Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Хатняе навучанне

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 14, 15, 16  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 14.12.11 16:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

знайшла артыкул пра сённяшняе хатняе навучанне ў РБ. такі "How to"

http://freeedu.ru/modx/est-li-zhizn-na-marse-ili-domashnee-obrazovanie-v-belarusi

зы: людзі, нехта ж сочыць за тэмай, можна папрасіць тут аднаўляць інфармацыю?)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 27.12.11 6:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось яшчэ артыкул у СБ на тэму хатняга навучання: http://www.sb.by/post/124477/

У прынцыпе, усе апдэйты на тэму ХН у Беларуси можна знайсцi у суполцы "Cвобода в образовании" пад тэгам "Беларусь": http://freeedu.livejournal.com/tag/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C - I на аднауленнi з гэтым тэгам можна падпiсацца.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.02.12 0:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

стварылася ЖЖ суполка для бацькоў, якія цікавяцца сямейнай адукацыяй у Беларусі.
http://freeedu-by.livejournal.com/

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 28.02.12 0:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

I like it! Сьмешка

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.05.12 19:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра хатняе навучанне на прыкладзе адной сям'і: http://www.svaboda.org/content/transcript/24574598.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.05.12 22:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Час ад часу мы задумываемся над тэмай хатняй адукацыі. Пры ўсіх плюсах вельмі часта сустракаецца думка, што дзецям не хапае штодзённых кантактаў з аднагодкамі, ды і бацькам трэба ахвяраваць працай, каб навучаць дзяцей.
А ці не наспела патрэба заснавання прыватнай беларускай школы? Ці хаця бы прыватнага цэнтра падтрымкі беларускай хатняй адукацыі? На цяперашні час у Мінску ёсць пара прыватных гімназій з колькасцю вучняў каля 40 чалавек. Значыцца, неяк можна арганізаваць працэс нават з такой невялікай колькасцю вучняў. І я падазраю, што эфектыўнасць працэсу большая, чым страты непрацуючых бацькоў пры хатняй адукацыі.
Пытанні да грамадскасці:
- Ці гатовыя зараз беларускія бацькі плаціць за навучанне дзяцей не ў дзяржаўнай сістэме?
- Наколькі палохаюць арганізацыйныя, транспартныя і іншыя праблемы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.05.12 22:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, пытанне не ў наяўнасці попыту, а ў ступені яго плацёжаздольнасці.

Калі ўважліва пачытаць інтэрв'ю, на якое я дала спасылку, то адным з важных фактараў пераходу на хатнюю адукацыю для сям'і быў завялікі кошт на адукацыю ў звычайнай гімназіі. Калі людзі не ў стане пацягнуць нават складкі на рамонт-ваду-кветкі-святы, то плаціць па 600-800 у.а. на месяц за прыватную школку тым больш не змогуць.

Яшчэ ёсць розніца ў матывацыі: большасць сыходзіць з агульных школ, бо дзеці іх "не цягнуць", частка наадварот з-за таго, што таленавітыя дзеці стамляюцца цягнуцца за шэрай масай аднакласнікаў, хочуць больш складаных заданняў. Аб'яднаць гэтых дзяцей у адзін клас ужо не атрымаецца. Бо хтосьці хоча спрасціць жыццё дзіцю, а хтосьці - даць больш глыбокія і разнастайныя веды, павысіць узровень складанасці.

Я таксама незадаволеная дзярж. сістэмай. Але зыход з працы - не варыянт. Хацелася б мець магчымасць наведваць заняткі па паглыбленым вывучэнні базавых прадметаў кшталту матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі. У ідэале- па-беларуску. Пакуль што дасягаем мэты праз гурткі па радыёфізіцы, архітэктуры і ангельскай мове. Зноў жа ж у ідэале хацелася б, каб дзіцё вывучала фізіку цікава і глыбока не ў дадатак, а замест сумнай школьнай праграмы. Бо я ўжо прадбачу, як цяжка будзе заматываваць хлопца моўчкі слухаць расповеды па асновах фізікі праз 3-4 гады, калі ён зараз здаў тэст разам з шасцікласнікамі... Сумнік Хацелася б, каб і літаратуру з ім абмяркоўвалі ўжо не на ўзроўні "прачытаць і пераказаць урывак", а ў выглядзе паўнавартаснага разгляду жыцця і творчасці Жуля Верна ці Якуба Коласа, якімі ён зараз захапляецца. Мы робім усё гэта дома, безумоўна, але самі сабе не можам патлумачыць, навошта тады яму гэтыя крокі назад у выглядзе школьнай праграмы.
Школа для нас зараз - гэта нагляд за дзіцём у перашй палове дня + трэніроўка чыстапісання.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 13.05.12 23:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па спасылцы неяк сумна: пастаянныя матаннi Ракау-Менск, дзецi хочуць у школу, а iх трымаюць дома...
Нарэшце непрапагандысцкi артыкул пра хатняе навучанне.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 13.05.12 23:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, эфектыўнасць заняткаў у прыватных гімназіях на літару Х.
Маці працавала з дзецьмі, бацькі якіх кінулі прыватную гімназію і перавялі дзіця ў звычайную школу. Адзнакі з 9-10 адразу робяцца 5-6 (бо нікому ўжо не трэба стымуляваць бацькоў аплочваць прыватную адукацыю, а рэальных ведаў няма - не вучылі, а дагаджалі). Праблема пасля класа 4-5 чалавек апынуцца ў класе 25-35 (зараз з малым у класе такі хлопец навучаецца. Яго чамусьці пасадзілі да нас у 3 клас у апошняй чвэрці, і ён дасюль не зразумеў, што ў класе не могуць выклікаць толькі яго аднаго, настаўніца наўпрост кажа: каб мы з ім былі ў класе дваіх - ён бы паспяваў. А так... І праз гэта праблемы і з аднакласнікамі, клас пакуль яго не прыняў.

Што датычыць прыкладу з інтэрв'ю - там такіх праблем не будзе, бо дзіця ў сям'і ўжо бачыць, што яно не адзінае, не мега-выключнае. А сум па аднакласніках - гэта хутчэй праблема школы далёка ад дома, а не хатняга навучання як такога, і наяўнасці-адсутнасці сяброў-аднагодкаў у Ракаве. А што дзіця не бегае з гайнёй аднакласнікаў - ці заўсёды гэта аб'ектыўна кепска, гледзячы на бяспеку? У кожным класе хапае зараз дзяцей, якім такі калектыў не жаданы, а напружны, а як няма - дык быццам бы і хочацца. Яны ж не грамадзтва пазбаўленыя, не ў джунглях жывуць - выходзяць гуляць, наведваюць гурток, дзе, як мінімум, таварышы по схільнасцях, а не выпадковая зграя. Затое, магчыма, дзеўка пазней паліць пачне і тр-цца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.05.12 8:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, А як такое адбываецца з адзнакамі, калі пры хатнім навучанні трэба ўсёадно ў школе здаваць нешта раз на чвэрць? Мне здаецца гэтыя "здачы" як раз і існуюць для таго, каб не было рознай шкалы адзнакаў...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.12 10:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, там была прыватная гімназія, не ХН.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 14.05.12 10:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, я паклуь гіпатэтычна разглядаю варыянт рэпетытарства.
То бок знайсці 2-3 настаўніка, якія б захапляліся сваёй справай і маглі б разы два на тыдзень прыходзіць займацца з двумя дзецьмі сваімі прадметамі.
Прыватную гімназію не разглядаю, бо ў выпадку з рэпетытарствам я кантралюю працэс, бачу вынікі і ўзровень кантакту.
Школа была б цікава побач, каб там здаваць іспыты, катрольныя, можа бегаць на фіз-ру, калі там будуць гуляць у камандныя гульні.

Ну і гурткі, каб знаходзіць сяброў з падобнымі захапленнямі.

Прынамсі зараз мне падабаецца, як ангельскай мовай з дзецьмі займаецца студэнт: ён і ў футбол гуляе з імі, і ў нейкія пірацкія гульні. І ў хованкі, дзе трэба лічыць.
І гэта, імха, лепш на такі ўзрост любой школкі ранняга развіцця

але пакуль тое мары-мары

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.05.12 2:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, пра эфектыўнасць заняткаў у дзярж. школах сведчаць вынікі ЦТ, таму, зразумела, што займацца прыватнай адукацыяй дзеля яшчэ горшых вынікаў сэнсу няма ніякага. Але ж павінны быць больш эфектыўныя формы адукацыі, і штосці мне падказвае, што для іх увасаблення разлічваць трэба толькі на прыватныя ініцыятывы (кантрэтных зацікаўленых бацькоў і дзецей).
Kryscina, на мой погляд, калі дзіцё не цягне школьную праграму, то яму самае месца ў школе - там большасць не цягне. Калі што і арганізовываць, то для разумных. Кошт - рэч вельмі адносная. Для таго каб забяспечыць для групы добра выхаваных дзетак "нагляд у першай палове дня + трэніроўку чыстапісання" спатрэбіцца не тое што менш заяўленых 600-800, а можа нават апынуцца і меней прамых і ўскосных дзяржаўна-гімназічных расходаў. А крыху дадаўшы, Вы можаце разлічваць не толькі на "нагляд", але і на нешта са спісу пажаданняў. Аднак самае галоўнае - сродкі ідуць людзям, якія працуюць над агульнай з Вамі справай, а не незразумела куды.
Nadzeyka, ідэі вельмі добрыя - мінімум арганізацыйных бар'ераў і вялікія магчымасці адаптацыі да рознай колькасці дзяцей. Калі зараз пачынаць паціху збіраць зацікаўленых людзей, то праз пару год мары могуць і ажыццявіцца.
Дарэчы, ідэя для старту. Здаецца, большасць школьнікаў тут вывучаюць англійскую мову на дадатковых гуртках. Мабыць, магла бы сабрацца прынамсі адна групка з больш-менш агульнымі пажаданнямі па часе, месцы, узроўню складанасці. Да верасня часу багата, можна і паспрабаваць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.05.12 10:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, я гатовая скрозь пальцы глядзець на школу з чыстапісаннем і наглядам, пакуль яна бясплатная. У той жа час штомесяц за гурткі мы аддаем 500 тыс. і вельмі шмат займаемся самастойна па ўсіх школьных прадметах. У прынцыпе, я ўсё жыццё ведала, што старнна вучуся і атрымліваю разнастайныя адукацыі, набываю і захоўваю кнігі і метадычныя матэрыялы, каб перадаць веды дзецям. Так што незалежна ад школы я буду займацца адукацыяй свайго дзіцяці і надалей.

Мне падабаецца ідэя з ангельскай мовай. Можа быць, для пачатку, паспрабаваць хаця б 1-2 разы на месяц праводзіць для дзетак, што вывучаюць ангельскую, цікавыя дадтковыя заняткі, сустрэчы з носьбітамі мовы, гульні, прагляды мультфільмаў з абмеркаваннем. Не замест, а ў дадатак таго, што ўжо зарганізавалі сабе сем'і? Так можна абкатаць, праверыць розныя схемы, людзей, методыкі.

Вельмі хочацца зарганізаваць гурток па шахматах.

А яшчэ Мірон марыць вывучаць нямецкую мову. Ён сам вучыць нейкія словы са слоўніка. Калі б знайшлося яшчэ некалькі жадаючых, я б хацела ці нейкі гурток, ці калектыўныя заняткі з рэпетытарам зарганізаваць. Мы не арыентуемся на акадэмічны ўзровень (пакуль прынамсі) - проста трэба задаволіць жаданне дзіцяці навучыцца трошкі размаўляць, вывучыць пару песенек, выршыкаў, памаляваць коміксы, распавесці пра гісторыю, геаграфію і культуру Нямеччыны.

І яшчэ мне падаецца вельмі важным знаёміць дзяцей з прафесіяналамі, ладзіць экскурсіі да розных людзей на працу. Нешта кшталту праграмы Дыскавэры "Як гэта робіцца". Распавядаць пра бізнэс-працэсы, пра веды, якія патрэбныя чалавеку ў працы, пра тое, якія школьныя прадметы спатрэбіліся, дзе была атрыманая адукацыя, як выкарыстоўваюцца вынікі працы прафесіянла надалей.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 17.06.12 14:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З 2 па 6га жніўня арганізоўваем з Вольгай Пісарык летнік на Нёмане для тых, хто практыкуе ці цікавіцца хатняй адукацыяй. Падрабязнасці ў тэматычнай суполцы http://freeedu-by.livejournal.com/9734.html
Далучайцеся!! Сьмешка

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 14, 15, 16  наступная »
Старонка 15 з 16.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12119 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 20311 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 42221 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17417 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13996 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map