Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Блогі



Вітаю ў нашай норцы!

Зараз праглядаюць блог: няма

Аўтар: [ Lisa ]
Contributors: [ (none) ]
Блог: [ Усе допісы ]
[ Сябры ]
Перайсці: [ Назад/Наперад ]
RSS
RSS-стужка
<< < >> > Жнівень 2017
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Крычалка
Няма.

Мянушка:

Сайт:

Крыкнуць:

Паглядзець і дадаць смешку

 
Скантактавацца з Lisa
Адрас e-mail: svecishka@gmail.com
Цыдулка (асабістае паведамленне): Даслаць цыдулку
MSN Messenger:
Yahoo Messenger:
AIM Address:
Нумар ICQ:
Пра Lisa
Зарэгістраваны 10.02.07 18:06
Адкуль Маладэчна
Род занятку журналiстыка
Інтарэсы
Блог
Дата стварэння 9.09.08 23:56
Колькасьць допісаў 82
Узрост блога 3267 дзён
Колькасьць адказаў 173
Візітаў 525084
Trackback 0 [ Спасылка ]                

Спіс літаратуры на лета – 2

12.09.14 10:49

[  Настрой: Афігець-застрэліцца! ]

У працяг папярэдняга запісу прадстаўляю вам свой школьны канфуз. Дачка ўчора на літаратуры расказвала пра кніжку, што прачытала гэтым летам.
– Толькі я адразу сказала, што гэта ты мне чытала.
– І што настаўніца?
– Спытала: чаму?
– А ты?
– А я нічога не адказала.
– А іншыя дзеці казалі, самі чыталі ці бацькі?
– Не.
– А ў іх настаўніца пыталася пра гэта?
– Не.
– А ў цябе пыталася?
– Не, я сама сказала.

ыыыыыы.... Не, я не планавала падманваць настаўніцу. У нас з дачкой нават размовы такой не было: "я табе чытаю, але ж ты нікккому не кажы..." Я штовечар чытаю ёй перад сном нешта, ціпа любоў да чытання прышчапляю. А паколькі яе ў маі аж трэсла ад слова "заданне", то я вырашыла, што хай яна чытае часопісы. А я перад сном буду ісці па спісе літаратуры, не аб'яўляючы гэтага. Ну і вось. Гэта не было таямніцай. Але ж у яе нават не пыталіся!
7 гадоў – гэтым усё сказана.

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Спіс літаратуры на лета

18.08.14 22:18

Здаецца, уклаліся ў лета - наш спіс амаль увесь адзначаны. "Свята неслухменства" і "Кракадзіла Гену" дачытваем.
Ну, праўда, укладвалася я: Гануля хутка чытае, але прапанову пачытаць самастойна ўспрымае як хатняе заданне - і адмаўляецца. Таму чытаю я. Сама сабе кажу, што так я фармірую прагу чытання, цікавасць і павагу да працэсу і гыды.


Мне найбольш спадабалася Морыц.

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Матэматыка на канікулах

21.07.14 9:13

Тата Валера на канікулах паўтарае з дачкой матэматыку, вуснае лічэнне да 20 – рэжуцца ў 21. Стаўка – фігуркі смяшарыкаў з шакаладных шароў. Пакуль што нічыя.

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Падзея лета

7.07.14 18:19

[ Гуляюся Цяпер: Гуляюся  ]

Пакуль што самая значная падзея гэтага лета - у Ганулі выпалі трэці і чацвёрты зубы. Ну, як выпалі - стаматолаг дапамагла.

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Усё як у людзей

4.06.14 12:25

"– Только младшая дочь сопротивляется. Учит меня снова говорить на русском, – улыбается Светлана. – Я обращаюсь к ней на литовском, она понимает меня, но все равно отвечает на русском. Наверное, потому что в саду много детей из смешанных семей. Но, думаю, это временно – пока запас литовских слов не расширится".

http://kraj.by/ostrovets/news/sobitiya/-kto-takie-girguni-ili-kak-etnicheskim-litovtsam-belorusskogo-pogranichya-givetsya-v-ostrovetskom-rayone-2014-06-04#comment-6483

О, у мяне ўсё як у людзей. Мая дачка гэтаксама размаўляе са мной: я з ёю па-беларуску, яна са мной - па-руску.

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Герб нашай сям'і

25.04.14 11:01

[  Настрой: Razz ]
[ Працую Цяпер: Працую  ]

Учора ў школе на маляванні Гануля малявала герб сям'і. Заданне такое было. "Ты, напэўна, катА на гербе намалявала?" "Так. Бел-чырвона-белы сцяг, ката, траўку для ката і пад хвосцікам – кветку". Крэатыўненька. Вельмі шчасьлівы

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Заўтра Вялікдзень

19.04.14 13:51

Кажуць, традыцыя патрабуе, каб гаспадыня завяршыла ўсе справы да пятніцы. Але я гаспадыня так сабе. Таму яйкі фарбавала сёння.


Trackback 0 [ Спасылка ]                

Бацькоўскі сход

18.03.14 15:53

Заўтра бацькоўскі сход. Крыху трывожна. Я ж ведаю, што мая першакласніца страказа і абуратар, хуліганка і царэўна-неслухмяна.

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Дзіцячая беларуская песня. Традыцыі і сучаснасць

14.02.14 15:11

[  Настрой: Вельмі шчасьлівы ]

Адна з любімых у Ганулі песень "Туман ярам". Яе дзядзька ледзь не звар'яцеў, шукаючы варыянт, які хацела пляменніца. Мамы ў той вечар побач не было. Што Гануля хоча "Туман ярам", яна сказала адразу. Толькі крыху словы зблытала... Але дзядзька разабраўся. А далей пачалося пекла: усе варыянты, знойдзеныя дзядзькам, Гануля забракоўвала: Стары Ольса, Ліцвіны, аўтэнтычныя бабці... – усё ёй не падыходзіла. А хацела яна (я пасля праз УКантакце падказала) варыянт Zenon.

http://www.youtube.com/watch?v=gX2RfGLVQrg&feature=share

Trackback 0 [ Спасылка ]                

Добрыя духі і нячысцікі

15.12.13 19:07

[  Настрой: Анёл ]

Тата Валера думаў, што Гануля спалохаецца кнігі "Чароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў і казак". Але рацыю мела я: ёй спадабалася. Разглядае малюнкі, просіць сёе-тое прачытаць, бо тэксты там велікаватыя. Прычым яна разумее, што Валасень, Жыжаль, Дамавік, Гуменнік – істоты міфічныя, нерэальныя.