Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Якім чынам можна знізіць узровень абортаў?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 12, 13, 14  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 10:04    Загаловак паведамлення: Якім чынам можна знізіць узровень абортаў? Адказаць з выцемкаю

напрыклад, такая акцыя: http://www.bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=1570

ці дзейсная? што і як трэба рабіць, каб стаўленне да зачацця стала больш сур'ёзным?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 16:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Карцінка нейкая жудасна-крывавая. Але ў мяне лялькі барбі зь дзецьмі не асацыююцца. Мяне ўражваюць плякаты з сапраўднымі фотаздымкамі ненароджаных дзяцей.
Яшчэ лепей рабіць акцэнт на аскладненьні пасьля аборту, то бок, чым гэта страшна для мамы, можа, хоць пра сваё здароўе задумаюцца.
А самы дзейсны мэтад - плаціць нармальнае дзіцячае пасобіе, каб на яго было рэальна пражыць і вырасьціць дзіця нават адзінокай маме.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 16:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я за рэкляму (хоць яна і існуе) перасцярогі ад цяжарнасці (а не толькі ад СНІДУ і г.д). Трэба агітаваць не супраць абортаў, а за бяспечныя адносіны і ў плане цяжарнасці таксама. І жахі абортаў паказваць яшчэ ў школе, каб зразумела было, што лепш сказаць не - чым сапсаваць жыццё.
Выцемка:

Мяне ўражваюць плякаты з сапраўднымі фотаздымкамі ненароджаных дзяцей.
Яшчэ лепей рабіць акцэнт на аскладненьні пасьля аборту, то бок, чым гэта страшна для мамы, можа, хоць пра сваё здароўе задумаюцца.

угу, і на мяне ўздзейнічае.
Выцемка:

А самы дзейсны мэтад - плаціць нармальнае дзіцячае пасобіе, каб на яго было рэальна пражыць і вырасьціць дзіця нават адзінокай маме

можа і дзейсна, але я лепш на мужа пакуль буду спадзявацца ды на сябе. Пасобіе канешне добра мець, але далёёёка не асноўнае. Тут я больш баюся таго, што тыя, хто спадзяваецца на сябе, больш дзетак мець не будут, затое змогуць добра жыць "не тужыць" і ні аб чым не думаць тыя, (тут баюся выклікаць расавыя бойкі) каму і так добра ( у штатах, напрыклад, шмат мексіканцаў і афраамерыканцаў бачыла такіх..)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 17:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне здаецца, што трэба мяняць усю псыхалогію грамадства. Што малалеткам трэба тлумачыць, што сэкс гэта не толькі цікава, "Крута"...., але і адказнасць за сваё здароўе і жыццё, што гэта вельмі сур'езны выбар на карысць дарослых паводзінаў, які патрабуе адпаведных рашэнняў і ў іншых сферах.
І трэба мяняць псіхалогію стаўлення грамадства да цяжарных. Што цяжарныя -- непрацаздольныя, будуць горш рабіць(тое ж і пра жанчын з дзецьмі). І што мець дзяцей зусім не кепска. Бо я цяжарная толькі другім, а ўжо сустракаю такое стаўленне ад лекараў, нібыта я сама бомж і тут галодныя рты для грамадства нараджаю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 20:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

адказ Stasi мне спадабаўся найбольш. А стандартна-гуманістычнае "агітаваць не супраць абортаў, а за бяспечныя адносіны", пад якім, відаць, падпісаліся б і ўсе мадэратары Дзетак на чале з Крысцінай не надта. Як наконт замяніць "бяспечныя адносіны" на "адказныя адносіны"?

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 21:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mann Kurt пісаў(-ла):
А стандартна-гуманістычнае "агітаваць не супраць абортаў, а за бяспечныя адносіны", пад якім, відаць, падпісаліся б і ўсе мадэратары Дзетак

Дакладна не ўсе. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 21:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

трэба мяняць псіхалогію стаўлення грамадства да цяжарных. Што цяжарныя -- непрацаздольныя, будуць горш рабіць(тое ж і пра жанчын з дзецьмі). І што мець дзяцей зусім не кепска. Бо я цяжарная толькі другім, а ўжо сустракаю такое стаўленне ад лекараў, нібыта я сама бомж і тут галодныя рты для грамадства нараджаю.

Так - так, трэба мяняць стаўленне, і не толькі лекараў. У жаночай кансультацыі радасную будучую маму, як правіла, сустракаюць пытаннем: "Аборт? А навошта прыйшлі, калі ражаць будзеце?" Калі ў мяне, на той час 25-гадовай замужняй працуючай жанчыны запыталіся, чаму я не буду рабіць аборт, першы раз у жыцці зацяжарыўшы, мне стала страшна, што цётка ведае пра нейкія праблемы, аб якіх я не здагадваюся. Аказваецца, яе засмуціла тое, што я прыйшла на 8-ым тыдні, на такіх ранніх тэрмінах звычайна пазбаўляюцца плада, страціўшы надзею на выкідыш.

Жахліва, што студэнткам-аспіранткам, якім таксама за 20 і самы час нарадзіць, ўвесь час даводзіцца апраўдвацца перад выкладчыкамі за свой стан і трываць знявагі і абразы.

Сумна, што пры сучасным развіцці тэхналогіяў, працадаўцы не гатовыя дазваляць жанчыне працаваць аддалена, калі таго патрабуе цяжарнасць і догляд за дзіцём. На жаль, грамадства маўкліва і ўпэўнена лічыць, што мужчына з двума-трыма дзецьмі -- ідэальны прэтэндэнт на больш высокую пасаду/заробак, а вось жанчына ў аналагічнай сітуацыі з эквівалентнымі здольнасцямі - першы кандыдат на звальненне пры скарачэнні штату.

Ну і адукацыі (менавіта адукацыі, а не размоваў вакол гэтай тэмы) ў сэксуальнай сферы бракуе. Я ў шоку была ад таго, да якой ступені цёмныя нашыя жанчыны з вышэйшай адукацыяй! Ніхто не хавае ад іх спецыяльную літаратуру, але ж яны больш вераць забабонам і сур'ёзна лічаць, што кормячая маці, вегетарыянка не зацяжарыць, што лімонны сок - кантрацэптыў, што прапанаваць мужу карыстацца прэзэрватывам - шлях да разводу, што абіраць аральныя кантрацэптывы можна па рэкамендацыях сябровак. Наймацнейшае ўражанне -- гэта знаёмая каталічка, якая лічыць грахом кантрацэпцыю, а пасля першых родаў зрабіла ўжо 2 аборты, пры гэтым кантрацэпцыя для яе па-ранейшаму грэх, а адмовіць мужу і сабе ў сэксе - гэта пайсці супраць законаў божых, на яе думку.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 22:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы, у пытанні кантрацэпцыі - я герэтык. Лічу, што гэта зусім не аднаго плану з'ява з абортамі. Не бачу фундаментальных падстаў, чаму кантрацэпцыя ў законнай сям'і мусіць асуджацца царквой. Гэта чыстая крывадушнасць і бюракратызм.

Але змешваць паняцці "бяспечны" і "адказны" таксама нельга. Адказнасць, у маім разуменні, мусіць заключацца ў тым ліку ў праве "выпадкова" цяжарнай патрабаваць экспертызы біялагічнага бацькоўства і адпаведна - або шлюбу або аліментаў (істотных, аж да распродажу канфіскаванай маёмасці) ад біялагічнага бацькі.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 22:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І, магчыма, змяшанне абортаў з кантрацэпцыяй з'яўляецца адной з прычын, чаму пазіцыя Касцёла (Царквы) у дадзеным пытанні не мае шырокай грамадскай падтрымкі. Планка патрабаванняў распрацаваная амаль што для манаства; але тады і ўвогуле няма гутаркі пра дзяцей.

Як і ўва ўсіх іншых важных грамадскіх пытаннях, не варта ў Беларусі проста "стандартна праштампоўваць" стэрэатыпы, выпрацаваныя Сусветнай Грамадскай Думкай - не важна, ці то Трэйцясэктарнай, ці то Тэалагічнай. А раптам прыйшоў час для гэтай краіны знаходзіць нейкія рашэнні ўпершыню ў цэлым свеце?

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.12.07 23:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А раптам прыйшоў час для гэтай краіны знаходзіць нейкія рашэнні ўпершыню ў цэлым свеце?

Будзем памнажацца пачкаваннем? Вельмі шчасьлівы
А калі сур'ёзна, то агулам я з Вамі згодная.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 17.12.07 2:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

адказ Stasi мне спадабаўся найбольш.

Стася мысьліць занадта глябальна. Сьмешка Я прапаноўвала канкрэтныя дзеяньні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 17.12.07 7:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ух, якая цікавая тэма! і як дружна нас усіх спадар Манкурт запісаў у ледзьне прыхільніц абортаў! цікава, адкуль такая ўпэўненасьць адносна думак і меркаваньняў іншых людзей?

што да таго, што трэба рабіць -- тэма сапраўды глябальная. На дзяржаўным узроўні можна рабіць адно, на ўзроўні грамадзкай арганізацыі (ці проста ініцыятывы) -- зусім іншае. І акцыя -- зьява сама па сабе някепская (хоць, дарэчы, ня Барбі, а лялькі-галышыкі больш бы падыйшлі), але разавая. Ня ўпэўнена, што яна рэальна прымусіць кагосьці ўстрымацца ад аборту. арганізацыі, якія маюць на мэце змагацца супраць абортаў, мусяць распрацаваць больш глябальную канцэпцыю з рознымі праграмамі для розных мэтавых аўдыторыяў, з рознымі мэсыджамі і на розных пляцоўках.
і я ўжо казала Паўлу С. пра магчымасьці пэўнага супрацоўніцтва зь Дзеткамі ў гэтым аспэкце

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.12.07 9:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"запісаў у ледзьне прыхільніц абортаў"

- не, я падазраю, што вы прыхільнікі safe * (whatever it means), проста таму, што вас так навучылі на трэйцясэктарных сэмінарах.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 17.12.07 10:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mann Kurt пісаў(-ла):
я падазраю

Ад празмернай падазронасці, кажуць, гліцын дапамагае. Вельмі шчасьлівы
Тэма пра кантрацэпцыю: шмат хто з дзеткаўскіх выказаўся і пра аборты, і пра адказнасць. Прыемнага пану чытання. Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 17.12.07 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Napišu z ulasnaha dosvedu. Ja zaraz ciažarnaja i davoli časta mušu navedvac roddom, a tam kožny dzen, ad 8 ranicy ladziac vos takija akcyi, jak na fotkach, dy jašče čytajuc malitvy za zabitych nemauliatak. mahu skazac, što heta mocna razdražniaje usich, chto prachodzic vakol i chto pracuje ušpitali i chto tam lečycca. Vyhliadaje heta velmi naviazkiva i bezhustouna, a pa slovach lekarau učynki ad hetaha nijakija.
Ne dumaju, što takija akcyji ci jak heta zavecca majuc nejki sens. Dumaju što našmat bolš zaležyc ad siamji dy vychavannia. Lepš by u školach uviali sexsualnaje vychavanne dy tlumačyli, adkul dzeci biarucca.
Adnojcy pa TV pakazvali reliti shou z Brytanii, dze 16hadovyja chlopcy i dziaučaty musili tydzen absaliutna samastojna klapacicca pra nemaulia. Zdajecca, što heta mela učynak, vialiki.
A fotki i plakaty.... zaraz na kamputary možna zmyntavac što zauhodna. Nu i što?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 12, 13, 14  наступная »
Старонка 1 з 14.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 253495 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці трэба вучыцца бацькоўству? 16 Kryscina 19894 27.08.08 22:10
Vola Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Віня Пых: хто жадае набыць? 52 stasia 44505 18.01.08 22:19
Vola Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў чаго трэба імкнуцца пазбегнуць пры родах 35 schtirliz 40167 6.08.07 22:31
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як сыйсці, каб дзіця не плакала? 16 Volja 25656 1.06.07 13:13
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map