Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Навінкі ў кнігарнях

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 16, 17, 18  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.01.14 20:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, напэўна, у кнігарнях будзе цягам тыдня, дакладна не магу сказаць. Аўтар паказваў сігнальны асобнік.
Насамрэч малюнкі там не ў такой колькасці, як на гэтым развароце)) Ёсць старонкі і без малюнкаў.
Таксама набуду, як з'явіцца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.01.14 21:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lolilale пісаў(-ла):
Магчыма ў вашых дзетак ёсць улюбёныя беларускія казкі - паведамляйце нам і мы праілюструем і агучым іх! Калі ласка, дзяліцеся з намі вашымі думкамі на гэты конт.


Яраш сказаў, што яму падабаецца "Ганарыстая варона" (народная). Мне - "Бык і ваўкі" (здаецца, ёсць у выкананні Алега Хаменкі). Настасся любіць вялікія кніжкі, прыкладам, А.Масла "Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала", Т.Янсан "Мумі-тролі", П.Васючэнка "Каляровая затока"... АЛе, напэўна, вам патрэбныя творы малога аб'ёму?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 13.01.14 22:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, а навошта перазапісваць казкі, якія ёсць ў выкананні Хаменкі ці Рыжковай?
Я перазапісала "Піліпка-сынок", але толькі таму, што Рагнеда больш любіць казкі маім голасам.
Можа вылучыць асобную тэму: "Аўдыёказкі"?
Як вы ставіцеся да казак, якія проста начыталі з кніжкі? Што падабаецца больш: начытаныя ці расказаныя?

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.01.14 22:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ksysh_ka пісаў(-ла):
Palina007, а навошта перазапісваць казкі, якія ёсць ў выкананні Хаменкі ці Рыжковай?


Дык гэта ж прынцыпова розныя рэчы: Lolilale прапануе не толькі агучыць казку, але праілюстраваць і перакласці на ангельскую, і зрабіць прыдатнай для Андроіда.

Дзеці мае любяць аўдыёказкі, а таксама любяць і калі я ім чытаю. Але ж я не заўжды маю час пачытаць. Таму яны часта слухаюць аўдыё, калі малююць або гуляюцца ў пакоі, або калі кладу іх, стомленых, паляжаць па абедзе.

А яшчэ мне вельмі падабаюцца дзве казкі Алены Церашковай пра вуха і нос. Бадай што прапаную іх Lolilale. Спадзяюся, шаноўная аўтарка не будзе супраць Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
alesia




Зарэгістраваны: 11.12.2008
Паведамленні: 18
Адкуль: Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 15.01.14 13:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каляровая беларускамоўная чытанка для маленькіх ужо ў кнігарнях Мінска

Навагоднія святы прайшлі, але не ніколі не пройдзе жаданне радаваць дзетак. “Чытанка для маленькіх” з’явілася ў кнігарнях Мінска і інтэрнэт-крамах. Яна выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і стала працягам серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Каляровы ровар”.

У “Чытанцы” сабраныя як народныя, так і аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі - вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Мастачка Святлана Канькова-Дударэнка адмыслова да гэтага выдання зрабіла ілюстрацыі – яскравыя, разнастайныя, душэўныя. Яе малюнкі прыйдуцца даспадобы маленькім чытачам, так што кнігу захочацца гартаць зноў і зноў! Але не трэба хвалявацца, што дзеткі “зачытаюць кніжку ўшчэнт”: чытанка выдадзеная на шчыльнай крэйдавай паперы і мае цвёрдую вокладку.

Гэтае выданне, якое прыемна чытаць, разглядаць і нават проста трымаць у руках, будзе выдатным падарункам маленькім дзеткам ды іх бацькам.

“Чытанку для маленькіх” ужо можна набыць у наступных кнігарнях Мінска:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72
“Кнігарня Ў”, пр-т Незалежнасці, 37А
“Кніжны салон”, вул. Калініна, 5
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2
“Веды”, вул. К.Маркса, 36
“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11
“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19
“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14
Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27

Таксама чытанку можна замовіць у інтэрнат-крамах knihi.by і prastora.by.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" (http://zbsb.org/node/8752)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.14 20:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alesia, дзякуй, а які кошт яе?

