Дзве вялікія дробныя перамогі

21.03.12 1:02

Па-першае, раптоўна загаварыў Яраш. Амаль нічога не зразумела, але сказамі! Прыкладам, з жэстыкуляцыяй папуаса Новай Гвінеі: "Там! Цяпатата! Я! Ууууу! Сіня!" ("Я бачыў там вялікую сінюю чарапаху!"). Нейкім дзівосным чынам прарыў адбыўся пасля заняткаў у спн. Святланы. Дакладна, новыя ўражанні стымулююць развіццё!
Сын пасур'ёзнеў і ўжо не пойдзе на ручкі да першага-лепшага. Шмат разважае. І выказвае нязгоду ёмістым "БУ!"

А па-другое, Настасся навучаецца пераадольваць цяжкасці. (А раней пераважна ныла.) Неяк пасля школы займалася "чыстым пісаннем" - перапісвала з буквара ў сшытак. Крэмзала і ныла, што крыва, не атрымліваецца і асадкі самі памылкі робяць. Я магутнай сілай волі ўзяла сябе за каўнер, каб не насварыцца за ныццё, і прапанавала адпачыць. "Хочаш, - кажу, - я табе пра космас пачытаю?" І тут маё дзіця разрыдалася, што на матэматыцы яна ок, а на пісьме НЕ ОК! Яна хоча дзясятку за пісьмо!.. Перфекцыяністка расце (
А ўвечары Н. ізноў паспрабавала адолець "чыстае пісанне". І я заўважыла, што яна проста няслушна трымае асадку. Выходзіць крыва. (Думаю, калі яны пачалі хутчэй пісаць, многія дзеці сталі браць асадкі як давядзецца. Вось настаўніца і скардзіцца, што раней усе пісалі прыгожа, а цяпер хто як.) Зразумеўшы гэта, Н. захацела выпрабаваць "новую" методыку, хоць ужо відавочна стамілася. Я вытурыла Яраша мыцца, а калі мы вярнуліся, убачылі 5 роўненькіх радочкаў!
Ганаруся ёю Сьмешка Так ёй і сказала.

А яшчэ яна вучыцца ствараць сабе цяжкасці і потым іх пераадольваць)) "Я буду пісаць складаныя словы, а ты мне падказвай". Во як Вельмі шчасьлівы

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.03.12 9:13    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Вельмі прыгожа і акуратна напісана! Малайчына, Настасся!

Я заўважыла, што почырк псуецца бліжэй да канца чвэрці, а пасля вакацыяў ён ізноў добры - усё ж дзеці стамляюцца. Але гатоўнасць перамагаць стому і імкнуцца да найлепшага выніку выклікае аграмадную павагу!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LO

Зарэгістраваны: 31.10.2011
Паведамленні: 0

ПаведамленнеДададзена: 22.03.12 10:59    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Как говорил Винни-Пух "у меня правильнописание хромает. Оно хорошее, но почему-то хромает" Сьмешка ...А ведь дети даже и не догадываются, что красивонаписание имеет значение только в начальной школе, а потом... лишь бы самому разобрать, что написал Сьмешка ...Подчерк - такое непростое дело, на которое влияет ВСЁ: от характера и настроения до магнитных бурь и природных катаклизм.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 22.03.12 11:49    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Вы такiя малайцы! Я таксама Мiрцю жутка паважаю, калi ен раве, але дароблiвае справу да канца.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
belangel

Зарэгістраваны: 26.01.2012
Паведамленні: 9
Адкуль: Менск - Сухарава

ПаведамленнеДададзена: 23.03.12 0:02    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

ОООО! Віншуем Яраша. Нам таксама вельмі дапамагаюць заняткі Супер!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.03.12 0:51    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Kryscina, дзяк, перакажу ёй твае словы) А пра "сапсаваны" почырк нам якраз настаўніца на сходзе казала. І, што дзіўна, датычна да цэлага класа. Вось я і задумалася, дзе прычына.

LO, тысячу разоў згодна. Прыгожы почырк патрэбны найперш настаўнікам - каб яны маглі разабраць, дзе памылкі!

LaVita, гэта крута. Ён жа яшчэ малы (у маім разуменні Вельмі шчасьлівы ). Калі вам у школу?

belangel, дзякуй ) А можна пацікавіцца, які ў вас прагрэс?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 23.03.12 16:06    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Вох, якія вы малайцы! Нам да такіх поспехаў яшчэ расці Супер!
А я да чыстапісання стаўлюся як да дадатковай трэніроўкі дробнай маторыкі.
А заняткі са спн.Святланай сапраўды вельмі плённыя Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.03.12 23:51    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

CheGirl, як, вы там былі?!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 26.03.12 15:13    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Праз паутара гады, яшчэ куча часу.Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 27.03.12 12:42    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Palina007, "там" - не былі Вельмі шчасьлівы . З восені Янінка наведвае заняткі старэйшай групкі, яна ў захапленні ад дзетак і дарослых, што размаўляюць па-беларуску Сьмешка А імя аднаго добрага хлопчыка прымушае яе старанна вымаўляць "р"
Да тага ж адзін-два разы на месяц, калі ў таткі гульня, заняткі наведваем і мы з Алесем. Спадарыня Святлана жартуе, што, дзякуючы заняткам, ён і пайшоў у 9 месяцаў Упс...

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.03.12 23:54    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

CheGirl, ну нішто сабе! У 9 месяцаў!
(У мяне ідэя. Напэўна, мы можам сустрэцца пагуляць з дзецьмі. Гл. цыдулку Міргаю )

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: