Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
З незнаёмымі не знаёмімся?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.11 13:52    Загаловак паведамлення: З незнаёмымі не знаёмімся? Адказаць з выцемкаю

Як вы ставіцеся да выпадковых знаёмстваў? У транспарце, у паліклініцы, у парку, у кіно?
У якой сітуацыі вы адкажаце незнаёмцу, а ў якой папросіце не перакрочваць межы?
А ці знаёміцеся вы самі, па ўласнай ініцыятыве з цікавымі невядомымі персонамі?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 19.09.11 15:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я стараюся ніякай важнай інфармацыі пра сябе выпадковым незнаёмым не даваць. Першая не знаёмлюся ніколі, бо не надта хачу, каб са мной знаёміліся вось так. (рабі іншым так, як хочаш каб рабілі табе). Межы ўстанаўліваю проста сваімі адказамі, дазваляючы суразмоўцу думаць не тое, што ёсць, а тое, што ён сам думае))))) Да мяне праяўляюць цікаўнасць, як правіла, мужчыны нападпітку)))) і ў транспарце. Ехаць трэба, таму стараюся іх не раздражняць))) і самой не радражняцца.
У паліклініках, парках і гуртках людзі на першую думку рашаюць блізкія задачы, таму я люблю слухаць усё, што гаварыцца побач - столькі можна даведацца! А таму аддаю сабе справаздачу, што і маё слова можа лёгка трапіць у непрызначаныя вушы. Балтун - знаходка для шпіёна. І дзяцей вучу асцярожнасці. А адкрытасці самі хай вучацца, калі захочуць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 19.09.11 16:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ja da vypadkovych znajomstvau staulusia z nedaveram. Asablivy ne lubila znajomstvy u piasočnicy. Ale mahu krychu parazmaulac u transparce, ci u čarze na pošce. Ale bolš sluchaju, čym sama raspaviadaju.
A vos Paulinku vuču kab na vulicy ni z kim ne znajomilasia (majucca na uvaze daroslyja ludzi) i ne razmaulala.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.09.11 16:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама не знаёмлюся. Пры чым не толькі выпадкова - я ўвогуле не знаёмлюся па-за межамі інтэрнэта Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 19.09.11 17:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а я люблю) вакол вельмі шмат цікавых людзей) З паходнага жыцця - самае лепшае, гэта гутаркі з мясоцвымі жыхарамі..
Што мне падабаецца, яны яшчэ не забітыя беларускія гараджане. Жыхары любяць з далёкіх вёсак паразмаўляць. Ім і самім цікава расказаць пра свае мясціны, і спытаць чаго тут ходзіце))
І зусім не абавязкова біяграфі. сваю расказваць, нікому яна не патрэбная. А па абставінах назваць род заняткаў цалкам задавольваt цікавасць (кшталту студэнты, вось так адпачываем. І пасмяяецца з іх жартаў (дык давайце мы вам замест заплечнікаў бульбы мех дадзім, хоць з карысцю пацягаеце)).

А вось што больш за ўсё не люблю ў менчуках, гэта выраз твару "цэглай". Ні ўсмешкі, ні слова добрага не дачуешся. Нікога не бачу, нікога не чую. Больш за ўсё пасля вяртання з-за мяжы ад гэтага пакутуеш, і адразу ў вочы кідаецца (і замежнікі таксама звяртаюць увагу на адсутнасць ветлівасці. Так прызвычайваешся, да "гуд морнінгау" ад незнаёмых людзей, прычым большасць вельмі шчырых, ад якіх настрой падымаецца..
А тут толькі лаянка, калі не дай бог зачэпіш якую кралю ці караля.

сама вельмі рэдка пачынаю размаўляць. Нават у пясочні пазнаёмілася толькі з адным татам) І тое, што ён да мовы маёй прычапіўся. Але затое дзякуючы размовамі з ім і ягонаму вельмі добраму стаўленнню да мовы, больш-менш перазнаёміліся і з астатнімі.
І жонка ў яго малайчынка (двое зетак пагодак - х-хе, на нашай пляцоўцы нейкя распаўсюджаная з'ява), скончыла мед толькі-толькі, займаецца навуковай працай, па вечарох гуляе тата з дзецьмі, пакуль яна на курсах ангельскай мовы. А яна з імі першую палову дня. Не аднойчы памята я за канспектамі ў нас на рэчцы..

і яшчэ што заўважыла - знаёмства ў жыцці значна лепшыя, чым па інэту. Адразу відаць, падабаюцца табе людзі ці не) А тое за смайлікамі "энергію" ад чалавека не відаць. а я моцна адчуваю, ці нясе мне чалавек пазітыў, ці адзін негатыў.
Негатыву і так хапае, нафіг яго яшчэ на навакольных выліваць)

Усе "выпадковыя" знаёмствы памятаю (і пералічыць магу па пальцах). І вельмі радая, што яны былі).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 0:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я знаёмлюся. Калі людзі мне падабаюцца, рада працягнуць прыемнае знаёмства. Балбачу з кіроўцамі таксовак, прадавачкамі, людзямі ў транспарце. Без усялякіх намераў працягнуць знаёмства -- а проста, дзеля агульнага прыязнага настрою. Усміхаюся суседзям, бабулькам нан лавачцы і мамам у пясочні. І нават мужыкі нападпітку мяне не бянтэжаць. Шчырая ўсмешка яшчэ нікому не шкодзіла. Сьмешка Часта да мяне падыходзяць запытацца пра слінгі. Я з радасцю адказваю.
Часам здараюцца прыемныя і карысныя знаёмствы. Напрыклад,у Вільні мы за ўсяго некалькі дзён гуляння ў адным двары мы пазнаёміліся з бабуляй, якая патэнцыйна можа глядзець Яню і Адама, калі мы будзем у Вільні па працы. І яшчэ з цікавым мужыком,які мае некалькі эка-бізнэсаў, зімы праводзіць у цёплых краях, і здае некалькі кватэраў у цэнтры Вільні. А,і яшчэ атрымалі кучу цацак у падарунак ад некалькіх незнаёмых людзей Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 8:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне на вуліцы любяць парады даваць, ад такіх людзей крымаюся як мага далей. А калі чалавек не вучыць мяне, як мне жыць, то знаёмлюся. Пра слінгі ў мяне часам патыюцца, дзе набыць, як насіць. Сама пару разоў падызодзіла да мам з калцавым, расказаць пра іншыя віды слінгаў.
Люблю усміхацца людзям, казаць ім нешта прыемнае, адзінае, што, часцей за ўсё, ад добрых слоў ці шчырай усмешкі нашы людзі на вуліцы пужаюцца і шарахаюцца.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 10:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я вось не люблю. Не люблю, калі чужыя людзі лезуць у жыццё, каментуюць свае ўражанні ад мяне, навязваюцца ў суразмоўцы. Часцей за ўсё гэтыя людзі мне непрыемныя (хаця бываюць, вядома, выключэнні). Знаёмствы на вуліцы нічым добрым не заканчваліся. А яшчэ я заўважаю за сабой, што ўжо калі запытаюцца мяне, дык я ўсё пра сябе выкладаю адразу Зьбянтэжаны Так што "морда цэглай" - гэта якраз самаабарона маёй інтравертнай душы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 11:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама раблю морду цэглай.
Калі нехта пачынае са мной размаўляць - мне гэта непрыемна, бо перашкаджае думаць. Я разумею, калі чалавеку нешта трэба і ён хуценька нешта пытае - тады, вядома, прыемна адказаць і дапамагчы. а калі проста патрындзець - то потым невядомы стан - ці мне трэба далей нешта казаць, ці я магу працягваць стаяць моўчкі. Я тады звычайна выбачаюся і куды-небудзь адыходжу, нават калі мне насамрэч нікуды і не трэба.

Дарэчы наконт вёскі. Мы прынялі забор, каб паставіць новы - і цяпер суседзі ходзяць ПРОСТА МНЕ Ў АГАРОД, стаяць над душой і трындзяць. Мару пра 2 метровы забор з калючым дротам, але пастаўлю паўтараметровую сетку.
Сяк-так мусіць хапіць... Razz

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 16:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я знаёмлюся: і ў адказ, і па ўласнай ініцыятыве. Ёсць, вядома, катэгорыя непрыемных людзей, з якімі не падтрымліваю размоваў, сыходжу альбо недвухсэнсоўна прашу адысці. Але збольшага з задавальненнем знаёмлюся. Да мяне часта падыходзяць цікавыя людзі: у транспарце я знаёмілася і з выкладчыкамі ўнівераў, і з акторамі, і з замежнікамі. У паліклініцы, краме, у бібліятэцы знаёмлюся з суседзямі па раёне. На канферэнцыях знаёмлюся са слухачамі, якія шмат карыснага могуць сказаць пра мае даклады. На адпачынку ў кемпінгах знаёмілася з турыстамі з розных краінаў - яны давалі парады, куды яшчэ варта паехаць, дзе спыніцца, як абараніць намёт ад дажджу, як цікава прыгатаваць мяса.
Многія выпадковыя знаёмствы перарастаюць у сталыя стасункі.
Я люблю знаёміцца. Люблю знаходзіць новыя цікавыя колы людзей (найноўшая знаходка - тусоўка менскіх раварыстаў, а да гэтага - рыбаловаў-спартоўцаў).
Калі знаёмлюся па працы, то заўсёды спрабую зразумець не толькі службовыя моманты, але і асобу чалавека. У выніку з кожным замежным босам атрымліваецца знайсці ці агульнае захапленне, ці ўлюбёнае месца на мапе планеты.
А вось камунікацыі ў інтэрнэце я знаёмствамі не лічу. Ведаю шмат людзей, якія ў сеціве носяць прыгожыя маскі добрых самарыцянаў, але ў жыцці з імі не варта мець справы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 18:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, можа крыху "ня ў тэму", але запытаюся: ці вучыце вы дзяцей асьцярожна знаёміцца. асабліва на вуліцы і з дарослымі людзьмі? Сёньян мяне ппрымусіла задумацца такая сітуацыя: у сад прыйшоў тата адной дзяўчынкі і запытаўся: дзеці хто пойдзе са мной? 8 з 10 былі гатовыя адразу пайсьці (дзядзьку гэтага яны бачылі першы раз) два вагаліся...Што б зрабілі вашыя дзеці ў такой сітуацыі? І як навучыць не бегчы за першым сустрэчным малых дзяцей і пры гэтым не запалохаць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.09.11 21:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, думаю, гэта сапрыўды да тэмы "Выхаванне" Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.09.11 14:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Да выпадковых знаёмстваў стаўлюся ў залежнасці ад саміх выпадковых знаёмых. Людзі ж розныя. Апрыёры - з прыязнасцю, а там паглядзім.
Сама, праўда, знаёмствы не ініцыюю (не стае рашучасці, ці што - не ведаю). Выключэнне - беларускамоўныя мамы з дзецьмі )))

Kryscina пісаў(-ла):

А вось камунікацыі ў інтэрнэце я знаёмствамі не лічу. Ведаю шмат людзей, якія ў сеціве носяць прыгожыя маскі добрых самарыцянаў, але ў жыцці з імі не варта мець справы.


А чаму ты вылучыла менавіта камунікацыі ў нэце? Маскі ж носяць і твае цалкам рэальныя знаёмыя.

Некаторыя мае інтэрнэт-знаёмствы мелі цудоўны рэальны працяг. І я ўдзячна лёсу, што яны - развіртуаленыя - былі (і ёсць).

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.09.11 9:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, я вылучыла Інтэрнэт, бо ў рэале маскі лёгка зрываюцца, людзі хутка праяўляюць сябе і ўсё робіцца зразумелым.
У сеціве людзі пішуць казку пра сябе, таму я не лічу ўдзел у дыскусіі з нейкім нікам - знаёмствам. Знаёмства - гэта асабістая сустрэча, пажадана - нейкая супольная справа. Я пачынаю лічыць сябрамі людзей, з якімі мне добра разам нешта арганізоўваць, якія не падводзяць, з якімі ёсць паразуменне і безумоўны давер. Калі ў працэсе камунікацыяў знаходзяцца яшчэ агульныя інтарэсы, каштоўнасці і светапогляд - Ура! Гэта не значыць, што я пачынаю сюсюкаць і распавядаць пра асабістыя перажыванні, прызнавацца ў любові і вечнай адданасці (на гэта ў мяне ёсць муж), але ўнутрана я лічу чалавека сябрам. Хвалююся і радуюся за яго, імкнуся бачыцца часцей, падтрымліваць і развіваць адносіны.
Нават пагуляўшы разам з дзецьмі можна добра зразумець, "твой" гэта чалавек, ці не. Нехта крычыць на дзяцей, нехта б'е, нехта несправядлівы да чужых дзяцей і ігнаруе свавольствы свайго, хтосьці абыякавы, хтосьці штохвіліну хлусіць свайму дзіцяці - усё гэта пра многае сведчыць, дазваляе вызначыцца, мець справы з чалавекам далей, ці проста запомніць імя і не забываць павітацца.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.09.11 15:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я з незнаёмымі размаўляю даволі часта, але знаёмствам я гэта не лічу. А знаёмлюся апошнія 6 гадоў амаль выключна ў нэце. Канешне, сваімі сябрамі я магу назваць толькі тых людзей, з якімі асабіста сустракалася, размаўляла, мела нейкія агульныя справы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў А вы ходзіце ў паліклініку? 73 julcik 69398 13.05.10 12:57
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Пішам самі! 0 julcik 5393 29.01.10 12:45
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як вы пазнаёміліся? 100 Vola 91364 14.09.07 8:56
Lida Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як вы ставіцеся да новага дызайна? 34 julcik 42461 4.10.06 17:19
Partyzan Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як вы ратуецеся ад спёкі? 18 Kryscina 23620 19.07.06 22:56
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map