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 17.01.14 18:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ksysh_ka, бачыла ў Светачы амаль за 98 тыс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.01.14 23:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сапраўды добрая кніга, прыемна трымаць у руках! Дзецям да 3 год. У крамах вельмі не стае такіх беларускіх кніжак для малечы!
Удалая падборка вершаў. Выдатныя ілюстрацыі. 9 балаў з 10 )) Паставіла б 10, каб ілюстрацыі былі на кожнай старонцы Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.09.14 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.aiv.by/catalog/katalog/%D0%94%D0%B5%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0.html-0 - шэраг навінак дзіцячай літаратуры ад выдавецтва "Адукацыя і выхаванне":
Зіхаціць на небе сонца. Вітаўтас Бараўскас
Кот жыве без турбот. А. Зэкаў
Матылёчкі-матылькі. Раіса Баравікова
Таямніцы дзеда Усяведа
У Свеце Дабрынi. Эдзі Агняцвет

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 3.09.14 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Учора ў Прасторы выпадкова ўбачылі такія кніжкі:
,
развароты выглядаюць прыкладна так:

Усяго было 8 казачак:Тры сябрукі, Манечка і мядзьведзь, Кот, ліса і пеўнік, Малец-з-палец, Як зайчык і вавёрка лічыць вучыліся, Як дзеці ў гай уцяклі, Як звяры поліўку варылі.
Кнігі фармату А5,вокладка - як з тонкага кардону, старонкі досыць шчыльныя, але не гладкія.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.09.14 0:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я такія набыла ў метадычнай кнізе-усе па 8600 Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lana_V




Зарэгістраваны: 17.11.2014
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 17.11.14 17:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Крыху кніжак ад Выдавецкага дома "Звязда":
Галіна Пшонік - "Чарадзейны калейдаскоп"
http://zviazda.by/kniga/60307
Астрыд Ліндгрэн - "Прыгоды барона Мюнхаўзена" і Эрых Распэ "Браты Львінае сэрца"
http://zviazda.by/kniga/prygody-barona-myunxa%D1%9Ezena-braty-lvinae-serca
Вольга Аляксеева - "Як Мурлыку ашукалі"
http://zviazda.by/kniga/yak-murlyku-ashukali
Увогуле яны выдаюць даволі шмат дзіцячых кніг на беларускай мове Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.11.14 14:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

         
Выцемка:
Астрыд Ліндгрэн - "Прыгоды барона Мюнхаўзена" і Эрых Распэ "Браты Львінае сэрца"

Ржунімагу Ржунімагу Ржунімагу
Нічога, што роўна наадварот? Ці вы іх на ўзаемным плагіяце спаймалі?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
воля




Зарэгістраваны: 03.05.2014
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 19.11.14 19:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў Барысаве прадаюцца расфарбоўкі "Беларускі народны касьцюм" і "Архітэктурныя помнікі Беларусі". толькі не ў кнігарнях, а ва ўнівэрмагах. па 3,5 тысячы. вокладкі я зафоткала, толькі ня ведаю, ці змагу далучыць іх у паведамленьне. калі ў сталіцы такіх не прадаецца, а хтосьці хацеў бы набыць. тады магу гэта зрабіць, тым больш што часта бываю ў Менску і магу перадаць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
воля




Зарэгістраваны: 03.05.2014
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 19.11.14 19:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

не ўдакладніла, што ва ўнівэрмагах у адзьдзеле канцтавараў.
фоткі не змагла прымацаваць, на жаль
а замовіць можна, патэлефанаваўшы:
8033-6258042. лайф
8044-7130439. вэлком
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 16, 17, 18  наступная »
Старонка 17 з 18.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] У чым вы спіцё? 47 Kryscina 51167 29.05.15 16:47
Yoony Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Экаадказнасьць у быце 49 Alona LonTre 39759 30.01.13 15:35
Alona LonTre Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў чым (як) пачысьціць выраб з саломкі? 3 kropka 7365 7.01.10 0:47
stasia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] На чым спаць? 18 Lisa 23900 26.09.08 2:51
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці варта дублікаваць інфармацыю зь іншых рэсурсаў? 11 julcik 18403 27.05.06 0:09
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map