helin-блог


На прыеме ў лекара

24.04.08 23:34

[  Настрой: Крычу! ]

"Люблю нашу медыцыну і медыкаў",хаця і сама належу гэтай суполкі.
Цяжарнай жанчыне нельга нервавацца,злавацца і раздражняцца,бо самі ведаеце,якія могуць быць наступствы,а як гэта можа адбіцца на будучым дзіценку...
Але,але-калі чарговы раз больш за паўтары гадзіны высядзіш пад кабінетам да лекара,каб цябе агледзелі за 5 хвілін,пачынаеш думаць і ўзгадваць,а як ты вяла прыемы,яшчэ тады,да дэкрэту,ці не сядзелі твае пацыенты так доўга пад дзьвярыма,чакаючы прыему ,ці дастаткова ты ўдзяляла ім ўвагі ,ці не хаміла ім.Часам,вельмі карысна паглядзець на сябе іх вачамі .
Шчыра кажучы,шкода,як лекараў,за іх нерыяльна вялікія прыемы і нізкія заробкі ,так і пацыентаў -за доўгія часы чаканьня(колькі ж справаў можна было зрабіць за 1,5 гадзіны),за няўважлівасьць да іх(часам,проста з-за таго,што не стае на гэтую ўважлівасьць часу).

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.04.08 9:55    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Правільна - таму я да лекараў не хаджу Сьмешка

У ЖК талончыкі раней давалі, і прыкладна час прыёму ім адпавядаў...

Калі б мне прыйшлося столькі сядзець - я бы пайшла скаргу накатала, бо гэта згубленыя часы працы. Калі ніхто не скардзіцца, дактары нават не заўважаюць, што фігова працуюць. Часам могуць пайсці гарбату піць калі чарга пад дзвярыма. Калі я бачу такія "поползновенія" - я адразу папярэджваю, што ці доктар працягвае займацца сваёй справай, ці я адразу іду да адміністрацыі.

Увогуле я вельмі жорсткі чалавек у адносінах да тых, хто лічыць, што мае права марнаваць МОЙ час.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ

Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.04.08 11:40    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

У гэтым годзе на размеркаваньні менчукі прасіліся на раёны, толькі б не працаваць у Менску на ўчастку.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.04.08 11:49    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

а што, у раёнах лепей? (можа мне да раённай паліклінікі прыпісацца)

У мінулай паліклініцы, у Серабранцы, дзе я была толькі 3 разы, паспелі згубіць маю картку (казлы!) - цяпер мне трэба будзе кучу дактароў праходзіць каб атрымаць даведку на правы. Я з жахам гляджу ў будучыню....

Цікава, ці існуюць у паліклініках платныя прыёмы - кшталту плоціш - і ідзеш без чаргі?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ

helin
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.04.08 16:24    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Я калі працавала на раёне,было лепей,бо людзей на прыеме меней і яшчэ розныя даплаты рабілі,кіраўніцтва ішло на сустрач,ведаючы,якія заробкі ў медыкаў.
У мяне есьць сяброўка,што жыве ў Маладэчна,дык ведаю дакладна,што ня хоча яна ў Менск,хаця за гады працы там,яна зарабіла сабе на кватэру ў сталіцы.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.04.08 12:41    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Юль, якія такіх дактароў?
з карткай і бяз карткі -- адна фігня. я ўвогуле зараз разумная стала. ведаю, што ад большасьці працэдураў (флюра, кардыяграма, прышчэпкі, што там яшчэ?) можна адмовіцца. а даведку выдаць абавязаны.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 29.04.08 20:53    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Аліна - з гэтага месца падрабязьней. Як мне атрымаць даведку на правы без флюараграфіі?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ

Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 12:55    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Юль, пішаш заяву на імя загадчыцы, што адмаўляешся ад флюараграфіі і просіш выдаць табе даведку. рэгіструеш заяву. чакаеш вынікаў.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 20:02    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Часам хутчэй зрабіць флюраграфію. А часам - карысней. У маёй свякрухі на апошнім прафаглядзе выпадкова флюраграфія выявіла сур'ёзную хваробу. Цяпер дзякуем Богу, што так здарылася - своечасова.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger

julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 2.05.08 14:47    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Kryscina, так, таксама ведаю такі выпадак з флюараграфіяй. Але можа лепей штогод на УГД хадзіць?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ

Nadzeyka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 5.05.08 18:47    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

julcik, я зараз тэрмінова раблю даведку на правы па зразумелых прычынах. Бо цяжарным не даюць, а гінеколаг на ранніх тэрмінах толькі на слова без УГД паверыць можа, што не цяжарны))) Дык вось, у паліклінікі мне без аналізаў выдалі выпіску ў 24ю. Проста напісала заяву ў даўрачэбным кабінеце, і мне далі спраўку ў тую ж хвіліну. Ніякай загадчыцы я не бачыла)))

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion