Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кінаголад

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.02.07 22:10    Загаловак паведамлення: Кінаголад Адказаць з выцемкаю

Лічу, што добрае кіно, як добрая музыка - у адсоткавым параўнаньні іх шмат меньш, чым дрэннай і няякаснай. Таму прапаную пісаць у гэтым форуме пра добрыя фільмы якія Вы глядзелі і якія маглі б параіць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.02.07 22:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сама прапанавала, сама і распачну.

1. Нядаўна натрапіла на цікавы фільм Baraka. Што гэта, для чаго - не зразумела. Проста ідуць адзін за адным вееельмі цікавыя кадры і сюжэты з розных куткоў сьвету, з розным сэнсам. Усё бяз словаў, без каментару. Я была надта ураджана. Адзнака з 10 - 10.

2. Кава і цыгарэты - мега фільм! Таксама з 10 - 10. Фільм пабудаваны з урыўкаў, з па-мойму дванаццаці міні фільмаў, у якіх розныя людзі разважаюць пра каву і папіросы. Вельмі файны ўрывак з Ігі Попам і Томам Ўэйтсам (яны там граюць саміх сябе.

3. Сутэкненьне. Павінен дарэчы хутка быць на НТВ Беларусь. Абавязкова паглядзіце. Рэкляма дадзена так, што здаецца фільм пра аўта аварыі. На сам рэч фільм шмат глыбокшы. Вельмі актуальны і вельмі кранае. Я плакала двойчы.

Успомню шчэ што - напішу.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.02.07 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Два гады таму быў тыдзень нямецкіх фільмаў у Перамозе. Мы пагляделі файны фільм Басанж па бруку, па-нямецку Barfuß. Галоўнага героя гуляў Тыль Швайгер. Фільм пра каханьне. Вельмі файны. Дарэчы летась яго паказвалі ў той жа Перамозе на 14 лютага. Можа і сёлета будзе. Вельмі раю!!!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.02.07 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька пісаў(-ла):
Два гады таму быў тыдзень нямецкіх фільмаў у Перамозе. Мы пагляделі файны фільм Басанж па бруку, па-нямецку Barfuß. Галоўнага героя гуляў Тыль Швайгер. Фільм пра каханьне. Вельмі файны. Дарэчы летась яго паказвалі ў той жа Перамозе на 14 лютага. Можа і сёлета будзе. Вельмі раю!!!!!


З гэтым жа акторам глядзела фільм Бандыта. Пра дзіцячы дом, гандаль зброяй і жорсткую рэяльнасьць. Таксама ўразіў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 0:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ўчора па тэлевізіі быў фільм "Дастукацца да нябёсаў" усё з тым жа гожанькім арыйцам. Фільм таксама файны!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 0:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста,
дзякуй за тэму Ружа
я даўно падумвала пра такую тэму, але ўсё ніяк рукі не даходзілі Міргаю я люблю кіно, але тое, якое "не для ўсіх", не папсовае, з шырокага пракату (хаця добрыя фільмы і там сустракаюцца), а цікавае глыбінёй зьместу і/альбо рэжысэрскай/апэратарскай работай ды інш.

"Каву і цыгарэты" я глядзела (ідэя цікавая, але ўжо з пятага ці шостага сюжэту трохі надакучыла, бо ведаеш, што будзе далей; тым ня менш фільм варты прагляду), гэтаксама як і "Сутыкненьне" (моцны й цікавы фільм!)

З таго, што спадабалася мне з прагледжанага за апошнія год-паўтара:

"Дзяўчына з жамчужнай завушніцай": у гэтым фільмне я ўпершыню ўбачыла Скарлет Ёхансан, і менавіта ў гэтым фільме яна мне найбольш падабавецца. Гісторыя стварэньня карціны (здаецца, флямандзкага) мастака Яна Вэрмеера з такой самай назвай. Нешматслоўная, але насычаная пачуцьцямі і эмоцыямі дзея... Я нават кніжку яшчэ пасьля прачытала Сьмешка
Рэцэнзія тут: http://kino.br.by/film1829.html

"Пусты дом" і "Нацягнутая цеціва" Кім Кі Дука, Паўночная Карэя. Фільмы Кім Кі Дука складана апісваць, іх проста трэба глядзець! І яны таго вартыя!
Рэцэнзіі: http://kino.br.by/film3086.html, http://kino.br.by/film5658.html

"Час разьвітаньня" (асьцярожна Клічнік прапаганда гей-культуры
Сп. Зялёная Усьмешка ), рэж. Франсуа Азон. Задуменны, прыгожы і мэлянхалічны фільма пра маладога мужчыну (гомасэксуаліста), які даведваецца, што сьмяротна хворы і жыць яму засталося нядоўга... І што жывем мы сярод людзей, а паміраем у адзіноце...
Рэцэнзія: http://kino.br.by/film5657.html

Вой, сьпіс будзе доўгі Сумнік Працяг будзе Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 0:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька пісаў(-ла):
Два гады таму быў тыдзень нямецкіх фільмаў у Перамозе...


Здаецца, тадысама я паглядзела фільм "Акадэмія сьмерці", пра элітную школу, якая мелася рыхтаваць кадры для Трэцяга Райху. Ня ведаю, ці можна яго дзе знайсьці, але паглядзець яго варта! Сярод іншага цікавы погляд саміх немцаў на ўласную гісторыю, яе асэнсаваньне і пераасэнсаваньне.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 0:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"Час развітаньня" таксама глядзела. У перакладзе "Мая апошняя вечарынка". ДЗякуй, што напомніла Ружа, даўно тое было. Але фільм варты прагляду.

Яшчэ як Вам "Чатыры пакоі"? Прыкол, але які! Таранціна на высоце!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 0:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А чаму ў гадуем дзеці? Міргаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 0:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya пісаў(-ла):
А чаму ў гадуем дзеці? Міргаю


Па выпадковасьці. Ужо папрасіла дзяўчат перанесьці хаця б у рознае, бо сама не разумею як. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 1:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяк.

Яшчэ фільмы. Больш лёгкія, але прыемныя: "Дзень Сурка" і "Куды прыводзяць мары".
А з цяжкага "Танцуючая ў цямноце" з Б'ёрк. У-ух які фільм.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 12:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

З таго, што спадабалася мне з прагледжанага за апошнія год-паўтара:

"Дзяўчына з жамчужнай завушніцай"

Так Так

Рэдка маю настрой на кіно "з надрывам". Бруталу і бруду хапае ў рэчаіснасці. У кіно хочацца акрамя праўды бачыь аўтарскі погляд на яе, іронію ці нейкія намёкі на аптымізм, небанальную філасофію.

А яшчэ люблю Кустурыцу, хаця яго апошнім часам імкнуцца ў папсу запісаць, але люблю і магу глядзець бясконца ўсе ягоныя фільмы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 13:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Крысьціна, Кустурыца канешне той яшчэ дзядзька. Самы шчасьлівы ў сьвеце
Дарэчы ў яго ё музычны гурт, называецца "Белы гузік" па-мойму. А яшчэ ў некаторых яго фільмах грае "Вясельна-пахавальны" аркестр Горана Брэгавіча (у яго нават ёсьць двое цымбал (!) у аркестры, толькі не беларускіх, але цымбал Сьмешка ).
Гэта ўжо мусіць у музыку трэ, але Брэговіч таксама варты таго, каб яго слухалі, вельмі каларытныя ў яго музыка. Летась прыяжджаў ва Львоў, сабралася шмат людзей і ён паабяцаў прыехаць улетку 2007 года з большым саставам аркестра і з операй Кармен у сваёй інтэрпрэтацыі. Па ягойнаму ў канцы оперы ніхто не памёр і ўсе перажаніліся. Сьмешка Хацела б я гэта пабачыць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 16:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):
Рэдка маю настрой на кіно "з надрывам". Бруталу і бруду хапае ў рэчаіснасці. У кіно хочацца акрамя праўды бачыь аўтарскі погляд на яе, іронію ці нейкія намёкі на аптымізм, небанальную філасофію.


Kryscina,
хіба "надрыў" і "брутал і бруд" - адно і тое ж? У сэнсе - у адных і тых самых фільмах адначасова сустракаюцца? Ці я ня так цябе зразумела і ты разьмяжоўваеш "надрыўныя" і "брутальна-брудныя"? Міргаю

Выцемка:
А яшчэ люблю Кустурыцу, хаця яго апошнім часам імкнуцца ў папсу запісаць, але люблю і магу глядзець бясконца ўсе ягоныя фільмы.


Гм, Кустурыца і папса... неяк для мяне не суадносяцца Зьбянтэжаны Ягонае "Жыццё як цуд" я разы тры глядзела, ягоны ўласны стыль бачны ў кожным ягоным фільме...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.02.07 16:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Палазіла па сайту "Кінафармата 4х4" (http://kino.br.by/kinoformat.html) і ўспомніла яшчэ адзін фільм, які тады моцна мяне ўразіў - "Шчасьлівых Калядаў (Joyeux Noel / Merry Christmas)". Гэткая ваенна-калядная казка з часоў Першай Сусьветнай вайны, пра братаньне варожых бакоў і іхняе (няхай часовае) прымірэньне праз музыку і Сьвята Нараджэньня Хрыста... Добры, прыгожы і чалавечны фільм, хоць і пра вайну...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  наступная »
Старонка 1 з 11.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 146400 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57043 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 52076 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12105 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 24341 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map