helin-блог


Начныя жахі

26.10.10 16:33

[  Настрой: Ёлуп! ]
[ Ем Цяпер: Ем  ]

Толькі нядаўна я зразумела,што ў майго малодшага-начныя жахі.Прайшло 4 месяцы пасля таго,як я яго адвучыла ад цыцкі,пасля гэтага ен ніводнай ночы не паспаў нармальна-прачынаўся, плакаў,крычаў,хаваўся ад мяне пад ложак,брала на рукі-выломваўся,біўся.Я ўсе чакала,што пройдзе,што гэта- часова ,але сення ен прачынаўся так аж 6 разоў,прычым дадаліся і словы-"у мяне рукі брудныя","Янка-гэта мая каша"(як быццам старэйшы спакусіўся на яго кашу,ен нават на сваю не хоча глядзець)Патэлефанавала сваей сяброўцы-дзіцячаму няўролагу-раней я да гэтага не магла дадумацца Афігець-застрэліцца! Тая параіла папіць гліцын+гідрамасаж.А я ж падумвала яго ўжо ў садок паспабаваць аддаць...Ага-вылекуем адзін няўроз,а потым пойдзем у садок- за новым Сп. Зялёная Усьмешка

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.10.10 22:54    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

helin, як цяпер вашыя справы?
Настасся па начох прачыналася з плачам, як пайшла ў садок. І зараз бывае зрэдку - як рэакцыя на нейкія падзеі. Як прайшла алергія на малако, я ёй цёплага малака на ноч стала даваць. Раней перад сном купала з травой. Ну і, зразумела, старалася паболей часу з ёю бавіць. А што вам яшчэ доктар параіла?

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

helin
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.10.10 10:59    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Palina007 пісаў(-ла):
helin, як цяпер вашыя справы?
Настасся па начох прачыналася з плачам, як пайшла ў садок. І зараз бывае зрэдку - як рэакцыя на нейкія падзеі. Як прайшла алергія на малако, я ёй цёплага малака на ноч стала даваць. Раней перад сном купала з травой. Ну і, зразумела, старалася паболей часу з ёю бавіць. А што вам яшчэ доктар параіла?

Акім яшчэ прачынаецца,але не так часта і без моцнага плачу,але ж толькі некалькі дзен п'ем лек,дарэчы,гэта амінакіслата.Доктар больш нічога не параіла-прап'м месяц лек,а там будзе відаць

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

Сашык

Зарэгістраваны: 14.12.2007
Паведамленні: 30

ПаведамленнеДададзена: 9.11.10 22:35    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

А я вось, як маленькі быў, то ў такіх выпадках "пярэпалах выбіралі" ("волава вылівалі")... Хоць зараз сваё дзіцё я б да бабулек не павёў, але ўласна мне дапамагло тады.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion