А педагог з мяне ніякусенькі )

18.04.12 1:16

Настасся зноў перастала мяне слухацца. Спіхваю на чарговы пераходны ўзрост. Па пяць разоў трэба казаць, а ўвечары сіл на разбор палётаў ужо няма... Тады насваруся, яна пакрыўдзіцца і ўрэшце зробіць. Надакучыла. Аказваецца, самы шчаслівы момант цягам дня - калі, распіхаўшы дзяцей па ложках, падсоўваю падушку пад спіну і сяджу ля Яраша, пакуль ён не засне Rolling Eyes
Я ўзяла паперу, на адной палове намалявала "+", на другой "-". Абвясціла, што дадаю "плюс", калі яна чуе мяне з першага разу, а "мінус" - з другога, трэцяга ці дзясятага. Па выніках кожнага дня - цукерачка, калі пераважаюць "+". (Калі больш мінусаў - не ведаю, што тады рабіць, штраф не прыдумляецца...) Цяпер можаце казаць, што гэта антыпедагагічна; з цікавасцю паслухаю, бо не дужа разбіраюся ў педагогіках.)
Зрэшты, пакуль што сістэма працуе, Н. пнецца выконваць просьбы, мы ў плюсе.

Яраш уцяміў, што сястра ўмее чытаць кніжкі, і бессаромна карыстаецца гэтым. "НяняТася, цітай!" І Настасся чытае брату кніжкі! Проста млею назіраючы. Ды часам так артыстычна чытае, што брацік ляціць да мяне з круглымі вачыма: "Ой! Басюся-басюся!" (баюся-баюся).
Дарэчы, я таксама бессаромна карыстаюся гэтым: раней сама чытала, а цяпер усё больш на дачку перакладаю... Упс...

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 18.04.12 13:40    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Я таксама зусім не педагог, Сьмешка і мне спадабалася відавочнасць вынікаў дня для дзетак. Мы, у пэўнай ступені, дзейнічаем у адваротным кірунку: недзе я чытала, што ў якасці пакарання лепш пазбавіць чагосьці добрага, чым зрабіць штосьці кепскае. Таму перад дачкой стаіць выбар: рабіць усё адразу і мець увечары досыць вольнага часу для сямейных цікавостак і піцця гарбаты ці марудзіць і не звяртаць ўвагі на звароты, марнўючы час. Чым больш трэба паўтараць, тым больш сыходзіць часу на пэўную справу і тым меньш яго застаецца на вечаровыя свавольствы, можна нават застацца без культавай гарбаткі,бо ўжо час ісці ў ложак...Уф, неяк так Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.04.12 23:53    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Уга, калі марудзіць, можна застацца без культавага чытання кніжкі на ноч. Але тут ужо я на гэта не згодна Razz

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: