"Купі казу!" - Купіла :)

28.10.12 23:36

"Каза" дарослая і ненадакучлівая, не бадлівая, не куслівая, не крыклівая. "Экаадказная"))) бо мы ўзялі яе ў валанцёраў прытулку нікому-не-патрэбных-катоў. Я клічу яе котка Смешка, дзеці - Коця, а сама яна думае, што яе клічуць "Кіс-кіс".
Амаль цывільны звер, толькі што зрэдку забудзецца ды павострыць кіпці аб дыван замест драпалкі ды ўсцябурыцца на падваконне праз стол. Цэлы месяц мы - шчаслівыя котаўладальнікі Rolling Eyes Усім добра: і малым - "жывы куточак", і кату - якія-ніякія гаспадары. А мне ўжо як зручна! - не трэба карміць з піпеткі.
І бонус - Яраш вывучыў свой 4-ты ў жыцці верш - дакладна для Коці, бо ходзіць следам за ёю і распавядае:
Апсік, апсік, каточак,
Не хадзі ў садочак,
І не тапчы кветачак,
І не будзі дзетачак.
Коця вершаў не цэніць, у яе сістэме каштоўнасцяў КОЦІруецца толькі рыбны суп. Яна хаваецца ў шафу за сметніцу, куды паэты не далезуць.
Затое калі ўсе паэты, піраты, матросы, прынцэсы, танцоркі, акулы, тыгры, турысты, прывіды ды іншыя страхоцці палягуць спаць, у мяне на каленях уладкоўваецца Коцька-Смешка-Мурказябра-Ёшкінкот. І вуркоча са страшнай сілай! Як трактар.

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.10.12 13:27    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Віншую!!!!!!!!!
Фота ў студыю! Міргаю

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.10.12 23:57    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Kryscina, дзякуй! Неяк здымкаў і няма дагэтуль... Аднак калі апшчэсцвеннасць просіць, зраблю)) Звычайная вулічная котка з вялізнымі выразнымі вачыма. Складаецца з 2х частак: верхняя - шэранькая, ніжняя - белая. І чамусьці не мяўкае, толькі балдзёжна вуркоча на ўсю хату.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.10.12 5:24    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Паказывайце-паказывайце Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.11.12 1:36    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Гатова, можна глядзець:



Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 4.11.12 12:53    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

šykounaja kotka Супер!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.11.12 22:30    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

kropka, я лічыла, што яна шыкоўная сваёй сціпласцю і выхаванасцю, але вось пазаўчора гэтая нахабная пыса цішком звалакла са стала сасіску, якая размарожвалася. Я ў шоку (яна ніколі так не рабіла). Котка атрымала строгую вымову... Нікому нельга верыць, нават катам! P.S. І ўсё адно яна файная.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 9:51    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
цішком звалакла са стала сасіску
- адчула сябе членам сям'і Міргаю
Прыгожая котачка, на гаспадыню падобная

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 12:43    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

І праўда падобная! )

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.11.12 0:52    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Прыгожая котачка, на гаспадыню падобная


Выцемка:
І праўда падобная! )


*задумалася моцна, каму камплімент...* Вельмі шчасьлівы

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: