Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Блогі

helin-блог


Зараз праглядаюць блог: няма

кніга ад Лукашэнкі


4.09.13 16:27

Акім (5 год)ляжыць на канапе і гартае кнігу,якую Янка прынес са школы.Чую маналог:Лукашэнка,зноў Лукашэнка,Лукашэнка з дзецьмі-дрэнная кніга-казак няма Сп. Зялёная Усьмешка

Аўтар: helin

першы дзень у школе


4.09.13 16:18

[  Настрой: Confused ]
[ Чытаю Цяпер: Чытаю  ]

Аддалі Янку ў школку ў беларускамоўны клас.Ад дома-30 хвілін пешшу.Заўважу,што зранку муж яго адвозіць на машыне,пешшу я з ім хадзіла толькі аднойчы,прычым дарога крыху заблытаная,каб запомніць з першага разу.
У першы навучальны дзень,калі пасля урокаў па дзяцей прыходзяць бацькі,мой сам збіраецца і ідзе на ганак чакаць бацькоў,яны не прыходзяць і ен вырашае ісці сам(трэба дадаць,што ен не хадзіў у садок і таму не ведае,як счбе трэба паводзіць,калі па цябе не прыйшлі).Настаўніца ў прадленцы заўважае,што Янкі няма праз 15 хвілін і яшчэпраз 15 тэлефануе нам,ці не забіралі яго.Мы,вядома,у шокавым стане ляцім у школку-муж з працы,я з млодшымі-з дому,спадзяючыся,сустрэць яго па дарозе.У школцы я была праз 15 хвілін-дзіця не сустрэла.Збіраюся бегчы назад і чакаць яго дома,але мала спадзяючыся,бо думаю,што ен павінен заблукаць,муж -у міліцыю.Тут тэлефынуе сяброўка, і кажа што Янка каля пад'езда...Мы на -таксоўку і дахаты.Калі я яго пабачыла-малога,худога,з вялізным пакункам(усе рэчы ен забраў і нёс дахаты,а гэта 3-4 кг)я расплакалася.
Муж вінаваціць сябе,што не папярэдзіў яго чакаць і што ен павінен пасля ўрокаў застацца ў прадленцы,я ж лічу,што вінавата настаўніца.Канешне,яе можна зразумець-тлум,гам 20 дзяцей і іх бацькі,але калі б з маім дзіценкам,што-небудзь здарылася,яна б першая адказвала.
Я да цяперашняга часу не разумею,як ен саарынтаваўся ў гарадзкіх джунглях 5 разоў пераходзіў дарогу і нес гэты пакунак Rolling Eyes Не інакш,як анёл-ахоўнік яму дапамагаў.Дарэчы,Янка папрасіў прабачэння ў настаўніцы,а яна ў мяне-не,хаця яна бачыла ў якім стане я знаходзілася.

Аўтар: helin

Мой дзядуля


18.02.13 9:28

Мой дзядуля,мы з дзеткамі заўседы будзем помніць цябе і ганарыцца.Ты заўседы будзеш жыць у нашых сэрцах,як Настаўнік,як Чалавек,як Асоба.Вечная памяць!Дзякуй табе за ўсе. http://kurjer.info/2013/02/16/pamyor-alyaksej-andreevich-novik/

Аўтар: helin

Шматдзетная маці


19.08.11 22:26

Сення ехала ўдзень на працу на 28 аўтобусе,на адным з прыпынкаў(падаецца,2-гі Прылукскі завулак) у аўтобус зайшла маладая маці з 4 дзеткамі,прычым ўсе пагадкі,старэйшаму не болей за 4 гады.Вельмі ўсе прыгожыя і да таго ж размаўлялі па-беларуску.Маму завуць Дар'я.Мо хто іх ведае? Міргаю

Аўтар: helin

Z dzecmi ne zatrymlivajuc


21.07.11 18:54

My u seradu u Lunincy.Serada,shpacyr na centralnaj vulicy.Bligej da chasu iks na ploshchy 3 dziuchyny lia pomnika.Staiali,nichoga ne rabili-bachu da ih nakirouvajucca menty.Ja huthej da ih,bo zrazumela chym sprava skonchycca.
-Za sho,biaryce i miane,vam shto koler valos dziauchynakne spadabausia?
Sprachacca i neshta davodzic bylo bessynsouna.Tolki i zastalosia shto kryknuc dziuchynkam-Trymajcesia.Gyve Belarus!

Аўтар: helin

Менты якім няма чым занняцца


13.06.11 23:41

[  Настрой: Злы ]
[ Чытаю Цяпер: Чытаю  ]

Сёння схадзілі з дзецьмі на сажалку пакарміць качак.Трэба сказаць,што гэта месца вельмі ўпадабалі мясцовыя аматары выпіўкі і іх у любы час сутак можна было сустрэць у вялікай колькасці.Зараз на сажалцы вельмі вусцішна,бо з нядаўняй пары тут пастаянна нясуць службу меліцыянтыі,я нават парадвалася гэтаму,але...
Мае дзеці заўважылі рыбакоў і папрасілі мяне,каб я дазволіла ім паназіраць за рыбалкай.Я некаторы час пастаяла з імі побач,а потым адыйшла літаральна на 10 метраў і прысела на лаву.Дзеці паводзілі сябе вельмі спакойна,не леталі-назіралі за працэсам,атрымалі ад аднаго з рыбакоў цукеркі.З паўгадзіны я так адпачывала,на супрацілеглым баку увесь гэты час стаялі служыцелі і рэлаксіравалі.Потым ім,як я разумею,проста стала сумна і яны падыйшлі да мяне з пытаннем-чые гэта дзеці?затым адбыўся наступны дыялог:
-Пасадзіце сваіх дзяцей побач з сабой на лаву
-Мае дзеці назіраюць за рыбалкай,і я адказваю за іх павозіныю
-Вы,калі што здараецца,адразу бяжыце ў міліцыю,а надоечы наш таварыш скокаў у ваду з рацыяй,бо нейкая мамаша на Гарэцкага(мы на Берута) не дагледзела свайго дзіцёнка
-Калі у мяне нешта і здараецца вырашаю свае пытанні без вас,дарэчы я неблага плаваю
-Забырыце дзяцей,ці станце побач.
-Не буду,ногі баляць...
-Прайдзіце на прфілактычную гутарку з намі
-А дзеці?
Потым яны,мабыць,зразумелі,што я проста так не здамся,назвалі мяне неадыкватнай мамашай(не ведала,што ў ментоў есць такія словы ў лексіконе Сп. Зялёная Усьмешка )І пайшлі да маіх сыноў.Калі да маіх хлопцаў падыйшлі два амбалы і пачалі іх проста да мяне адцісняць,па іншаму гэта назваць нельга,яны хуценька да мяне падбеглі.Больш тут гуляць мы не хацелі.А я падумала,раней тут было гуляць значна прыемней. Я ў шоку!

Аўтар: helin

Случчына-Грэск


11.04.11 22:18

[  Настрой: Бомба ]

Мой бацька-зорка перадачы"Падарожжа Свабоды".Дзякуй Бартосіку.http://www.svaboda.org/content/transcript/3552286.html

Аўтар: helin

Начныя жахі


26.10.10 16:33

[  Настрой: Ёлуп! ]
[ Ем Цяпер: Ем  ]

Толькі нядаўна я зразумела,што ў майго малодшага-начныя жахі.Прайшло 4 месяцы пасля таго,як я яго адвучыла ад цыцкі,пасля гэтага ен ніводнай ночы не паспаў нармальна-прачынаўся, плакаў,крычаў,хаваўся ад мяне пад ложак,брала на рукі-выломваўся,біўся.Я ўсе чакала,што пройдзе,што гэта- часова ,але сення ен прачынаўся так аж 6 разоў,прычым дадаліся і словы-"у мяне рукі брудныя","Янка-гэта мая каша"(як быццам старэйшы спакусіўся на яго кашу,ен нават на сваю не хоча глядзець)Патэлефанавала сваей сяброўцы-дзіцячаму няўролагу-раней я да гэтага не магла дадумацца Афігець-застрэліцца! Тая параіла папіць гліцын+гідрамасаж.А я ж падумвала яго ўжо ў садок паспабаваць аддаць...Ага-вылекуем адзін няўроз,а потым пойдзем у садок- за новым Сп. Зялёная Усьмешка

Аўтар: helin

Я чалавек у ружовых акулярах


17.10.10 18:06

[  Настрой: Плачу! ]
[ Чытаю Цяпер: Чытаю  ]

Сення хадзіла з дзіценкам у оперны на балет,пасля крыху пагулялі каля тэатра.Бачу ідзе знаемы твар,з унучкай,хацела павітацца,бо хоць ен мяне і не ведае,але вельмі паважны чалавек-стаяў у пачатку стварэння БНФ,пад уплывам такіх,як ен шмат хто павярнуўся да мовы,да Беларусі.Нешта спыніла-прыслухоўваюся,дык ен жа з дзяўчынкай чыста па-руску размаўляе.Неяк брыдка зрабілася і балюча ад гэтага.

Аўтар: helin

"Без бумажки, человек-букашка"


26.07.10 4:32

[  Настрой: Злы ]

Увечары радасныя з дзіценкам селі ў цягнік,бо ўжо на раніцу павінны былі пабачыць мора.Але на раніцу мы па-ранейшаму бачылі менскія краявіды Сп. Зялёная Усьмешка .
Калі афармляла новы пашпарт мне не ўпісалі туды дзяцей, а я Афігець-застрэліцца! не заўважыла.У Янкі прозвішча іншае,прапіска іншая,пасведчанне аб нараджэнні я не ўзяла(навошта, у нас жа пашпарты У двухкосьсі )Таму пасярод ночы былі высаджаны на станцыі Гудагай.
Спадарства,будзьце пільнымі!
Што мне рабіць з РУУС?Суд-шмат выдаткаў,сілаў,а вынік,адзін,бо не зразумела для каго пішуць у гэтай краіне законы,скаргу-ну напішуць,што пакаралі вінаватых,мне ж ад гэтага ....

Аўтар: helin



Вітаю ў маім блогу!

Аўтар: [ helin ]
Contributors: [ (none) ]
Блог: [ Усе допісы ]
[ Сябры ]
Перайсці: [ Назад/Наперад ]

Каляндар

 «   <   »   >  Снежань 2018
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Крычалка

Няма.

 Мянушка:

 Сайт:

 Крыкнуць:

Паглядзець і дадаць смешку

 

Скантактавацца з helin

Адрас e-mail


Цыдулка (асабістае паведамленне)
Даслаць цыдулку

MSN Messenger


Yahoo Messenger


AIM Address


Нумар ICQ


Пра helin

Зарэгістраваны
30.09.06 19:20

Адкуль
Случчына-Менск

Род занятку


Інтарэсы


Блог

Дата стварэння
19.03.08 16:35

Колькасьць допісаў
32

Узрост блога
3922 дзён

Колькасьць адказаў
76

Візітаў
917344

RSS

RSS-стужка
Рухавік блогу заснаваны на The Blog Mod version 0.2.4 by Hyperion
Powered by phpBB © 2001, 2002 phpBB Group
Weblog style by Hyperion