|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Aliesia+
Зарэгістраваны: 19.03.2007 Паведамленні: 43
|
|
Цікава было б падзяліцца думкамі, што падабаецца ў нашай сістэме адукацыі, а што б Вы хацелі змяніць. А можа хто ведае, як вучаць у іншых краінах. |
|
Угару |
|
|
julker
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.05.2006 Паведамленні: 1384 Адкуль: Таронта
|
|
Угару |
|
|
momto4
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.10.2007 Паведамленні: 595 Адкуль: Miensk-Vancouver
|
|
Угару |
|
|
julker
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.05.2006 Паведамленні: 1384 Адкуль: Таронта
|
|
Тое што кідаецца у вочы адразу: у канадскай (амэрыканская наколькі я ведаю такая самая) сістэме адукацыі школы дзеляцца на пачатковыя і старэйшыя. У сэнсе гэта асобныя будынкі. Першая кляса 5 год. Займаюцца 2 гадзіны 40 хвілінаў у дзень. Чытаць, пісаць і лічыць вучаць яшчэ ў садочку. З другой клясы заняткі з 8-45 да 3-25, з гадзінным перапынкам на ланч. У матэматыцы відавочна апярэджваюць менскую школу, куды хадзіў Вацак. Наконт мовы, пакуль незразумела
Канікулы калядныя двухтыднёвыя і тыдзень у сакавіку. Затое прыкладна праз пятніцу выходны. Вацак не стамляецца і скаргаў на стому дзяцей ад знаёмых мамак пакуль ня чула. Парты па аднаму (выхоўваецца не каллектывізм і партнэрства, а індывідуалізм). Паводзіны вольныя: хочыш папіць, устаеш ідзеш і пьеш. У школу нельга насіць цацкі ці тэхніку (у садок таксама забаронена прыносіць свае цацкі). Сшыткі падручнікі алоўкі каляровыя алоўкі - даюць на мейсцы. Дзіця цягае хатняе на раздрукаваных аркушыках і ланч. Біцца катэгарычна забаронена - санцыі досыць суворыя, могуць і выключыць са школы, нават з пачатковай. Калі чаго яшчэ цікавіць запытвайцеся.
Пакуль мне сістэма хутчэй падабаецца. А! Кожную раніцу, перад зяняткамі дзець з настаўнікамі сьпяваюць гімн Канады. З розных нагодаў урачыста падымаюць сьцяг.
Памылкі свае нават правяраць ня буду - страшна  _________________
   |
|
Угару |
|
|
momto4
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.10.2007 Паведамленні: 595 Адкуль: Miensk-Vancouver
|
|
Школа канадская vs. школы беларускай.
Адразу абмоўлюся, што мы жывем у іншай правінцыі, чым julker, то і дэталі могуць арознівацца. Што падабаецца ў канадзкіх пачатковых школах, гэта асобны будынак дзе вучацца з 1-га па 5-ы клясы, з бібліятэкай, стадыёнам і дзіцячай пляцоўкай. У школах на сценах вісяць дзіцячыя малюнкі, усё завешана плякатамі, у малодшых клясах шмат развіваючых гульняў. Заняткі пачынаюцца а 9-ай, і ўвесь працэс пабудаваны так, каб дзеці фізычна не стамляліся.
Шмат робіцца, каб дзеці псыхалягічна пачуваліся камфортна ў школе. Каб настаўнікаў зрабіць бліжэй да навучэнцаў, ладзяць так званыя "Піжамныя дні", у якія дырэктар ды ўсе настаўнікі абавязкова, а дзеці па жаданні прыходзяць у школу ў піжамах. Яшчэ распаўсюджана такая фішка, як кіданне тортам у настаўнікаў. Як правіла, гэта робіцца з благатварыцельнымі мэтамі: настаўнік апранае на сябе дажджавік, а дзеткі за грошы шпуляюць у яго тортам.
