Пост любові, пяшчоты і шчасця

12.07.12 17:22

...А толькі раніцай збіралася напісаць "Пост уласнай бездапаможнасці і смутку".
Таму што мой трытончык Цмок спруцянеў, кату баліць жывоцік, я мала (вельмі мала) сплю праз гэты заапарк і ўвогуле не збіралася заводзіць катоў (пагатоў нованароджаных кацянятаў!), але так атрымалася, няшчасны выпадак і папросту не было выбару. Адчуванне, нібы купіла казу, як у тым анекдоце: "Купі казу!.. А цяпер прадай казу!"

Цмок. Думаю, ён памёр ад старэчага маразму. Было яму гадоў 10, і апошнія паўгады ён раптам стаў жэрці камяні і слімаўкоў з ракавінкамі. Бедны... нават вазелінавы алей яму не дапамог.

Кот. У пошуках адказу "чаму ў катка баліць жываток" я перакапала вагон жывёлагадоўчых форумаў і з жахам зразумела, што быць кацінай мамай - пакліканне. А я проста "так званая". Ад бездапаможнасці парыдала ў падушку, патэлефанавала ў ветлякарню, мне сказалі, як лекаваць. Палекавала. Кату лепш, мне таксама.

Бадай што не буду дасылаць ў касмічную прастору прамяні адчаю. Кацяра неўзабаве расплюшчыць вочкі і вушкі, во будзе шчасця! А дзеці так мне дапамагаюць, нібы падраслі на год. Сёння пасля бяссоннай ночы папрасіла дзяцей саміх паесці і пагуляцца, пакуль пасплю. Прачынаюся ад шоргату пад дзвярыма, Н. шэпча: "Яраш, ціха, мама спіць!" Бусечкі. Пайду збіраць ката і дзяцей, паеду з імі на лецішча.

З.Ы. Вось вам карцінка любові, пяшчоты і шчасця:

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 13.07.12 12:04    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

ух, якое маленькае!

малайчынкі вы! Супер!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 17:27    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Ніколі не думала, што завяду ката.
Але падобна, мне ўсё адно каго любіць: сэрцу не загадаеш Вельмі шчасьлівы

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.07.12 23:02    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Якое немаўлятка! І лапкі цягне, каб яго абнялі-сагрэлі. Пашанцавала яму з табой!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 19.07.12 17:49    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
з жахам зразумела, што быць кацінай мамай - пакліканне. А я проста "так званая"

Як кажуць, +стопицсот.
А што да фота, то няўжо такія маленькія кацюлькі бываюць?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.07.12 16:16    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Kryscina, яно ўжо вочы расплюшчыла. Сінія-сінія!
Lisa, гэта няшчасны выпадак, што яно да нас трапіла адразу пасля нараджэння, я пісала ў "кацІнай тэме". Яго мамка кінула. А так... калі б мне прапаноўвалі "вазьміце коціка, беленькага, чароўненькага, сам на гаршчок ходзіць і есць з талеркі відэльцам" - ды нізашто-прынізашто, толькі не зараз, толькі не ката!
Ажно во як выйшла... Сьмешка Чараўнік

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: