Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Навінкі ў кнігарнях

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 16, 17, 18  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.12.07 22:56    Загаловак паведамлення: Навінкі ў кнігарнях Адказаць з выцемкаю

Што? Дзе? Па чым? Для каго? Ці варта набываць?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.12.07 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёння ўпалявала ў Кнігарні пісьменніка (ст.м. Плошча Перамогі):
1. Пазнякоў М.П. Падарожжа ў краіну загадак, Мн.: Літаратура і мастацтва, 2007
Дэкларуецца як кніга для малодшага школьнага веку, але паводле зместу - загадкі можна чытаць дзеткам гадоў трох цалкам паспяхова. А вось для школьнікаў, якія мусяць чытаць самастойна, шрыфт крыху задробны. Кніга добра ілюстраваная (у стылі часопіса "Вясёлка", мастак С.А. Волкаў). Загадкі-рыфмаванкі падзеленыя на наступныя блокі: традыцыйныя загадкі на розныя тэмы, загадкі-задачкі, шарады, метаграмы, анаграмы, загадкі на амонімы, загадкі на беларуска-рускія амонімы. Вось пару прыкладаў з нагоды будучых святаў:

Ідзе да нас бабуля
Завеяй снегавой,
А побач з ёй дзядуля
З бялюткай барадой.
(Зіма, мароз)

Мастак ён, будаўнік,
Зімой відаць яго работа.
Кладзе дарогі напрамкі
І праз раку, і праз балота.
(Мароз)

Яна зімой
Ваўчыцай злой
У полі вые глуха.
Ты здагадаўся, дружа мой,
Што гэта ...
(Завіруха)

142 старонкі, фармат А5, сіняя цвёрдая вокладка, наклад - 3 тыс. асобнікаў. Кошт - 7390.

2. Сучкова Т., Валодзька С. Зялёнае лета. Мн.: Мастацкая літаратура, 2007
Зборнік вершаў, лічылак, загадак, скорагаворак, калыханак для маленькіх дзетак. Багата і арыгінальна ілюстраваная кніга (малюнкі размешчаныя ўздоўж краю старонкі і перпендыкулярна тэксту, Мастак Я. Надтачэй).
Пару цытатаў:

Зімой
Ажурныя сняжынкі
Ляталі над сцяжынкай
І елкаю зялёнай,
Кружыліся над клёнам.
А ветрык серабрысты
Гуляў над полем чыстым.
Па гурбах у карэце
Насіўся зорны вецер,
А потым пад ялінкай
Збіваў сабе пярынку.
(Таццяна Сучкова)

Смачны сняжок
Снегу больш няма ўжо:
З'ела сонейка сняжок,
З'ела, як Віталік кашу,
Усміхнулася
І кажа:
- Ну сняжок і смачны быў жа,
Што... праменьчыкі абліжаш.
(Станіслаў Валодзька)

Выданне прысвячаецца году дзіцяці, ажыццяўлялася пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі. Наклад толькі 2 тыс. асобнікаў! Сумнік 48 старонак, светла-зялёная вокладка, фармат крыху вузейшы і даўжэйшы за А5. Кошт - 4300 бел.руб.
Настойліва рэкамендую!!!

3. Місько П. Прыгоды бульбобаў. Мн.: Мастацкая літаратура, 2007
2 аповесці пра прыгоды і ўзаеміны шчанюкоў і дзяцей. Выдаўцы адрасуюць старэйшаму школьнаму веку. Мы з Міронам чытаем з задавальненнем. Але кнізе моцна бракуе ілюстрацыяў. Шрыфт для самастойнага чытання дзецьмі дробны, папера не найлепшая. Шкада, што так эканомна выдалі цудоўныя творы.
Фармат А5. Жоўтая картонная вокладка з сабачкамі і куранятамі. 166 старонак, наклад - 3 тыс. Кошт - 6600 бел.руб.

4. Цыральчук А.А. Купалінка: народныя святы і абрады. Мазыр: ТАА ВД "Белы Вецер", 2005
Дапаможнік для педагогаў і бацькоў змяшчае аўтарскую праграму "Купалінка", скіраваную на далучэнне дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага веку да беларускай культуры праз народныя святы і абрады. Змешчаны метадычны матэрыял і сцэнары Калядаў (2 варыянты), Масленіцы, Гукання вясны, Купалля, Зажынак і дажынак, Багача.
Танюткая брашурка А5, 62 старонкі. Папяровая вокладка чырвона-аранжавага колеру. Наклад - 2 тыс. асобнікаў, кошт - 3680 бел.руб.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прыгоды бульбобаў нам падараваў нехта. Пачалі чытаць. Даволі цікава, але зусім няма малюнкаў і нашай Паўлінцы,напрыклад, было не вельмі цікава. Недзе на палове кніжкі мы і заселі. Можа трэба яшчэ падрасьці. Для дашкольнікаў гэтую кнігу не рэкамендую!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 17:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja пісаў(-ла):
Прыгоды бульбобаў нам падараваў нехта. Пачалі чытаць. Даволі цікава, але зусім няма малюнкаў і нашай Паўлінцы,напрыклад, было не вельмі цікава. Недзе на палове кніжкі мы і заселі. Можа трэба яшчэ падрасьці. Для дашкольнікаў гэтую кнігу не рэкамендую!

А мы чытаем ужо трэці раз. І Франку вельмі падабаецца!!! Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 18:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

mama Halja пісаў(-ла):
Прыгоды бульбобаў нам падараваў нехта. Пачалі чытаць. Даволі цікава, але зусім няма малюнкаў і нашай Паўлінцы,напрыклад, было не вельмі цікава. Недзе на палове кніжкі мы і заселі. Можа трэба яшчэ падрасьці. Для дашкольнікаў гэтую кнігу не рэкамендую!

А мы чытаем ужо трэці раз. І Франку вельмі падабаецца!!!

Мы паспрабавалі чытаць сёння і не адолелі нават 20-ці старонак. Сюжэт развіваецца марудна, шмат лішняй вады ў тэксце. І малюнкаў моцна не хапае.
Нагадвае прыгоды Ціпсіса і Топсіса, якія я ў дзяцінстве чытала па-латышску, але там было займальна, дасціпна і сапраўды цікава. Зноў жа ж усе выданні былі багата ілюстраваныя.
зноў жа ж Міколкаў Колямі называць - перабольшванне. Гэта нават у рускамоўных сем'ях рэдка сустрэнеш, у тут беларуская кніжка Сумнік

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 19:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Мы паспрабавалі чытаць сёння і не адолелі нават 20-ці старонак. Сюжэт развіваецца марудна, шмат лішняй вады ў тэксце. І малюнкаў моцна не хапае.

Згодна на сто адсоткаў. Мы таксама спрабавалі пачаць чытаць, але нам хутка надакучыла.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 19:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Мы з Міронам чытаем з задавальненнем.

Выцемка:

Мы паспрабавалі чытаць сёння і не адолелі нават 20-ці старонак.

Kryscina, дык я не зразумела, вам падабаецца ці не?
Я ў школе толькі гэтую кніжку чытала, нуднавата. Нашмат цікавей працяг, як хлопчыкі Толя і Коля прыехалі ў горад і там зь іншымі жывёлінкамі важдаліся. Магу даць пачытаць. Хаця ў тры гады...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 19:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, не. Расчаравала. Наўрадці яшчэ раз паспрабуем чытаць. Можа калі-небудзь Мірон прачытае сам і ў яго будзе іншае стаўленне.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.12.07 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маі дзеці таксама Бульбобаў чытаць не хочуць. Калі я гэту кнігу бяру, то яны кажуць: Толькі не Бульбобаў. Так і не дачыталі. А вось "Шляхціца Завальню" слухаюць, і ў тэатры ім спадабалася пастаноўка (50 хвілін, монаспектакль), праўда, нас з дзецьмі не хацелі пушчаць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.12.07 15:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У кнігарнях з'явілася кніга аўтарскіх казак "Вежа міру" (каля 16 000 у "Светачы"). Сярод аўтараў - М.Багдановіч, Я.Колас, У.Мацвеенка, а таксама "Какос-Маракос" С.Мінскевіча. Творы - празаічныя і вершаваныя. Кніга вельмі прыгожая, добра ілюстраваная. Фармат А4, цвёрдая вокладка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 29.12.07 23:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Адразу тры навінкі ў кнігарнях:
1. Кніга казак "Вужыны кароль" -- нам спадабалася.
2. Кніга сербскіх казак на беларускай мове.
3. Выйшла новая кніга з серыі"Птушкі"..... "Малюскі і піяўкі"

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.12.07 1:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia пісаў(-ла):

2. Кніга сербскіх казак на беларускай мове.


Супер! Самы шчасьлівы ў сьвеце Напраўду класная кніжка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 1.01.08 13:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка ух ты трэба пашукаць будзе. А нам вельмі спадабалася кніжка пра Божых каровак Міргаю Там яны і намаляваныя на вокладцы. Каштуе нешта каля 5-7 тысячаў, фармат А4, малюнкі цікавыя, нязвыклыя для беларускага белмоўнага кнігадруку. Пашукаю паведамлю дакладную назву.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.01.08 17:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007 пісаў(-ла):
stasia пісаў(-ла):

2. Кніга сербскіх казак на беларускай мове.


Супер! Самы шчасьлівы ў сьвеце Напраўду класная кніжка.


Кніга сербскіх народных казак называецца МОВЫ ЎСЯГО ЖЫВОГА. Выйшла ў серыі "Казачны свет" у 2007 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". Укладанне, пераклад і прадмова І.А. Чароты. 151 старонка з ілюстрацыямі Т.Г. Шэлест на якаснай глянцавай паперы. 21 казка ў асноўным пра жывёлаў. Наклад - 3 000 ас.
Кніга цёмна-сіняга колеру з малюнкам мужчыны і жанчыны ў нацыянальных сербскіх строях. Фармат 25х20 см
У Кнігарні пісьменніка каштуе 23 360 бел. руб.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (6.01.08 15:04), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9053
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.01.08 18:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У той жа Кнігарні пісьменніка

- Залаты клубочак: загадкі, лічылкі, скорагаворкі / уклад. У.А. Васілевіч; мастак Т.П. Беразенская. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. - 95 старонак. Наклад - 3000 ас.

У кнізе з серыі "Беларускі фальклор" сабраныя ўзоры дзіцячага фальклору. Як і ўсім народным неапрацаваным творам ім уласцівая недасканалая рыфма і рытміка, але ж разумныя бацькі і выхавацелі здолеюць знайсці шмат карыснага і цікавага. Малюнкаў адносна мала, але добрых.

Карычневата-чырвонага колеру з Птушкамі Фенікс на вокладцы. Фармат 25х17,5 см.

У Кнігарні пісьменніка каштуе 5 310 бел. руб


- Хамянкоў Мікалай ісакавіч. Чаму не спіцца сонцу? - вершы. - Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2007. - 30 старонак. Наклад 2 000 асобнікаў.
27 вершаў для маленькіх дзетак ("Хітры бусел", "Кемлівы жучок", "Слон у краме"...), добрыя ілюстрацыі (але на першай жа старонцы напісана
Выцемка:
Мастак А.В. Мащенко
Я ў шоку!
Выданне фінансава падтрымала Міністэрства інфармацыі.
Кніжка фармату 25х14 жоўтага колеру з белым надпісам і абстрактным малюнкам слана, ката і жабак.

Вось пару вершаў напрыклад:

На пляжы
Марыць бабка пахудзець,
Каб крыху памаладзець.
- Дык бяры катамаран, -
Раіць бабцы ўнук Раман. -
Паплывём з табой па хвалях,
Ты націснеш на педалі.
Добра, бабка, папацееш,
Дык адразу пахудзееш.



Пыласос

Працаваў старанна так,
Аж задыхаўся, бядак.
Чмыхаў, чмыхаў пыласос
І пад ложак звесіў нос.
Штэпсель выцягнула Светка:
- Пэўна, дрэнная разетка!..
Кажа ёй сяброўка Ната:
- Не разетка вінавата.
Пыласос перастараўся -
Шмат пылінак наглытаўся.


У Кнігарні пісьменніка каштуе 3 930 бел. руб.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 16, 17, 18  наступная »
Старонка 1 з 18.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] У чым вы спіцё? 47 Kryscina 45533 29.05.15 16:47
Yoony Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Экаадказнасьць у быце 49 Alona LonTre 33329 30.01.13 15:35
Alona LonTre Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў чым (як) пачысьціць выраб з саломкі? 3 kropka 6582 7.01.10 0:47
stasia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] На чым спаць? 18 Lisa 21633 26.09.08 2:51
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці варта дублікаваць інфармацыю зь іншых рэсурсаў? 11 julcik 16819 27.05.06 0:09
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map