helin-блог


Я чалавек у ружовых акулярах

17.10.10 18:06

[  Настрой: Плачу! ]
[ Чытаю Цяпер: Чытаю  ]

Сення хадзіла з дзіценкам у оперны на балет,пасля крыху пагулялі каля тэатра.Бачу ідзе знаемы твар,з унучкай,хацела павітацца,бо хоць ен мяне і не ведае,але вельмі паважны чалавек-стаяў у пачатку стварэння БНФ,пад уплывам такіх,як ен шмат хто павярнуўся да мовы,да Беларусі.Нешта спыніла-прыслухоўваюся,дык ен жа з дзяўчынкай чыста па-руску размаўляе.Неяк брыдка зрабілася і балюча ад гэтага.

Старонка 1 з 1.
Аўтар Паведамленне

Skarynka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 18.10.10 12:15    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

А чаму вы гэтак сьціпла імя ня пішаце? Грамадзтва мусіць ведаць сваіх "герояў". Хаця крывадушнасьць шэрагу беларускіх палітыкаў мяне пару год таму канчаткова ад іх адвярнула. Што зробіш? І яны людзі. Нават ідэал Пазьняка разьбіўся аб суворыя скалы рэчаіснасьці.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.10.10 15:25    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Helin, з мяне нядаўна нагвалт знялі ружовыя акуляры, распавёўшы, нібыта сам мэтр Мальдзіс не размаўляе па-беларуску! Я была гатовая разрыдацца ад такіх навінаў, таму гэтыя добрыя людзі хуценька ўздзелі мае ружовыя акуляры назад, паведаміўшы: "Вось перад табою сядзіць мэтр Саўка, ён дакладна ў крамах размаўляе па-беларуску!"

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

Volha
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 18.10.10 16:02    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Няшмат вам трэба, каб свет заружавеў. Зайздрошчу. )

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 0:38    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Няшмат вам трэба, каб свет заружавеў. Зайздрошчу. )


Так, насамрэч. Толькі ж звычайна няма таго "няшмата".

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail

helin
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 16:06    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Skarynka пісаў(-ла):
А чаму вы гэтак сьціпла імя ня пішаце? Грамадзтва мусіць ведаць сваіх "герояў". Хаця крывадушнасьць шэрагу беларускіх палітыкаў мяне пару год таму канчаткова ад іх адвярнула. Што зробіш? І яны людзі. Нават ідэал Пазьняка разьбіўся аб суворыя скалы рэчаіснасьці.

Хадыка Юрась Я ў шоку!

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 21:28    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

Якраз пра яго і падумала, чытаючы вашыя апісанні.
Здымаю вашыя ружовыя акуляры. Я таксама часам у крамах і не толькі размаўляю па-беларуску.

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку

LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 20.10.10 13:24    Загаловак паведамлення:
Адказаць з выцемкаю

У мяне такое было, калі я зразумела, што Кася Камоцкая не толькі ў крамах, але і паміж песнямі на канцэрце размаўляе па-расейску. Сьмешка

Угару Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   
Старонка 1 з 1.
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion