Black aspid-блог

Педагагічны прыкорм: наступствы блізкія ды аддаленыя.

4.12.12 10:20

[  Настрой: Гыгыгы ]

Калі Кандрату быў год, я даведалася пра педагагічны прыкорм. Елі мы тады цыцку і ўсё, да чаго маглі дацягнуцца, вучыцца было позна, але заднім лікам апынулася, што ішлі мы амаль такім шляхам, калі адняць :
1. вылічванне доз па рысінках - мы пачыналі з кончыка лыжкі, калі праходзіла (не сплёўваў) - тут жа траціну лыжкі, яшчэ столькі ж пару разоў і - на першы раз хопіць;
2. такім чынам уводзілі і кашы, і пюрэшкі для малявак, і ўсю ежу са стала (а мы вэнджанае не купляем, засолёнае я на стол не стаўлю, з кубікаў не гатую і соўсы вінныя не прызнаю, таму наша простая, на вадзе-алеі тушаная-вараная ежа добра падыходзіла), не робячы вялікіх перапынкаў на назіранне (дзякуй Богу, праколаў не было - дыятэза не бачылі, паноса не мелі).
3. пазіцыю "мама-канкурэнт за ежу" я ўспрымала і ўспрымаю не як гульню, а ў свеце глабальнага харчовага крызісу.

У паўтара гады мы мелі Маўглі, які пры словах "Ідзеш, ці мама з'есць?" з воем ляцеў з "джунгляў" за стол,
спробу пакарміць з лыжачкі расцэньваў як пакушэнне на порцыю і верашчаў "СААААМ!"
У чатыры ж гады малое стала за мамай цікаваць: "Мама, а што ты кушаеш? Пакажы, што ў роце! Мама, а што ў кішэньцы?" Гэта вобшук на выпадак, калі мама вырашыла аднаасобна з'есці што-небудзь смачненькае. Праўда, тое, што сам не хоча. з'есці замест сябе дазваляе і нават, бывае, прапануе.
Што будзе далей? не ведаю. Вельмі ўжо ж "педагагічны" атрымаўся прыкорм. Ці спрабаваць з наступным?

>>> яшчэ паведамленні ў гэтай катэгорыі: справы надзённыя

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

julker
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 19.12.12 23:02    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Ня надта разумею што такое "мама харчовы канкурэнт". Можа я прапусьціла гэты момант як чытала? Прыўда чытала не скажу што ўважліва. Улавіла галоўнае: што сама ем то і діцю даваць і ня парыцца з наўмыстаю дзіцячаю ежаю. Ну дык даю і ня паруся. І пычынала зусім безсістэмна - што ўхопіць тое і зьесьць. Таму піражкі зь яблыкамі атрымаліся першымі Сьмешка
Адзінае што запытваюся, калі пачынае абы чым займацца пры стале: "Таксе аддаць?" Як кажа "не аддаць" і шпарка даядае - то галодная. Як пачынае скідаць на падлогу сабаку, значыцца наелася.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ

Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 9.01.13 15:21    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

я не чытала сама, слухала лекцыю. Зрабіла такія самыя высновы, толькі заднім лікам - мы ўжо елі даўно не толькі малачко,але фраза пра канкурэнта-маму мне запомнілася. Як апраўданне маёй ненажэрнасці)))

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion
Original style from LiveJournal.