Black aspid-блог

гастроль

13.01.13 20:20

[  Настрой: Кул! ]

У суботу Мсціслаў выступіў з экзаменацыйнай праграмай па флейце ў нядзельнай школцы пры Жоўтай царкве. Хваляваўся моцна. але сыграў добра. Удзячныя слухачы не пашкадавалі апладысментаў. І за салодкім сталом пасядзеў. Салодкае жыццё артыста)))

>>> яшчэ паведамленні ў гэтай катэгорыі: справы надзённыя

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.01.13 11:28    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Вы такія малайцы! З груднічком і татам, які працуе, арганізаваць даборы на ўсе гурткі-канцэрты - гэта медаль Сьмешка А можна расклад Мсціслава на тыдзень у студыю?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 14.01.13 14:58    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Tanya, медаль не такі бліскучы, як падаецца))) Шмат чаго не паспяваем. Напрыклад, медагляд прайсці для нас - непад'ёмная задача. з чэрвеня па снежань ледзьве-ледзьве паспелі. Да лагапеда пайшлі толькі ў гэтым годзе. І г.д.
На тыдзень прыблізна так.
Пн - халява (толькі лагапед). Аўторак - шыбеніца (тры гадзіны ў муз.школе і дзве на студыі. Улічваючы. што і ў школе ўрок музыкі ў аўторак - такое музычнае крэйзі.
Серада - 2 гадзіны ў муз.школе і трэніроўка ў басэйне (у халодны час). Чацвер - халява (2 гадзіны студыя). Пятніца - халява (2 гадз студыя, але не вакал, а танцы і акторскае - галава адпачывае). Субота - 1 гадзіна муз.шк. і басэйн. Нядзеля - тэарэтычныя заняткі і трэнажорная заля ў яхтклубе.

Кошт гэтага - абмежаванасць па ўсіх разавых мерапрыемствах (культпаходы. дні народзінаў і інш.), немагчыма даць самастойнасці ў хатніх заданнях (робіць сам, але я працую таймерам з дубінай))). Мала ўвагі дастаецца трэцяму ў чарзе. Але калі вырашыцца пытанне з паступленнем у гімназію - давядзецца "адпускаць са шворкі" ў самастойнае плаванне і пераключацца на не менш таленавітых наступных)))

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.01.13 20:53    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Во-во, у мяне толькі 2 і тое я бачу перакос у бок старэйшага, у малой, праўда, моцная матывацыя не адставаць, так што яна шмат што робіць самастойна. А ў цябе чарга вялікая! Зычу посьпехаў усім таленавітым Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion
Original style from LiveJournal.