Вось і адпускай іх пасля гэтага...

20.10.12 0:54

Ледзь не пасівела.
Падумалася, дзяцей трэба вадзіць за ручку да пятага класа Rolling Eyes
Два амаль-што-здарэнні за 15 хвілін.
Пераходжу праезд У ДВАРЫ, старанна азіраюся, малы ў мяне на руках. Раптам ляціць звар'яцелы... ммм... кіроўца звар'яцелага транспартнага сродку - унутраная цэнзура не дае назваць яго тым, кім ён ёсць. Адскочыла, падзякавала сабе за зручны абутак. Толькі праз паўхвіліны настаў шок і шкадаванне, што не запомніла нумар. Тормаз, ага.
Збіраемся перайсці трамвайныя рэйкі. Перада мной дзяўчынка 7 год з Настассінага гуртка. Трамвай едзе, дзяўчынка ідзе сабе. Ледзь паспела яе тармазнуць, не памятаю як. Здаецца, крыкнула і схапіла за каўнер. Потым ішлі разам і яна распавядала, што мама хацела запісаць яе на 6 гурткоў, а запісала толькі на 4...
А Яраш нават не спалохаўся.
Нейкі дзень быў шокавы. Мабыць, касмічная прастора мне зноў пра нешта сігналіць... а я зноў яе не разумею...

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 20.10.12 15:26    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Вох,мая балючая тэма..Пасля працоўнага досвеуі вельмі сумнай гісторыі ў досыць блізкім атачэнн, мая паслумянасць да ПДР набыла маніякальную форму . Нават не ўяўляю, калі змагу з больш-меньш спакойным сэрцам адпускаць малых адных.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.10.12 23:33    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Падобна, найхітрэйшае пытанне - як навучыць дзіця перайсці двор((

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 22.10.12 9:07    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Так, двор - небяспечнае месца. Штодня літаральна ў дзіцячую нэйрахірургію вязуць збітых машынамі ў двары дзяцей усіх узростаў. Гэтым летам і Кандрат ледзь не патрапіў - дэманстратыўна ўцякаў, калі я загадвала стаяць. Кіроўца быў на вышыні . Я адскоквала ўжо, бачачы, што не паспяваю. Каб не ўтапіў тормаз - збіў бы малога (а можа, і мяне зачапіў) сто пудоў. Добра, ехаў не хутка.
Таму мая маці адразу ж вучыла са старэйшымі гульню "стой", калі спыняешся адразу. а пытаешся - потым.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні: