Вар'яцею. Тэрмінова трэба на вёску

17.04.12 2:57

Ніяк не распачнем сезон на лецішчы. Стамілася чакаць.
З цікавасцю назіраю за бацькамі: яны абмяркоўваюць, што можна зрабіць у доміку, пакуль халодна; ідуць на стаянку "пагрэць машыну"; адбываецца трэніровачны заезд па ваколіцах Уручча; збіраюць рэчы; у працэсе збірання рэчаў глядзяць у вакно, вывучаюць прагноз надвор'я; разбіраюць рэчы і дамаўляюцца перачакаць яшчэ колькі дзён да цяпла. Гэты рытуал праводзіўся некалькі разоў ад пачатку сакавіка)) Я досыць пасіўна ўдзельнічаю (даю парады).

Дзеці ўмянташваюць дзеда вырошчваць на вёсцы парсючка, кураня і кацяня і купіць казу. Пытанне, куды падзенем увесь заапарк на час адсутнасці, вырашаюць лёгка: забярэм у горад! Толькі ёсць праблема, ніяк не дамовімся: я з дзяцінства мару пра малога папугайчыка з чубком (карэла завецца), а малыя - пра кураня. А яшчэ ў нас трытон Цмок. Прыкольная жывёлка, як малпа, толькі падводная.

Гэтай зімой мы гадавалі слімака. Я знайшла яго ў капусце і пашкадавала выселіць на мароз. За зіму мы яго адкармілі і перад выходнымі выпусцілі таўстуна на волю. Яраш махаў яму на развітанне і казаў "пакуль". А гады тры таму у гаршчку з міртам гасцяваў лясны мураш Ферда. Доўга гасцяваў, некалькі месяцаў. Еў пясчынку цукру і што дадуць. Потым стаў пачувацца "як дома", прывёў шумных сяброў, і давялося ўсіх гуртам выселіць.

Па-мойму, я вар'яцею на асфальце. Тэрмінова трэба на вёску.

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 17.04.12 8:51    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Ржунімагу А чым вы кармілі слімака?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.04.12 0:39    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Я здымала яго са сценкі слоіка і саджала на капустны ліст, альбо на кавалак яблыка, альбо (на вялікія святы) на лісток салаты. Магчыма, ўзімку яму ўвогуле не патрабавалася ежа, але я так не магу. Калі ў мяне нехта гасцюе, мне трэба яго накарміць.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 21.04.12 8:22    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Фу якi нахабны мураш!!!
У мяне Мiрцiк вар'яцее без лецiшча, спiсы спрау пiша, сення, напэуна, паедзе на пару гадзiн з дзедам нарэшце.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.04.12 22:30    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

LaVita, аказваецца, такая лафа, калі дзіця яшчэ не школьнае! У любы момант забраў яго ды з'ехаў хоць на лецішча, хоць на край свету Rolling Eyes

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: