Як пераправіць цераз рэчку ваўка, казу і капусту

22.01.12 0:29

Марылі мы, марылі пра Сапраўдную Зіму - і вось яна... як снег на галаву!
А я, аказваецца, і падрыхтавацца не паспела, акурат як нашыя дарожныя службы, для якіх снег узімку - заўжды "нечаканасць". Дакладней, санкі і цацкі стаялі напагатове, вазок на вялікіх колах адмыслова летась не прадала... але даць рады ўсяму гэтаму дабру!.. Ды ў сумётах! Ды з малымі!
Цэлы тыдзень мы выграбаліся на шпацыр прыблізна так: "діван, чемодан, саквояж, картіна, корзіна, картонка і маааленькая собачонка". Настасся не пагаджалася гуляць без санак, Яраш не пагаджаўся ехаць на санках і ісці пешшу, абое не пагаджаліся выходзіць з дому без цацак... Словам, збіраючыся на вуліцу, я штораз прыгадвала задачу, як пераправіць праз рэчку ваўка, казу і капусту. Ёлуп!
За некалькі дзён увесь гэты цыганскі табар добра стаміў.
Выйсце ўзнікла раптоўна, ну проста deus ex machina. Пакуль Яраш абурана выказваўся супраць снегу, сабак і адсутнасці ўласнага транспарту (пайшлі праз дарогу на горку, вазок не ўзялі), Настасся ўсцябурылася на санкі і гасцінна запрасіла: "Яраш, хадзі да мяне на ручкі!"
І ён пайшоў, і нават паехаў, йесс!
Яны часам такія мілыя, гэтыя дзеці))
Людцы, якое гэта шчасце. Цяпер мінус вазок і цацкі. І зіма ўсім на радасць.
Фактычна засталіся толькі "картіна, корзіна, картонка".
А гэта ўжо зусім іншая ступень свабоды! Самы шчасьлівы ў сьвеце

Тэрмінова трэба фатаграфаваць гэтую шыкоўную зіму. А то адзіны фотаўспамін - як мы калядавалі. Файны ўспамін, хоць снегу было вобмаль; ну ды дзецям хапіла.

(Праз хвіліну Наста ці Ян пацэляць снежкаю за каўнер, і я ганебна ўцяку.)

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 24.01.12 12:19    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Гыгыгы Павесялілі!
Так, узімку выправа на прагулянку з малымі па грунтоўнасці нагадвае падрыхтоўку да выхаду ў адчыненны космас. Мы, праўда, не бярэм цацкі, але з намі ідзе наш сабака, таму, калі я скатваюся з 4 паверха са сваёй драбнатой, майном і і бягучым сабакам, галоўнае - не сустрэцца з кім-небудзь, каб не запаволіўся рух і не збілася траекторыя. Затое самі прагулянкі кампенсуюць усе нязручнасці

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.01.12 1:06    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

CheGirl, якая ў вас багатая гаспадарка! А колькі гадкоў "драбнаце", калі не сакрэт?
На шчасце, у нашым доме ліфт і мы катаемся, як паны. Але аднойчы нядаўна выпаўзаем і - аёй, жах!!! - ліфт у адпачынку! Не, вырашылі мы, возьмем перашкоду штурмам, - і сталі спускацца пешшу з самага верху хмарачоса))) (Праўда, у нас быў лёгкі вазок.) Апроч вазка, на паўдарозе пашанцавала яшчэ раз: сустрэлі "дзядзю" - хлопца-старшакласніка, які дапамог спусціцца з неба на зямлю. Цяпер Яраш каля ліфта паказвае на лесвіцу і ўзгадвае "дзядзю" (уразіўся, відаць).

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 25.01.12 12:25    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Palina007, а калі вы вярталіся ліфтавыя вакацыі ў жо скончыліся? Спадзяюся, не прыйшлось пакараць Эверэст?Rolling Eyes
А драбнаце маёй 3г 7 мес(дачцэ) і 8 мес (сыну)

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.01.12 23:53    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Па вяртанні ліфт працаваў. Шчыра кажучы, у мяне тады не было іншай версіі!
Оооо, дык у вас яшчэ весялейшыя зборы! "І маленькая собачонка" - зусім не літаратурны пасаж))

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні: