То бок магу распавесці прыблізна, што лекаваліся траўкамі і звярталіся да шаптух, пра абярогі тое-сёе... Але раптам хто з вас ведае літаратуру па тэме - кіньце спасылку, пліз )
З удзячнасцю!..
(Цікавая тэма. Гэх, чаму я не студэнтка)))
...Чому я не сокіл... Чому не літаю... (С)

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 12.03.13 16:58    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

кніга "Літоўская гаспадыня". Там і пра вядзенне гаспадаркі, і пра ЗЛЖ, і пра лячэнне сяго-таго. Як не знойдзеш, прыходзь у госці чытаць. Толькі маякні, а то раптам не знайду хутка.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.03.13 1:57    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Black aspid, знайшла ў пдф, спампавала.
Узялася чытаць, не магу адарвацца Razz

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: