Усялякае-рознае: несур'ёзнае і сур'ёзнае

Аўтар: [ Palina007 ]
Contributors: [ (none) ]
Блог: [ Усе допісы ]
[ Сябры ]
Перайсці: [ Назад/Наперад ]
Каляндар
« < » > Чэрвень 2018
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
Крычалка
Няма.

Мянушка:

Сайт:

Крыкнуць:

Паглядзець і дадаць смешку

 
Скантактавацца з Palina007

Адрас e-mail

palina.bel@tut.by

Цыдулка (асабістае паведамленне)

Даслаць цыдулку

MSN Messenger



Yahoo Messenger



AIM Address



Нумар ICQ



Пра Palina007

Зарэгістраваны

2.03.07 17:12

Адкуль

Менск

Род занятку



Інтарэсы



Блог

Дата стварэння

6.11.08 0:26

Колькасьць допісаў

65

Узрост блога

3517 дзён

Колькасьць адказаў

315

Візітаў

537316
RSS
RSS-стужка

Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Блогі

Зараз праглядаюць блог: няма

Страшэнна таямнічая гісторыя пра падарунак для мамы

21.01.12 0:10

Неяк мая Настасся бавіла час у адным... эээ... *казённым доме* (не скажу дзе, каб не "кампрамаціць" добрых людзей, Міргаю а вы і не пытайцеся). Прыцягнула мне падарунак, урачыста абвясціўшы: "Ты даўно пра такі марыла! Заплюшчы вочы!"
Заплюшчыла, куды ж падзецца, нават шчыра не падглядала. Укладае мне ў рукі нейкі вялікі ліст: "Цяпер можна!"
Вось ён, падарунак ад маёй дзеткі:



Сцяг, сапраўдны))) Прыемна!
Перад сном пытаюся: "Адкуль ідэя?" - "Ды вось *адна дзяўчынка* сказала: давай пакажу, як робяць сцяг. І зрабіла чырвона-зялёны. А я паглядзела і зрабіла наш, вось гэты. Яна спытала: чаму такі? Я сказала, што гэта сапраўдны беларускі, ён быў нашым нашмат раней, а цяпер яго адабралі. Ён абазначае кроў на бінтах у князя, які... [далей ішоў пераказ вядомай легенды]".
Я падзівілася і заганарылася. Тады пытаю: "Ну а што *адна дзяўчынка*?" - "А яна сказала: ага, зразумела. І намалявала ў сябе на адвароце бел-чырвона-белы".
Перамога
А тым часам і сын падрастае. Парадаваў сёння, падпяваючы: "Падымі мяне па-над зямлёю, падымі мяне ў светлы абшар..." Без слоў падпяваў, але дакладна ў такт! ))

"395 знакаў пра каханне, не лічыўшы прабелаў"

24.11.11 2:21

"Жылі сабе мужчына і жанчына. Мужчына быў дужым і высакародным, а жанчына - прыгожай і добрай. Яны былі створаны адно для аднаго. Але ў іх не было супольнага дома, не было супольных дзяцей і супольных інтарэсаў таксама. Нават супольнай мовы ў іх не было. І супольнай краіны не было, роднага супольнага краявіду, які так прыемна сузіраць на схіле жыцця, ідучы рука ў руку па полі, па беразе ці па краі стромы.
Таму што ён быў парагвайцам, а яна - кітаянкай.
Затое яны жылі доўга і памерлі ў адзін дзень."

(Дзяніс Драгунскі. "Мужчына і жанчына. 395 знакаў пра каханне, не лічыўшы прабелаў".)

Гэта мне з С.-Пецярбурга кніжку прывезлі. Чытаю. Шыкоўна. Ажно перакласці захацелася Сьмешка
Нядаўна гэтак жа не магла адарвацца ад "Рыбінага горада" Н.Бабінай і трэціх "Мумі-троляў", і ўжо паспела засумаваць па добрай кнізе. Чытаю і не магу спыніцца. Вар'ятка )
Чытаю

Сумны і нецікавы допіс, можна не чытаць. Так, для гісторыі

28.10.11 0:49

Стаць бы ваўкалакам і ад душы павыць на Месяц. Таму што... карацей, як заўжды, сама вінаватая.
Сёння зразумела, што геніяльны "спіс-план" праваліўся. Асабліва гучна праваліліся п. 16, 13 і 4.
Штосілы трымаюся за п. 10; навука - сіла, што ні кажы.
Усё будзе добра, гэта проста пытанне часу.
Каму не лянота - дашліце мне якую жыццесцвярджальную карцінку, пліз.

І (звяртаюся да міні-рэдакцыі) давайце хутчэй даб'ем даробім трэці "Гарбузік". Дадамо ў гэтую бязрадасную восень хоць кавалачак сонца.

Вельмі па-мужчынску!

25.10.11 9:59

[  Настрой: Гыгыгы ]

Увечары вярнулася з цырульні - уся такая новая-стрыжаная. Сын кінуўся быў сустракаць, але спыніўся на паўдарозе і сказаў падазрона: "Цёця". Не схацеў вітацца і ўвогуле адмовіўся прызнаваць ува мне маму! Закрываў твар рукамі і хадзіў надзьмуты, пакуль не села карміць яго вячэрай. Тады заўсміхаўся і палез абдымацца.
Вось яна, мужчынская сутнасць!
)))

"Астравецкая ваколсветаўка"

9.10.11 3:18

Гэта была ўнікальная вандроўка. Унікальная ўжо тым, што я на яе выбралася (!). Па-другое, выбралася з сястрычкай, хоць нашыя інтарэсы рэдка перакрыжоўваюцца. Па-трэцяе, мы схітрыліся павандраваць 9 кастрычніка - у самы (на той момант) мокра-халодны дзень за ўсю восень - і нам было добра. Нягледзячы. Дзякуючы непараўнальнай Аксане С. і яе мужу - геніяльнаму экскурсаводу.
Спачатку я хацела хутка надрукаваць вееельмі доўгі нецікавы пост - занатаваць асноўныя факты. Потым перамагла лянота: надрукую не вельмі доўгі пост з фотаздымкамі. Усё адно пачуцці не перакажаш, не варта і спрабаваць.
Пра нас. Нас было шмат - поўны аўтобус супрацоўнікаў маёй творчай канторы. Апынуўшыся ўдалечыні ад дзяцей, у цёплым аўтобусе, які вёз у невядомасць, я на нейкія хвіліны адключалася, але нячулая сястрычка вяртала мяне да рэчаіснасці: "Поля, прачніся!.. Доктор, мы ее теряем!" Пагаманіць хацела, разумееця ))
(Заўвага. Амаль усе здымкі - сястрыччыны. І здымач яе. Мы падзялілі абавязкі: я пяку піражкі ў дарогу, а яна адказвае за фотасесію. Па-мойму, справядліва.)
Дарогаю зацанілі дажынкаўскі рамонт фасадаў у Маладзечне. Нечакана мінулі Смаргонь: парк з помнікам Багушэвічу, плошчу, касцёл, маленькія фарбаваныя дамкі са шчымлівымі геранькамі ў вокнах...



Да болю стала шкада Астравец: АЭС паставіць крыж на гэтых дзівосных турыстычных мясцінах.
Гэта касцёл Св. Космы і Даміяна:



А гэта абраз Св. Антонія Падуанскага. Ён дапамагае адшукаць страчанае. Цяпер вы ведаеце, куды звяртацца па страчаную надзею і страчанае каханне.



У касцёле Св. Юр'я (Варняны) адбывалася імша; там жа сястра зрабіла здымак, які мяне незразумела чым зачароўвае.





Урэшце, апошні пункт "Астравецкай ваколсветаўкі". Мястэчка Гервяты і касцёл Святой Троіцы. Не стае эпітэтаў апісаць гэты цуд. Я ж кажу, пачуцці не распавядзеш. Нас запрасілі паслухаць арган! Гэта было такое НЕШТА, такая магутная музыка, што ў той момант хацелася быць адной у касцёле, і слухаць, слухаць...





Вось так.
На гэтым дазвольце адвітацца.

Вясковыя нататкі - 2. Пра мару і пра маладушнасць

23.09.11 3:01

Мне будзе сумна ўзімку без лецішча.

Цяпер гэта ўжо не такія джунглі, як былі ўвесну. Мы выстрыглі там усё, што можна выстрыгчы, і на наш участак, вяртаючыся з поля, пачалі завітваць каровы з поўнымі вёдрамі малака. Прапануюць амаль бясплатна, за жмут канюшыны. Бацькі даіць адмаўляюцца і выпіхваюць іх з агароду штурхелямі. Каровы крыўдуюць на гэткую негасціннасць, але назаўтра зноў нясуць малако. Добрыя.

Прыязджалі геолагі з тэхнікай, шукалі нафту ваду. Прасвідравалі дзірку ў гародзе, мама кажа, ледзь паспела ўратаваць ад іх 5 квадратных метраў бульбы. Спыніліся на глыбіні 17 метраў, потым вада паднялася па свідравіне да 12 м, потым да 6. Пытаюся, ці не паліецца вонкі; Настасся пачула і ўзрадавалася, што налета ў дзеда і бабы будзе ўласны фантан. Дзед з бабуляю перажагналіся: не хочуць уласнага фантана, дзівакі.

Увесну мама здала на правы, на лецішча ездзіць на машыне. (Сцеражыцеся ўсе.) Яна перасоўваецца з хуткасцю тралейбуса, і я яе разумею. Ёй, як і мне, істотна проста дабрацца з пункта А ў пункт Б. Ніякага кайфу ад кіравання. Шкада. Затое можна без праблемаў давезці да горада ўраджай маслят. (На гародзе добра ўрадзілі апенькі, але пакуль мы прыехалі, іх сабралі нейкія гаспадарлівыя прыхадні, смачна ім есці!)

Так што з усіх вялікіх праблемаў засталася адна: камары. Не, дзве: камары і авадні. Яны сапсавалі маю прыўкрасную мару. У ясны летні вечар, распіхаўшы малых па ложках, я збіралася выйсці на падворак, каб паўзірацца ў зорнае неба. Выпадкова падыйшла да адчыненага вакна, зацягнутага сеткай, а там!.. "БЗ-З-З-З-З-З!!!!!!!" - нібы сто тысяч камароў з усіх ваколіцаў біліся за права смачна павячэраць. Зорнага неба адразу ж расхацелася...

...Гэх, а ўзімку буду дакараць сябе за маладушнасць. Вось заўжды так Сумнік

Па краіне бадзяецца прывід РСФСР...

3.09.11 0:05

...і я яго бачыла.

Была па справах у аддзеле ЗАГСу. Супрацоўніца, між іншым, паказала кніжачку, паводле якой яны запісваюць імёны нованароджаным. Кніжачка называецца... "Справочнік лічных імён народов РСФСР".
Не, вы зразумелі???
РСФСР!!!
Я проста не ведала, зарагатаць ці страціць прытомнасць.
"Якімі даведнікамі яшчэ карыстаецеся?" - пытаюся амаль безнадзейна. Так і ёсць, ніякімі. "А якое дачыненне да нас мае гэтая самая рэсэфэсэрэ?"
У супрацоўніцы быў такі выгляд, быццам за 20 гадоў ад распаду СССР я першая задаю такое пытанне, ды яшчэ па-беларуску...

Была і такая гісторыя. Набыла Ярашу гульню пра колеры - "Цветные кармашкі". Расейскай вытворчасці. Такая сабе прыгожая, велікаватая кардонавая скрынка. Унутры, чуваць па гуку, шмат вольнага месца. Дома адчыніла - там 4 кардонавыя кішэнькі, якія збіраюцца, і карткі з прадметамі паводле колераў: бэзавы, аранжавы, карычневы, ружовы. І ўсё?! А дзе асноўныя колеры - сіні, зялёны, чырвоны, жоўты??? Аказваецца, я мусіла здагадацца з надпісу на скрынцы: "Набор № 2" (то бок у прыродзе існуе і № 1 з асноўнымі колерамі) і з інфармацыі, што ў набор уваходзіць 4 (!) кішэнькі.
То бок калі б нават я была ў краме без дзяцей, якія адбіраюць частку ўвагі і глуздоў, усё адно набыла б гэтую гульню. І не здагадалася б, што тут нейкі чмур... Прыгадала - Задорнаў вымаўляў з характэрнай інтанацыяй: "Это только в Россіі!.." Наўрад ці кардонак пашкадавалі пакласці, проста махляры.

А трэцяя гісторыя - так, дробязі, пра сыр. Проста дужа нясмачны расейскі каўбасны сыр набыла. А побач беларускі ляжаў. Можа, таксама нясмачны, але было б ужо не так крыўдна Вельмі шчасьлівы

Во як. За адзін тыдзень тройчы нядобрым словам згадала расейшчыну.

Тэрмінова трэба стаць шчаслівай.

23.08.11 0:13

Вакол робіцца невядомае абы-што. Ізноў напала туга і сусветны сум. Нават процьма спраў не дапамагае.
Мне тэрмінова трэба стаць шчаслівай. Што дзеля гэтага робяць? Так, найперш складаюць план.
Складаю план рэальных і нерэальных спраў.

Пункт 1. Самы важны. На жаль, немагчымы.
2. Прычакаць змены рэжыму.
3. Падарожнічаць у Еўропу.
4. Высыпацца.
5. Мець сваю машыну і навучыцца зухавата прафесійна кіраваць.
6. Прайсці курсы экстрэмальнага кіравання аўто. (Ыгы...)
7. Выдаваць паўнавартасны глянцавы дзіцячы белмоўны часопіс.
8. Выгадаваць дзяцей і навучыць іх быць шчаслівымі. (А як гэта... хто б мне сказаў.)
9. Калі-небудзь нарадзіць трэцяе дзіцятка. (На жаль, не, не і не.)
10. Падвучыць размоўную ангельскую. Практыкавацца.
11. Прыгадаць чэскую. Практыкавацца.
12. Улетку жыць на лецішчы.
13. Дазволіць сабе паплакаць з чыстым сумленнем.
14. Паехаць яшчэ раз у летнік з процьмай дзяцей і добрых людзей. Навучыцца самой варыць на вогнішчы смачную ежу і "Бэйліс".
15. Лавіць знічкі ў летнюю месяцовую ноч без камароў.
16. Перастаць шкадаваць пра тое, чаго няма і не будзе.

Казарма: прынцыпы выхавання

13.08.11 0:24

Маці прывяла на заняткі ў гурток зарумзанае дзіця. Ледзь стрымліваючы слёзы, дзіця пераабулася і разрыдалася з новымі сіламі. Маці скрушліва пляснула рукамі і ўзялася ўгаворваць сына наноў. "Мамочка, забери меня, не хочу, пошли домооооой!" - але той трэба было на працу. "Артем, папа придет после занятий, заберет тебя, ну оставайся, позанимешься, ну там же интересно", - пераконвала маці. Праз доўгіх ...ццаць хвілін бясконцага дыялогу памірыліся на тым, што хлопчык зойдзе ў клас, але рабіць нічога не будзе. Проста пасядзіць.

Прычыніўшы за ім дзверы, маці з палёгкаю прысела на лаўку. "Ой, так тяжело, - паскардзілася яна, адказваючы на нашыя спачувальныя пытанні: мо нешта здарылася? нешта не атрымалася мінулым разам? мо проста не выспаўся? - Представляете, ЦЕЛЫЙ ГОД так ходим, все время приходится уговаривать!"

Цэлы год! дзіцячых слёз і дарослых нерваў. Але ж і зацятыя гэтыя дарослыя... Ім, відаць, мусова трэба, каб дзіця ўзненавідзела гэтую справу...

Наступным разам зарумзанага хлопчыка прывёў тата. Тату было відавочна няма калі, і ён проста гыркнуў пару разоў. Дзіця, аднак, не здалося без бою; у выніку бацька выдаткаваў на ўгаворы ўдвая больш часу, як напярэдадні маці.

Вярнуўшыся па сваё, зноў убачыла Арцёмку. Дзеці разыходзіліся - хто з бацькамі, хто - дарослыя ўжо! - самі. Малы сумаваў на лаўцы. "Арцёмка, - кажу, - можна мы тут з табой пасядзім, пакуль мама не прыйдзе? Ты дазволіш?" Ён заўсміхаўся: і што гэта цётка такія смешныя пытанні задае. Спазніўшыся хвілін на пяць, падышоў тата. Сын кінуўся яму насустрач. Бацька павярнуўся спінай да мяне, і я ўбачыла надпіс на майцы: "СПЕЦНАЗ".

Карцінка дамалявалася...

Вясковыя нататкі - 1. Запасная мама.

1.08.11 0:49

Побач з намі на ўлонні прыроды гадуюцца яшчэ двое малых. На дваіх ім 6 гадоў. Старэйшай "няньцы" чатыры, "ляльцы"-браціку два.
Яны йшлі басанож па мокрай дарозе сустракаць аўтакраму, што двойчы на тыдзень прывозіла на хутар прадукты. Перамерылі ўсе лужыны: у спёку дужа хацелася купацца. Лужыны былі досыць вялікія і экалагічна чыстыя, праўда, карычневыя і для вока гарадскіх мамзелек не зусім эстэтычныя.
Чакаць давялося доўга. (У аўтакіроўцаў і аўтапрадавачак з аўтакрамы плюс-мінус паўгадзіны ад раскладу не лічыцца за спазненне.) "Нянька" і "лялька" слухаліся маму і глыбей за калена не лезлі. Настасся пакуль не мела досведу плавання ў калюжыне і папрасілася запоўніць прагал. Я вагалася, бо Яраш кінуўся б следам за сястрой, а там, дзе сястры па калена, ён мог і нырца даць.
Уратавала аўтакрама. "Марозіва!" - запішчала малеча. Плаваць расхацелася. Узрадаваны хлапчук тут жа пляснуўся ў лужыну. От жа крыўдна! Ён зароў. Дарослыя на беразе зарагаталі, і ён зароў яшчэ гучней. "Нянька" выцягнула брата, распранула, выцерла ягонай жа цішоткай ды пайшла паласкаць у бруднай калюжыне брудныя апранахі. У гэты момант яна выглядала дарослай такой, сур'ёзнай жанчынкай. Натуральна так выглядала.

(Вось думаю: Настасся можа чыста вымыць посуд, але ТАК яна не ўмее.
Цішком прашу бацькоў, каб заахвочвалі яе да вясковай працы.)

Зачыняйце вокны на гарышчы, бо прывіды ўцякаюць

18.07.11 2:04

[  Настрой: Чараўнік ]

Я так палюбіла гэтае месца, што на мяне ізноў нашло натхненне пафатаграфаваць. Там дзіка і ўтульна. Праўда, не ў сэнсе "камфортна", а ў сэнсе "душэўна". Сэнсам "камфортна" там пакуль не пахне: бацькі набылі дамок-развалінку (дакладней, 2 дамкі), дзе 5 год ніхто не жыў. Гэта цудоўны, мілы, закінуты хутар на краі свету. Закінуты якраз да той ступені, каб нястрашна было жыць улетку: непадалёк некалькі суседзяў са сваімі гаспадаркамі. Мой тата-"матэрыяліст" сцвярджае, што прывідаў у доме няма, на жаль. Уцяклі праз расчыненае гарышча.


Дом. На яго хочацца глядзець неадрыўна. Калісь яго збудавалі, ён быў такі ўвесь новенькі-гожанькі. Дом гадаваў малятак, праводзіў старых у вечнасць. Пад раніцу на падворку гарлалі пеўні. Каровы мыкалі. Парсючкі рохкалі (ля плота хлеў застаўся). А аднойчы ўсе з'ехалі, і дом нарыхтаваўся паміраць. Пастаяў некалькі год без людзей, зарос крапівай і ўжо закрыўся ад свету пустазеллем...
Ажно раптам прыехалі людзі. І нават прывезлі з сабой дзетак. Людзі пакасілі высокую траву, павыдзіралі крапіву. Старэйшая дзяўчынка капала зямлю рыдлёўкай і шукала з дзедам скарбы. Маленькі хлопчык тупаў басаножкамі па падлозе і прыціскаўся да печкі.
...Эх, была б я пісьменніцай, напісала б казку пра дом. Ну ці хаця б графаманам - таксама напісала б ))


А што ўмовы спартанскія - нават цікава.
Вось тут нашая "ванна" і нават - не пабаюся гэтага слова - душ!


Ваколіцы.


Мясцовыя жыхары хваляцца, нібы ў рачулцы (не шукайце, няма на здымку) вядзецца ручаёвая фарэль (па-наску стронга). Трэба спраўдзіць. Але што рабіць з ёю ў выпадку нашай сустрэчы - не ўяўляю. Я згодна хіба "цалаваць яе ў носік ды адпускаць", як той Апантаны Рыбалоў. А можа, яна выцягне з кішэні "Чырвоную кнігу Беларусі", разгорне на старонцы "стронга", дасць рыбалову па карку і ўцячэ назад у раку...

А на дзікіх рамонках (уяўляеце, яны самі так растуць, купамі!) у здымача нарэшце сеў акумулятар. Давялося ізноў ісці выдзіраць крапіву.

Містычнае.

12.05.11 23:13

Не атрымалася. Сёння, 12 траўня, я зноў не патрапіла на канцэрт Лявона Вольскага. (Вядома ж, мне трэба было “мусова сёння”!) Але ж во напала нейкая трасца. А тата і кажа: “Значыць, не лёс”. Ён заўжды так кажа, а потым дадае, што ён матэрыяліст. Ха-ха. Калі тата не схацеў на працы працягваць кантракт, ён таксама сказаў: “Не, гэты кантракт мне не падабаецца. Значыць, НЕ ЛЁС.” І не падпісаў. Матэрыяліст, аднак.
А я падумала, ці не зрабіцца фаталістам.
Калісьці даўно-даўно былі ў Крыму. Напрыканцы адпачынку Еўпаторыя надакучыла, і мы, убачыўшы рэкламу, вырашылі на 3 дні крутануцца ў Стамбул. Трэба было на караблі пераадолець мора. Гэтая ідэя захапіла мяне да дрыжыкаў у каленках, і акурат напярэдадні паездкі мой арганізм прыкінуўся страшэнна хворым і няшчасным. Але. Як толькі квіткі здалі, сэнсу ў прыкідваннях не стала, і я за паўдні паправілася.
Яшчэ калісьці (але ўжо не так даўно-даўно), таксама на адпачынку, Настасся выйграла ў супермаркеце турпаездку... таксама на караблі. На 2 ці 3 дні. Былі ўсе ўмовы паехаць, але напярэдадні... Ну вядома ж, маё фізічнае цела ізноў выдала нейкі вірус. Трасца знікла без следу, як толькі былі здадзеныя квіткі.
Калі б я была фаталістам, падумала б нешта такое: “Мне ніколі не пераплыць гэтае мора”.
Але я калі-небудзь пераплыву гэтае мора.
Можа, НЕ ЛЁС менавіта тады? А пазней будзе ЛЁС?
(Я заўжды стараюся так думаць, калі нешта адбываецца не так. І нават веру ў гэта.)

А канцэрт... Эх, перажыву як-небудзь... Затое назаўтра дакладна папраўлюся.

Настальгічнае. І пра амаль чароўны спосаб памаладзець.

7.04.11 2:15

Пераглядаць фотаздымкі - яно ў прынцыпе натхняе на настальгію.
А мне апошнім часам давялося перагледзець ну проста мульён фотаздымкаў. Адабраць з іх сто тышш і надрукаваць Rolling Eyes (sic: зручным аказаўся сэрвіс http://profoto.by/ - запампоўваеш туды здымкі, а беларускамоўны - ізноў жа, sic! Сьмешка - кур'ер назаўтра іх прывозіць).
Старэйшаму дзецю неўзабаве шэсць, а я толькі задумалася, што ў яе няма ўласнага альбома. Ну а калі ўжо ўзялася, дык трэба ж зрабіць шык, бляск ды прыгажосць! Нават начны сон аддадзены ў ахвяру ідэі Зрабіць Прыгажосць.
Па начох прыходзяць цікавыя думкі. Прыкладам, разам са здымкамі клеіць у альбом дзіцячыя малюнкі і свае нататкі з раздзелу "Показкі з жыцця"... Хм, бадай што вось і ўсе цікавыя ідэі... Пакуль нягуста... Ня ведаю...
Апроч нешматлікіх цікавых ідэй, па начох прыходзіць настальгія, пасля якой сняцца вешчыя сны. Збольшага шчаслівыя, таму я абвяшчаю іх "вешчымі".

Рэцэпт амаль чароўнага спосабу памаладзець звязаны з фатаграфіяй і таксама прыгадаўся сярод ночы. Запісвайце.
Патрэбна: уласны прыгожы фотаздымак і падрабязныя ўспаміны таго дня, калі ён быў зроблены. Менавіта найпадрабязнейшыя - што адбывалася ад ранку да вечара. Ужыванне: фотаздымак схаваць куды-небудзь далёка (не забыцца куды!) гадоў на 5 ці болей (меней не спрацуе). Тады выцягнуць і, гледзячы на яго, прыгадаць той самы дзень. Усё, гатова, вы памаладзелі. Шчырая праўда.
Добры спосаб, шкада толькі, што я ў яго не веру.

Эвалюцыя!

21.03.11 3:12

[  Настрой: Перамога ]

Уррра, мой "чалавек умелы" нарэшце эвалюцыянаваў у "чалавека прамаходзячага"! Ён быў уражаны не менш за мяне: гадзіну насіўся па хаце, рагатаў і адмаўляўся нават прысесці. А потым паваліўся і заснуў Сьмешка
Ну вось, цяпер і ў школу можна. Пагатоў кампутар улучаць навучыўся, штаны праз галаву нацягвае і рамантуе мэблю (нядоўга ёй жыць засталося). Мужык-мужык у хаце ))) Цягае Настассін заплечнік і пачытвае кніжкі, пакуль ніхто не бачыць. А найважней - ён умее пашкадаваць, во што расчульвае. Было, толькі поўзаць навучыўся - а ўжо прыcунецца да Настассі, якая раве ці сядзіць надзьмуўшыся, і кладзецца да яе на каленкі. Абдыме-пашкадуе Сьмешка Мяркую, Чалавек адбыўся.
А я за яго так пераймалася. Найбольш пераймалася, што рана нарадзіўся. Найменш - што да году ані разу не сказаў "мама" Плачу! )) Шмат чаго нагаварыў, толькі не "мама". Але ж цяпер амаль усё добра. Яраш нават нейкі час пабыў тоўсценькім хлопцам. Потым, праўда, пачаў шпарка поўзаць і трохі схуднеў.
Тым часам я зрабіла некалькі адкрыццяў.
Адкрыццё нумар два. Хлопцы - яны зусім іншыя, на дзяўчат непадобныя. Нават дзіўна, наколькі непадобныя. Я па-ранейшаму не ведаю, як іх выхоўваюць. Кіруюся выключна інтуіцыяй.
Адкрыццё нумар тры. Харррраааактар... Ух і цяжка з ім дамовіцца. (Што ж будзе, як пераходны ўзрост пачнецца?..) Калі Яраш набрыў на гаршчок з кветкай, яму трэба мусова капаць зямлю, і ўсё тут. І пераканаць заняцца іншым немагчыма.
І адкрыццё самае важнае - нумар адзін. Мае дзеці СЯБРУЮЦЬ. Цэлы год ужо.

Нешта здарылася, але я пакуль не ведаю што

20.02.11 19:05

[  Настрой: Чараўнік ]

Усю суботу неяк беспадстаўна радасна Сьмешка Без дай прычыны. Дзіўна. Мусіць быць не вельмі радасна. Нібыта нешта здарылася. Альбо здарыцца? Вясна падкрадаецца ці што?..

Нядаўна во. Мароз мінус пятнаццаць. Сонца, неба лядзянае. Ідзе кумпанія падлеткаў, усе без шапак, як вядзецца. Адзін другому: "Клас!.. Вясна!!!" Чараўнік

Сёння я падумала, што ўсё будзе добра. Калі-небудзь. І мары спраўдзяцца. Проста гэта пытанне часу.