Як сябравалі заяц і вожык: тэорыя і практыка

14.10.12 0:32

Хатняе заданне - прыдумаць казку на зададзеную тэму. Нічога складанага, але Настасся схітрылася ўвесці ў сюжэт яшчэ некалькі дзейных асобаў, нараздавала ім абавязкаў, марскім вузлом закруціла некалькі сюжэтных ліній і ўмольна паглядзела на мяне: маўляў, ну падрэдагуй, хіба цяжка?!
Падзялілася з ёю сваімі ведамі па тэорыі. Дзетка задумалася. У выніку колькасць дзейных асобаў скарацілася да трох, а сама казка - да таго памеру, які вучань 2-га класа лёгка занатуе ў сшытку. Як той казаў, стыль і арфаграфія аўтара захаваныя.

Як сябравалі заяц і вожык
Аднойчы вожык прыпанаваў зайцу пайсці ў лес. Заяц спытаў: "А калі?" А вожык кажа: "Уначы". А заяц яму: "Чаму ў начы?" Вожык і адказвае: "Знайсці прыгоды".
Яны ішлі па лесе. І раптам пад елкай бачаць прывіда! "Дапамажыце! Я заблытаўся!" - крычаў ён.
Заяц і вожык спалохаліся, але што зробіш, трэба дапамагчы, калі цябе просяць.
Так з таго часу зайцы і вожыкі не баяцца хадзіць у лесе па начох, таму што ўсе прывіды - іх сябры.


Першы літаратурны опус, зроблены на замову))

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
Black aspid
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 14.10.12 4:09    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

мне б такую яснасць думкі! Міргаю рэспект аўтару Ружа

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.10.12 22:52    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Супер!
Падпісваюся на збор твораў аўтара!
(Прапаную ствараць у Артыкулах раздзел "Казкі нашых дзетак" і змяшчаць у яго першы твор. Ты не супраць?)

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.10.12 23:55    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Нарэшце ў нас творчае хатняе заданне! Не стае такіх, па шчырасці.
Black aspid, можна сказаць, твор у стылі мінімалізм)))
Kryscina, добрая ідэя стварыць раздзел! Праз гады дзецям будзе цікава перачытаць. Гэта як старыя дзіцячыя фотаздымкі Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 20.10.12 15:17    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Яніна праніклася глыбачэзнай павагай да Настассі. Калі я расказвала, хто да нас прыедзе, яна вельмі ўразілася, што Настасся сама чытае казкі Ярашу. Калі ж даведалася, што яна яшчэ і САМА НАПІСАЛА КАЗКУ, то паведаміла, што пры сустрэчы будзе звяртацца да яе на "вы" Гыгыгы

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.10.12 23:12    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Ах ты ж зайка, Янінка))) Збірай сям'ю, прыязджай у госці, Настасся і табе пачытае!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: