Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Хатняе навучанне

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 14, 15, 16  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 7:46    Загаловак паведамлення: Хатняе навучанне Адказаць з выцемкаю

[у працяг тэмы]
Алег, у Амэрыцы шмат хто робіць яшчэ больш шалёна, навучаюць дома самі - Homeschooling. Як ні парадаксальна, гэтыя навучэнцы з дома займаюць усе першыя месцы на алімпіядах і вельмі добра засвойваюць саманавучаньне па падручніках і ў бібліятэках. Многія бацькі гэта робяць, бо не любяць дзярж школы, а на прыватныя грошаў не стае, асабліва шматдзетныя семьі, дзе маці не працуе.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 7:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Трэба дадаць таксама, што прыватныя школы нашмат лепшыя за дзяржаўныя, хоць настаўнікі там атрымліваюць звычайна ледзь не ў два разы меньшыя заробкі, чым у дзярж школах - вось Вам і яшчэ раз што такое прыватная [versus] дзяржаўная сістэма... Мне заўсёды сьмешна, калі па тэліку лібералы пачынаюць абурацца, што дзярж школы 'бядуюць' і ім трэба больш грошай . Гыгыгы Гыгыгы Гыгыгы

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 14:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja пісаў(-ла):
Алег, у Амэрыцы шмат хто робіць яшчэ больш шалёна, навучаюць дома самі - Homeschooling. Як ні парадаксальна, гэтыя навучэнцы з дома займаюць усе першыя месцы на алімпіядах і вельмі добра засвойваюць саманавучаньне па падручніках і ў бібліятэках. Многія бацькі гэта робяць, бо не любяць дзярж школы, а на прыватныя грошаў не стае, асабліва шматдзетныя семьі, дзе маці не працуе.


Усё так, mama Halja. Я, таксама, навучаю сваіх дзяцей дома. І ня бачу ў гэтым нічога шалёнага. Сьмешка А ў Беларусі гэта, на маю думку, увогуле адзіны варыянт навучання, калі Вы жадаеце пазьбегнуць сістэмы.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 14:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

momto4, не вадзіць дзіцёнка ў школу? Rolling Eyes Вы першая на маім выпадку хто так робіць. А па мне так глупства рабіць. Дзецям патрэбен і калектыў вядома.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 15:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я чытала ўспаміны Андрэя Сахарава-ен да 4,ці 5 клясы навучаўся дома.
І наконт калектыву-у мяне знаемая,якая гадуе сына адна,аддала яго ў гімназію,у клясе навучаюцца шмат дзяцей з забяспечаных сямей,дык яны з хлопца здзекуюцца,абражаюць,што апрануты ен сціпла і не мае крутога мабільніка і г.д.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 18:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, ну гэта ўжо зусім прыватны выпадак. Калі з-за такога дома выхоўваць, можна зусім ніколі да калектыва не прыстасавацца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 21:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ды і бацькі не дадуць такую адукацыю як у школе, нават калі і сядзець толькі да 3 класа. Усёроўна, нават гледзячы на садок, дзеці там адныя, а дома зусім іншыя. Бо дома да бацькоў ставяцца як да сваіх. З імі і пабалавацца можна. А так каб кожны дзень як на занятках сядзець. Ну не ведаю. Я бы так не хацела рабіць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 22:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Насамрэч, калектыў дзецям не патрэбны, нават шкодны бяз пільнай увагі з боку дарослых (прыклад helin не такі ўжо прыватны, проста гэта нідзе не афішуецца). Патрэбна некалькі сяброў, таварышаў па гульнях. Арганізаваць такія зносіны - не праблема. Увогуле, хатнія дзеці больш распаволеныя і незалежныя ў сваіх дачыненнях да іншых людзей, бо маюць досьвед зносін і з малымі і з дарослымі, а ня толькі з аднагодкамі. І маніпуляваць такімі дзецьмі значна цяжэй.

У Канадзе шмат хто навучае сваіх дзяцей дома, (менавіта канадцы, не эмігранты), і я бачу вялікую розніцу амаль што ва ўсім паміж школьнымі дзецьмі і хатнімі : у паводзінах, у адносінах да вучобы, у зносінах з дзецьмі і дарослымі, і яшчэ шмат у чым.

На Беларусі таксама ёсць бацькі, якія навучаюць сваіх дзяцей дома. Канешне гэта нашмат цяжэй, чым у Канадзе, але ёсць такія людзі. І яны заслугоўваюць толькі шанавання.

Дарэчы, 25 год таму і ў Штатах ды Канадзе хатняга выхавання ніхто не разумеў, ды ставіліся адмоўна, але, нягледзячы ні на што, рух гэты рос, і зараз бацькі дамагліся поўнага прызнання сваіх правоў.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 23:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мне ідэя хатняга навучаньня сымпатычная -- у сэнсе, глупствам я ея не лічу. Наадварот, што бацькі, пры адпаведнай (чытай -- вышэйшай) адукацыі сапраўды здольныя вучыць дзяцей самі. Ёсьць шмат плюсаў, ёсьць і пэўныя мінусы. Кожны ўзважвае і абірае.
адзінае, што сама я такая ня "мамская" мама -- я б проста фізычна ня здолела так шмат займацца дзецьмі -- зьбегла б на працу на другі ж месяц. хочацца дарослай працы і камунікацыі з калегамі. відаць, ня здолела б я ахвяраваць сабой аж настолькі. а тым хто здольны -- мой шчыры рышпект Ружа

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 11.11.07 0:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Бацькі здольныя вучыць дзяцей нават і ня меючы аніякай адукацыі. Вы будзеце здзіўлены, як шмат дзеці могуць засвоіць самі, ці пры дапамозе якасных падручнікаў.

Я таксама ніколі не была "мамскай" мамай, і зараз сабе такой не лічу. Упс... Збіраюся працаваць у будучым, а знаходжанне дома з дзецьмі разглядаю не як "ахвяраванне сабой", а як магчымасць самааналізу ды й самаразвіцця. Да таго ж, да нараджэння дзяцей ужо напрацавалася дастаткова, каб зразумець, што праца нікуды, насамрэч, не падзенецца, а вось дзеці могуць (ды і растуць яны).

Але пагаджуся, што сядзець з адным дзіцём дома - сумнавата. Таму іх у мяне чацьвёра. Вельмі шчасьлівы

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 11.11.07 0:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

здаецца, у Штатах абавязковая вышэйшая адукацыя аднаго з бацькоў для хатняга навучаньня. Мне ўсё ж падаецца гэта правільным. Бо, прынамсі, тады дакладна можна быць ўпэўненым, што бацькі на адукацыю папросту не "заб'юць". Маўляў, у мяне нармальнай адукацыі няма, і табе яна навошта патрэбна?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 11.11.07 3:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наконт вышэйшай адукацыі аднаго з бацькоў - першы раз чую. Але мы жывем у Канадзе, у Штатах можа быць па-іншаму. Наконт "заб'юць на адукацыю", практыка паказвае, што калі бацькам усё роўна, то дзяцей сваіх яны папросту адпраўляюць у школу, і не "парацца".

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 12.11.07 14:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікава, час ад часу я таксама думаю, што лепш было б навучацца дома, але ня ведала, што дзесьці гэта магчыма.
Яшчэ я магу ўявіць, як навучаць аднаго, ці пагодак, але калі дзеці розных узростаў, то што тады - трэба рабіць некалькі класаў, ў розных пакоях?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 13.11.07 10:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магчымасці хатняга навучання ёсць усюды, бо ніхто ня можа забараніць бацькам вырашаць, якая форма навучання больш падыходзіць іх сям'і і іх дзецям (могуць толькі напужаць). Умовы, канешне, будуць адрознівацца. Напрыклад, у Канадзе, я, калі выконваю з дзецьмі праграму, то, нават, нейкія грошы атрымліваю ад дзяржавы на гурткі розныя. У Беларусі, канешне, такое не магчыма. Сумнік Паспрабуйце ўдакладніць гэтае пытанне на якім небудзь спецыяльным homeschool форуме, бо Эўропа заўжды ідзе наперадзе Канады і ЗША.

Наконт "класаў у розных пакоях" і "сядзення на занятках".

Хатняе навучанне тым і класнае, што яно не патрабуе усёй гэтай схаластыкі. Практыкаванні мы робім за абедзеным сталом, кніжкі чытаем на канапе, мапы разглядаем на падлозе. Прыроду намагаемся вывучаць на прыродзе, у паходах з Юнымі Натуралістамі, ці глядзім відэа (фільмы ВВС - любімыя). Аб гісторыі ды геаграфіі таксама стараюся прапанаваць відэа ці ездзім у музэі. А яшчэ ня меней, як раз на тыдзень ездзім у бібліятэку, шмат чытаем і самі і з мамай, і па тэме і не.

Калі хто-небудзь сумняецца ў эфектыўнасці такой вучобы то дадам, што мае дзеці адпавядаюць школьнаму узроўню, а шмат у чым нават пераганяюць праграму. І гэта нягледзячы на тое, што ангельская мова ў іх ня родная. А мне вельмі падабаецца тое, што яны менавіта вучацца, а не толькі пераварваюць тое, што ім хтосці укладае ў галаву.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 13.11.07 14:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

momto4,
ну яшчэ раз вялікі рышпект. усё ж такі мама мусіць быць вельмі арганізаваная, каб умець сябе і дзяцей так арганізаваць. Ружа Ружа Ружа

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 14, 15, 16  наступная »
Старонка 1 з 16.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12177 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 20527 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 42566 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17520 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14061 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map