Узяць сябе за каўнер. Патрэсці.

11.12.12 3:01

Урэшце знайшла спосаб паправіць сваю англійскую.
Прайшла сумоўе на ўнікальны курс: а) speaking; b) раз на тыдзень (болей не магу сабе дазволіць); с) бясплатна.
Восень адвучылася.
І што вы думаеце? За гэты час разоў пяць хацела кінуць. Даўно не было так цяжка (хіба калі Ярашу 3 месяцы было, а я на правы вучылася). Словы звязваць сяк-так умею, а вось размаўляць... Зьбянтэжаны Дарэчы, астатнія, амаль усе студэнты, даволі жвава спікаюць; параўнанне не на маю карысць, але не магу ўстрымацца.
Пасля першых заняткаў - 2 гадзіны выключна па-англійску - мозг абвясціў страйк, выдаў моцны галаўны боль і адмовіўся ісці ў наступны раз. У адказ я распавяла сяброўцы, што запісалася на курсы. Не пайсці стала неяк сорамна. Яшчэ праз тыдзень галава сказала: "Я табе не дзевачка, так мяне грузіць," - давялося валачы сябе за каўнер на тыя заняткі...
Зараз апроч думкі "мамадарагая-што-я-тут-раблю" з'яўляюцца больш светлыя, пазітыўныя, і нават на той мове, якую вывучаю.
Ну і плён ёсць, іначай ужо кінула б.

Як ні сумна прызнацца, я лузер.
Даўно заўважыла.
Лёс шчодра адвальвае мне шанцы, а я імкнуся іх прашчоўкаць...
І ведаеце, часам няблага атрымліваецца Плачу!

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 12.12.12 19:37    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Пад апошнім абзацам падпісваюся. Можа, адкрыем клуб лузераў? Хопіць саромецца, пачнем ганарыцца! У харошага чалавека страчаных шанцаў мусіць быць многа! Дамо адэкватны адказ усім псэўданелузерам!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.12.12 2:08    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Black aspid, і ты?! Не веру! Сьмешка Ты - чалавек, які з нічога ўмее зрабіць салацік, капялюшык і... свята)))
Падаецца, я ўжо вычарпала свой запас шанцаў і ў гэты элітны клуб мяне не возьмуць.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: