Усялякае-рознае: несур'ёзнае і сур'ёзнае

Аўтар: [ Palina007 ]
Contributors: [ (none) ]
Блог: [ Усе допісы ]
[ Сябры ]
Перайсці: [ Назад/Наперад ]
Каляндар
« < » > Жнівень 2017
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Крычалка
Няма.

Мянушка:

Сайт:

Крыкнуць:

Паглядзець і дадаць смешку

 
Скантактавацца з Palina007

Адрас e-mail

palina.bel@tut.by

Цыдулка (асабістае паведамленне)

Даслаць цыдулку

MSN Messenger



Yahoo Messenger



AIM Address



Нумар ICQ



Пра Palina007

Зарэгістраваны

2.03.07 17:12

Адкуль

Менск

Род занятку



Інтарэсы



Блог

Дата стварэння

6.11.08 0:26

Колькасьць допісаў

65

Узрост блога

3210 дзён

Колькасьць адказаў

315

Візітаў

474231
RSS
RSS-стужка

Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Блогі

Зараз праглядаюць блог: няма

Сам разбяруся!

14.01.14 23:33

Сыну 3,10.

- Мама, дай мокрую сурвэтку, калі ласка.
Даю. Сыходзіць у дзіцячы пакой.
Праз хвіліну прыходзіць:
- Дай сухую сурвэтку.
Даю.
Яшчэ праз хвіліну:
- Дай яшчэ сухую, толькі дзве.
Потым ізноў вяртаецца па сухую сурвэтку.
Тут мне ўжо цікава:
- Яраш, можа, там нешта разліта? Даць анучу?
Выстаўляе ў мой бок руку і з самым катэгарычным выразам твару (вельмі артыстычна, трэба адзначыць) кажа:
- Мама. Спакойна. Я САМ з усім разбяруся.

Канечне, сам. Хто ж насмеліцца спрачацца Сьмешка

...сапраўды, беларускасць - гэта такі вірулентны вірус.

4.03.13 2:03

Неверагодна: такое змрочнае і сумнае месца, як інфекцыйная лякарня, можа стацца месцам прыемных знаёмстваў. А ўсё чаму? Беларускасць, як усё напаўзабаронанае і маладаследаванае, прыцягвае.

Калі мінула самая жахлівая частка пнеўманіі і мне захацелася расплюшчыць вочы, неяк само сабою завялося прыяцельскае знаёмства з медсястрой, якая абзадачвала мяне рознымі наіўнымі і складанымі пытаннямі з мовы і гісторыі Беларусі. На развітанне яна задала пытанне пра этымалогію слова "здароўе" ды стаўленне старажытных беларусаў да здаровага ладу жыцця (не канкрэтна так, але нешта падобнае). Я загрузілася па поўнай праграме. Дома напісала ёй амаль-што-рэферат. Яна ў адказ прапанавала дапамогу ў ін'екцыях ))) (спадзяюся, у тым не будзе неабходнасці яшчэ доўга).

Доктарка, медсястрычкі і санітаркі задавалі (сярод іншых) арыгінальнае пытанне "чаму вы размаўляеце па-беларуску?", я старалася не паўтарацца ў адказах. Маладзейшым казала, што гэта модна. Старэйшым - што я ўкраінка, і для мяне як для замежніка беларуская мова лягчэйшая ды прыгажэйшая. Калі ўласная фантазія была вычарпана, на аргумент санітаркі "па-беларуску немагчыма багата выказацца" адказала цытатай з Караткевіча: "Хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты" - а ці зможаце вы па-руску без матаў сказаць столькі слоў на нявартага мужыка?" Санітарка доўга рагатала, а потым зайшла яшчэ раз дзеля паслухаць на біс. Йе-ех, пераканала, адзін-нуль))

Падобна, што самым вірулентным вірусам у лякарні стала беларускасць. Ад іншых хваробаў персанал ратаваўся маскамі, а ад гэтай... не ўратаваўся Міргаю

Узяць сябе за каўнер. Патрэсці.

11.12.12 3:01

Урэшце знайшла спосаб паправіць сваю англійскую.
Прайшла сумоўе на ўнікальны курс: а) speaking; b) раз на тыдзень (болей не магу сабе дазволіць); с) бясплатна.
Восень адвучылася.
І што вы думаеце? За гэты час разоў пяць хацела кінуць. Даўно не было так цяжка (хіба калі Ярашу 3 месяцы было, а я на правы вучылася). Словы звязваць сяк-так умею, а вось размаўляць... Зьбянтэжаны Дарэчы, астатнія, амаль усе студэнты, даволі жвава спікаюць; параўнанне не на маю карысць, але не магу ўстрымацца.
Пасля першых заняткаў - 2 гадзіны выключна па-англійску - мозг абвясціў страйк, выдаў моцны галаўны боль і адмовіўся ісці ў наступны раз. У адказ я распавяла сяброўцы, што запісалася на курсы. Не пайсці стала неяк сорамна. Яшчэ праз тыдзень галава сказала: "Я табе не дзевачка, так мяне грузіць," - давялося валачы сябе за каўнер на тыя заняткі...
Зараз апроч думкі "мамадарагая-што-я-тут-раблю" з'яўляюцца больш светлыя, пазітыўныя, і нават на той мове, якую вывучаю.
Ну і плён ёсць, іначай ужо кінула б.

Як ні сумна прызнацца, я лузер.
Даўно заўважыла.
Лёс шчодра адвальвае мне шанцы, а я імкнуся іх прашчоўкаць...
І ведаеце, часам няблага атрымліваецца Плачу!

"Купі казу!" - Купіла :)

28.10.12 23:36

"Каза" дарослая і ненадакучлівая, не бадлівая, не куслівая, не крыклівая. "Экаадказная"))) бо мы ўзялі яе ў валанцёраў прытулку нікому-не-патрэбных-катоў. Я клічу яе котка Смешка, дзеці - Коця, а сама яна думае, што яе клічуць "Кіс-кіс".
Амаль цывільны звер, толькі што зрэдку забудзецца ды павострыць кіпці аб дыван замест драпалкі ды ўсцябурыцца на падваконне праз стол. Цэлы месяц мы - шчаслівыя котаўладальнікі Rolling Eyes Усім добра: і малым - "жывы куточак", і кату - якія-ніякія гаспадары. А мне ўжо як зручна! - не трэба карміць з піпеткі.
І бонус - Яраш вывучыў свой 4-ты ў жыцці верш - дакладна для Коці, бо ходзіць следам за ёю і распавядае:
Апсік, апсік, каточак,
Не хадзі ў садочак,
І не тапчы кветачак,
І не будзі дзетачак.
Коця вершаў не цэніць, у яе сістэме каштоўнасцяў КОЦІруецца толькі рыбны суп. Яна хаваецца ў шафу за сметніцу, куды паэты не далезуць.
Затое калі ўсе паэты, піраты, матросы, прынцэсы, танцоркі, акулы, тыгры, турысты, прывіды ды іншыя страхоцці палягуць спаць, у мяне на каленях уладкоўваецца Коцька-Смешка-Мурказябра-Ёшкінкот. І вуркоча са страшнай сілай! Як трактар.

Вось і адпускай іх пасля гэтага...

20.10.12 0:54

Ледзь не пасівела.
Падумалася, дзяцей трэба вадзіць за ручку да пятага класа Rolling Eyes
Два амаль-што-здарэнні за 15 хвілін.
Пераходжу праезд У ДВАРЫ, старанна азіраюся, малы ў мяне на руках. Раптам ляціць звар'яцелы... ммм... кіроўца звар'яцелага транспартнага сродку - унутраная цэнзура не дае назваць яго тым, кім ён ёсць. Адскочыла, падзякавала сабе за зручны абутак. Толькі праз паўхвіліны настаў шок і шкадаванне, што не запомніла нумар. Тормаз, ага.
Збіраемся перайсці трамвайныя рэйкі. Перада мной дзяўчынка 7 год з Настассінага гуртка. Трамвай едзе, дзяўчынка ідзе сабе. Ледзь паспела яе тармазнуць, не памятаю як. Здаецца, крыкнула і схапіла за каўнер. Потым ішлі разам і яна распавядала, што мама хацела запісаць яе на 6 гурткоў, а запісала толькі на 4...
А Яраш нават не спалохаўся.
Нейкі дзень быў шокавы. Мабыць, касмічная прастора мне зноў пра нешта сігналіць... а я зноў яе не разумею...

Бу!!!

18.10.12 23:19

Часам смешна назіраць, як сталее гэты мужычок.
Настасся: "Яраш, калі ты вырасцеш, будзеш хадзіць са мной на танцы?"
Яраш: "Няня Тася, ты што, не ведаеш? Я УЖО вырас!"
А сам палову гукаў яшчэ не вымаўляе, і гучыць у яго: "Я ізо лылас!"
Затое столькі катэгарычнасці Сьмешка
І так артыстычна крыўдуе: "Мама, БУ на цябе!" - "Ну хадзі сюды." - "Не, БУ!!!"

Як сябравалі заяц і вожык: тэорыя і практыка

14.10.12 0:32

Хатняе заданне - прыдумаць казку на зададзеную тэму. Нічога складанага, але Настасся схітрылася ўвесці ў сюжэт яшчэ некалькі дзейных асобаў, нараздавала ім абавязкаў, марскім вузлом закруціла некалькі сюжэтных ліній і ўмольна паглядзела на мяне: маўляў, ну падрэдагуй, хіба цяжка?!
Падзялілася з ёю сваімі ведамі па тэорыі. Дзетка задумалася. У выніку колькасць дзейных асобаў скарацілася да трох, а сама казка - да таго памеру, які вучань 2-га класа лёгка занатуе ў сшытку. Як той казаў, стыль і арфаграфія аўтара захаваныя.

Як сябравалі заяц і вожык
Аднойчы вожык прыпанаваў зайцу пайсці ў лес. Заяц спытаў: "А калі?" А вожык кажа: "Уначы". А заяц яму: "Чаму ў начы?" Вожык і адказвае: "Знайсці прыгоды".
Яны ішлі па лесе. І раптам пад елкай бачаць прывіда! "Дапамажыце! Я заблытаўся!" - крычаў ён.
Заяц і вожык спалохаліся, але што зробіш, трэба дапамагчы, калі цябе просяць.
Так з таго часу зайцы і вожыкі не баяцца хадзіць у лесе па начох, таму што ўсе прывіды - іх сябры.


Першы літаратурны опус, зроблены на замову))

"Вучыся, нябожа, вучэнне паможа..."

19.09.12 0:31

Натальчын допіс натхніў і нагадаў пра набалелае Сьмешка
2 клас. Дзетка яшчэ месяц не адвучылася, а ўжо паўстала адвечная школьная праблема - хатнія заданні Вельмі шчасьлівы Я была ў трансе, калі Н., якая так рвецца ў школу, не схацела рабіць урокі!
Вырашаю паступова, паводле прынцыпаў:
1) я сваё адвучылася, і да тваіх адзнак дачынення не маю;
2) але заўсёды дапамагу, калі ў цябе недзе цяжкасці. Звяртайся, падумаем, што можна зрабіць;
3) хатнія заданні выгодней зрабіць пасля школы перад танцамі/басейнам (пакуль спіць брацік), тады ўвечары зможам заняцца нечым цікавым.
І ўсё адно, і ўсё адно... Адчуванне такое, што ёй час ад часу патрэбны папіхала-паганяла. Цяжка, цяжка, цяжка.
Вось думаю: а калі не нагадаць - што будзе? Не зробіць? Сядзе перад сном? Будзе княваць "дапамажы!"?
Заўтра пабачым...

І вось яшчэ, у класе паўстала нечаканая праблема: дзеці ледзь-ледзь агорваюць расейскую! Дзеткі блытаюць "і" - "и", "ў" - "л". Нашая гімназія - люстэркавы адбітак таго, што робіцца ў расейскамоўных школах)) Настаўніца ў трансе, нават часова замяніла "рус. літ. чытанне" на дадатковую "рус.мову".
Дзіва што!.. ))

Котачка... (((

31.07.12 17:39

Адпускае паціху, таму напішу.
Няма больш нашае котачкі. Я прайграла. Тры тыдні было ёй.
Казала ветэрынар, што такія нячаста выжываюць, а я не верыла... Ну што можа здарыцца з жывёлай, калі яе карміць-паіць-лекаваць і пяшчотна даглядаць? Дзеля яе я ўставала па начох і нават навучылася рабіць уколы кацяняці, якое само легка шпрыцам засмактаць... А яно менш за суткі адхварэла-адышло, нават не паспела доктару паказаць...
Настасся яшчэ на лецішчы, мы з Ярашам і з катом без яе вярталіся. Як жа ёй сказаць... Скажу, як раней пра сабачку, што котачка сышла ў краіну памерлых котачак.

Нецікава без жывёлак... І новую заводзіць не хочацца, бо зусім няўдалы год у мяне. Гэх, яшчэ літр слёз недзе ўнутры пялёскаецца...

Пост любові, пяшчоты і шчасця

12.07.12 17:22

...А толькі раніцай збіралася напісаць "Пост уласнай бездапаможнасці і смутку".
Таму што мой трытончык Цмок спруцянеў, кату баліць жывоцік, я мала (вельмі мала) сплю праз гэты заапарк і ўвогуле не збіралася заводзіць катоў (пагатоў нованароджаных кацянятаў!), але так атрымалася, няшчасны выпадак і папросту не было выбару. Адчуванне, нібы купіла казу, як у тым анекдоце: "Купі казу!.. А цяпер прадай казу!"

Цмок. Думаю, ён памёр ад старэчага маразму. Было яму гадоў 10, і апошнія паўгады ён раптам стаў жэрці камяні і слімаўкоў з ракавінкамі. Бедны... нават вазелінавы алей яму не дапамог.

Кот. У пошуках адказу "чаму ў катка баліць жываток" я перакапала вагон жывёлагадоўчых форумаў і з жахам зразумела, што быць кацінай мамай - пакліканне. А я проста "так званая". Ад бездапаможнасці парыдала ў падушку, патэлефанавала ў ветлякарню, мне сказалі, як лекаваць. Палекавала. Кату лепш, мне таксама.

Бадай што не буду дасылаць ў касмічную прастору прамяні адчаю. Кацяра неўзабаве расплюшчыць вочкі і вушкі, во будзе шчасця! А дзеці так мне дапамагаюць, нібы падраслі на год. Сёння пасля бяссоннай ночы папрасіла дзяцей саміх паесці і пагуляцца, пакуль пасплю. Прачынаюся ад шоргату пад дзвярыма, Н. шэпча: "Яраш, ціха, мама спіць!" Бусечкі. Пайду збіраць ката і дзяцей, паеду з імі на лецішча.

З.Ы. Вось вам карцінка любові, пяшчоты і шчасця:

Бабац!!!

8.05.12 23:58

У калідоры, дзе гуляліся дзеці, раптам нешта абрынулася. Вялізнае. Кшталту жырандолі ХVІ стагоддзя. Недзе праз 0,001 сек. я ўжо была там; высветлілася, што з лядоўні грымнулася ваза, збітая трапным футбалістам Н. Футбаліст Н. выглядаў разгублена, а варатар Я. пракаментаваў: "Бабац!.."
"Гэх, Настасся, - пачала я дакараць футбаліста Н., - слабаваты ўдар. Трэ было як след... вдарыць! каб на дробныя часткі! Тады б выкінула, ды ўсё. А так - тры кавалачкі адламаліся, цяпер клеіць гэтую вазу".
"А што, - натхнілася Настасся, - пастаў яе на сярэдзіну пакоя, і мы яе ДАБ'ЕМ!" Сп. Зялёная Усьмешка

А педагог з мяне ніякусенькі )

18.04.12 1:16

Настасся зноў перастала мяне слухацца. Спіхваю на чарговы пераходны ўзрост. Па пяць разоў трэба казаць, а ўвечары сіл на разбор палётаў ужо няма... Тады насваруся, яна пакрыўдзіцца і ўрэшце зробіць. Надакучыла. Аказваецца, самы шчаслівы момант цягам дня - калі, распіхаўшы дзяцей па ложках, падсоўваю падушку пад спіну і сяджу ля Яраша, пакуль ён не засне Rolling Eyes
Я ўзяла паперу, на адной палове намалявала "+", на другой "-". Абвясціла, што дадаю "плюс", калі яна чуе мяне з першага разу, а "мінус" - з другога, трэцяга ці дзясятага. Па выніках кожнага дня - цукерачка, калі пераважаюць "+". (Калі больш мінусаў - не ведаю, што тады рабіць, штраф не прыдумляецца...) Цяпер можаце казаць, што гэта антыпедагагічна; з цікавасцю паслухаю, бо не дужа разбіраюся ў педагогіках.)
Зрэшты, пакуль што сістэма працуе, Н. пнецца выконваць просьбы, мы ў плюсе.

Яраш уцяміў, што сястра ўмее чытаць кніжкі, і бессаромна карыстаецца гэтым. "НяняТася, цітай!" І Настасся чытае брату кніжкі! Проста млею назіраючы. Ды часам так артыстычна чытае, што брацік ляціць да мяне з круглымі вачыма: "Ой! Басюся-басюся!" (баюся-баюся).
Дарэчы, я таксама бессаромна карыстаюся гэтым: раней сама чытала, а цяпер усё больш на дачку перакладаю... Упс...

Вар'яцею. Тэрмінова трэба на вёску

17.04.12 2:57

Ніяк не распачнем сезон на лецішчы. Стамілася чакаць.
З цікавасцю назіраю за бацькамі: яны абмяркоўваюць, што можна зрабіць у доміку, пакуль халодна; ідуць на стаянку "пагрэць машыну"; адбываецца трэніровачны заезд па ваколіцах Уручча; збіраюць рэчы; у працэсе збірання рэчаў глядзяць у вакно, вывучаюць прагноз надвор'я; разбіраюць рэчы і дамаўляюцца перачакаць яшчэ колькі дзён да цяпла. Гэты рытуал праводзіўся некалькі разоў ад пачатку сакавіка)) Я досыць пасіўна ўдзельнічаю (даю парады).

Дзеці ўмянташваюць дзеда вырошчваць на вёсцы парсючка, кураня і кацяня і купіць казу. Пытанне, куды падзенем увесь заапарк на час адсутнасці, вырашаюць лёгка: забярэм у горад! Толькі ёсць праблема, ніяк не дамовімся: я з дзяцінства мару пра малога папугайчыка з чубком (карэла завецца), а малыя - пра кураня. А яшчэ ў нас трытон Цмок. Прыкольная жывёлка, як малпа, толькі падводная.

Гэтай зімой мы гадавалі слімака. Я знайшла яго ў капусце і пашкадавала выселіць на мароз. За зіму мы яго адкармілі і перад выходнымі выпусцілі таўстуна на волю. Яраш махаў яму на развітанне і казаў "пакуль". А гады тры таму у гаршчку з міртам гасцяваў лясны мураш Ферда. Доўга гасцяваў, некалькі месяцаў. Еў пясчынку цукру і што дадуць. Потым стаў пачувацца "як дома", прывёў шумных сяброў, і давялося ўсіх гуртам выселіць.

Па-мойму, я вар'яцею на асфальце. Тэрмінова трэба на вёску.

Дзве вялікія дробныя перамогі

21.03.12 1:02

Па-першае, раптоўна загаварыў Яраш. Амаль нічога не зразумела, але сказамі! Прыкладам, з жэстыкуляцыяй папуаса Новай Гвінеі: "Там! Цяпатата! Я! Ууууу! Сіня!" ("Я бачыў там вялікую сінюю чарапаху!"). Нейкім дзівосным чынам прарыў адбыўся пасля заняткаў у спн. Святланы. Дакладна, новыя ўражанні стымулююць развіццё!
Сын пасур'ёзнеў і ўжо не пойдзе на ручкі да першага-лепшага. Шмат разважае. І выказвае нязгоду ёмістым "БУ!"

А па-другое, Настасся навучаецца пераадольваць цяжкасці. (А раней пераважна ныла.) Неяк пасля школы займалася "чыстым пісаннем" - перапісвала з буквара ў сшытак. Крэмзала і ныла, што крыва, не атрымліваецца і асадкі самі памылкі робяць. Я магутнай сілай волі ўзяла сябе за каўнер, каб не насварыцца за ныццё, і прапанавала адпачыць. "Хочаш, - кажу, - я табе пра космас пачытаю?" І тут маё дзіця разрыдалася, што на матэматыцы яна ок, а на пісьме НЕ ОК! Яна хоча дзясятку за пісьмо!.. Перфекцыяністка расце (
А ўвечары Н. ізноў паспрабавала адолець "чыстае пісанне". І я заўважыла, што яна проста няслушна трымае асадку. Выходзіць крыва. (Думаю, калі яны пачалі хутчэй пісаць, многія дзеці сталі браць асадкі як давядзецца. Вось настаўніца і скардзіцца, што раней усе пісалі прыгожа, а цяпер хто як.) Зразумеўшы гэта, Н. захацела выпрабаваць "новую" методыку, хоць ужо відавочна стамілася. Я вытурыла Яраша мыцца, а калі мы вярнуліся, убачылі 5 роўненькіх радочкаў!
Ганаруся ёю Сьмешка Так ёй і сказала.

А яшчэ яна вучыцца ствараць сабе цяжкасці і потым іх пераадольваць)) "Я буду пісаць складаныя словы, а ты мне падказвай". Во як Вельмі шчасьлівы

Як пераправіць цераз рэчку ваўка, казу і капусту

22.01.12 0:29

Марылі мы, марылі пра Сапраўдную Зіму - і вось яна... як снег на галаву!
А я, аказваецца, і падрыхтавацца не паспела, акурат як нашыя дарожныя службы, для якіх снег узімку - заўжды "нечаканасць". Дакладней, санкі і цацкі стаялі напагатове, вазок на вялікіх колах адмыслова летась не прадала... але даць рады ўсяму гэтаму дабру!.. Ды ў сумётах! Ды з малымі!
Цэлы тыдзень мы выграбаліся на шпацыр прыблізна так: "діван, чемодан, саквояж, картіна, корзіна, картонка і маааленькая собачонка". Настасся не пагаджалася гуляць без санак, Яраш не пагаджаўся ехаць на санках і ісці пешшу, абое не пагаджаліся выходзіць з дому без цацак... Словам, збіраючыся на вуліцу, я штораз прыгадвала задачу, як пераправіць праз рэчку ваўка, казу і капусту. Ёлуп!
За некалькі дзён увесь гэты цыганскі табар добра стаміў.
Выйсце ўзнікла раптоўна, ну проста deus ex machina. Пакуль Яраш абурана выказваўся супраць снегу, сабак і адсутнасці ўласнага транспарту (пайшлі праз дарогу на горку, вазок не ўзялі), Настасся ўсцябурылася на санкі і гасцінна запрасіла: "Яраш, хадзі да мяне на ручкі!"
І ён пайшоў, і нават паехаў, йесс!
Яны часам такія мілыя, гэтыя дзеці))
Людцы, якое гэта шчасце. Цяпер мінус вазок і цацкі. І зіма ўсім на радасць.
Фактычна засталіся толькі "картіна, корзіна, картонка".
А гэта ўжо зусім іншая ступень свабоды! Самы шчасьлівы ў сьвеце

Тэрмінова трэба фатаграфаваць гэтую шыкоўную зіму. А то адзіны фотаўспамін - як мы калядавалі. Файны ўспамін, хоць снегу было вобмаль; ну ды дзецям хапіла.

(Праз хвіліну Наста ці Ян пацэляць снежкаю за каўнер, і я ганебна ўцяку.)