Шмат надаецца ўвагі правілам паводзінаў паміж дзецьмі. Што рабіць, калі табе крыўдзяць іншыя дзеці (адразу ісці скардзіцца даросламу), як гуляцца на пляцоўцы, як паводзіць сабе з незнаёмцамі.
Памятаю, мяне прыемна ўразіла тое, што калі я з дачкой хадзіла ў школу забіраць сваіх хлопцаў, то на пляцоўцы гуляліся дзеці ад палутара да 10 год, і ні разу (!!!) ніхто не зачапіў маё дзіця, якой тады было 2 з паловай, ці прыйшоў скардзіцца, што яна камусці замінае гуляцца.
Зараз, аб тым, што не падабаецца. У школах няма сталовак, дзеці носяць з сабой ланч у пакеціках і ядуць ўсухамятку. І гэта кожны дзень, а дзень у школе даволі працяглы: з 9-ці да 2:45. Настаўнікі мяняюцца кожны год, і у настаўнікаў няма ніякай адказнасці за тое, ці ведае тваё дзіця што, ці ня ведае. Усё роўна, на наступны год будзе іншы настаўнік. Былі яшчэ свае спэцыфічныя асаблівасці, характэрныя менавіта для той школы.
Так што кожны дзень мой старэйшы сын хадзіў у школу, як на дзіцячую пляцоўку, добра бавіў там час (6 гадзін), а пасля школы мы сядалі за ўрокі.
Я такое цярпела тры месяцы (да заканчэння году), а потым увогуле забрала сваіх са школы і зараз мы ўжо трэці год займаемся дома.
Калі коратка: у беларускай школе лепей навучаюць (пры ўмове добрага настаўніка, што цалкам верагодна), але нечалавечыя ўмовы існавання для дзяцей, а ў канадзкай школе дзеці вельмі добра сабе пачуваюць, а вось з навучаннем там праблемы.
Дадам, што калі б мы засталіся ў Беларусі, то таксама б перайшлі на хатняе навучанне. Я ўжо да гэтага была гатовая. _________________


"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Апошні раз рэдагавалася: momto4 (9.11.07 0:53), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Маё дзіця ў школу яшчэ не пайшло, таму не маю асабліва чаго сказаць, бо сама вучылася яшчэ ў савецкай школе (хаця наўрадці штосьці моцна зьмянілася). Што мне вельмі не падабаецца, гэта колькасць падручнікаў, якую дзеці (асабліва малыя) вымушаны цягаць у школу. А падручнікі для малых вялікія, цяжкія!!!! Старэйшыя неяк дамаўляюцца з суседзямі, ды цягаюць напалову менш (ці зусім не цягаюць). Было б файна, каб яшчэ адін камплект падручнікаў меўся б у школе, і дзеці насілі толькі сшыткі, альбомы і г.д.
Яшчэ чула, што бацькі скардзяцца на праграмму, што зацяжкая, і зь дзецьмі прыходзіцца дома вельмі шмат займацца. І тыя ж самыя задачкі дзеці рашаюць (афармляюць) зараз па-другому, чым гэты рабілі мы, і тут не заўсёды дапаможаш. _________________
 |
|
Угару |
|
|
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006 Паведамленні: 1778 Адкуль: Гомель
|
|
julker пісаў(-ла): |
У матэматыцы відавочна апярэджваюць менскую школу, куды хадзіў Вацак. |
Ня ведаю, на якім этапе адбываецца тармажэньне, але ў выпускных клясах там рашаюць банальныя прыклады, якія нашыя школьнікі праходзяць клясе ў сёмай. Іншая рэч, што нашая трыгынымэтрыя-стэрэамэтрыя ўсім проста непатрэбная, і яе вывучаюць ужо ў каледжы.
Так што я цалкам згодная з momto4 наконт узроўню ведаў.
momto4, дык ты сама займаесься зь дзецьмі? І доўга так плянуеш рабіць? Дзяржава да гэтага нармальна ставіцца? А як у Беларусі з гэтым? _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
Яшчэ чула, што бацькі скардзяцца на праграмму, што зацяжкая, і зь дзецьмі прыходзіцца дома вельмі шмат займацца.
|
Наколькі я сачу за зменамі ў праграме, то яна робіцца ўсё лягчэй і лягчэй, асабліва ў дакладных навуках. І гэта кепска. Рускай літаратуры адназначно магло б быць меней, ідэалогія, безумоўна, зусім лішняя, але матэматыкі ў звычайных школах вельмі мала і на нізкім узроўні, таксама не хапае нармальнай фізікі, інфарматыкі, прыродазнаўства, крэслення, і якаснай замежнай мовы. Не кажу ўжо пра тое, што родная мусіць прысутнічаць у значна большым аб'ёме і на якасна лепшым узроўні.
Яшчэ лічу шкоднай ліберальнасць з адзнакамі: калі дзіцё не засвоіла розніцу паміж лікам і лічбай, гукам і літарай, яно мусіць застацца на другі год у першым класе. _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Выцемка: |
Яшчэ лічу шкоднай ліберальнасць з адзнакамі: калі дзіцё не засвоіла розніцу паміж лікам і лічбай, гукам і літарай, яно мусіць застацца на другі год у першым класе.
|
Не магу пагадзіцца. Мне больш падабаецца шведскі падыход, пры якім у пачатковай школе ўвогуле няма сістэмы ацэньваньня. Не трэба ставіць на дзіця таўро, зайвойванне ў першай класе нічога не значыць. А пакінуць чалавека на другі год у першай класе, як мне здаецца, гэта проста псіхалагічна яго зламаць. Тады ён ужо ніколі не даведацца розьніцу паміж лікамі і лічбамі. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3956 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
Kryscina пісаў(-ла): |
Яшчэ лічу шкоднай ліберальнасць з адзнакамі: калі дзіцё не засвоіла розніцу паміж лікам і лічбай, гукам і літарай, яно мусіць застацца на другі год у першым класе. |
- 1  _________________
 |
|
Угару |
|
|
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006 Паведамленні: 1778 Адкуль: Гомель
|
|
Выцемка: |
Яшчэ лічу шкоднай ліберальнасць з адзнакамі: калі дзіцё не засвоіла розніцу паміж лікам і лічбай, гукам і літарай, яно мусіць застацца на другі год у першым класе.
|
І гэты чалавечак ужо ніколі ня зможа вучыцца добра, на ім як на вучні можна будзе ставіць крыж. Псыхалёгія, аднака!
Некаторыя камплексуюць нават, калі іх па хваробе на другі год пакідаюць.
Выцемка: |
Наколькі я сачу за зменамі ў праграме, то яна робіцца ўсё лягчэй і лягчэй, асабліва ў дакладных навуках.
|
Ну, ня ведаю, мая мама выкладае матэматыку, новыя падручнікі цяпер зьявіліся - не для сярэдніх розумаў.
Калі я вучылася (5 год таму), усе новыя падручнікі па біялёгіі, хіміі і, асабліва, фізыцы былі разьлічаныя на нейкіх геніяў. Думаю, цяпер тэндэнцыя захавалася. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
новыя падручнікі цяпер зьявіліся - не для сярэдніх розумаў.
|
У лябараторыі кампутарнай лінгвістыкі БДУ праводзілі экспэрымэнт - увялі ў кампутар тэксты ўсіх падручнікаў, здаецца, для 8-й клясы. Дык вось, слоўнікавы запас, які павінен мець вучань, каб зразумець гэтыя тэксты, шматкроць перавысіў слоўнікавы запас адукаванага дарослага чалавека...
Раней школьная праграма, як на мой погляд, была лягчэйшай, а падручнікі - лепшымі, зь менш "закручанымі" фармулёўкамі.
А тэсты? Ужо ня ведаю, што патрабуюць ад бедных абітурыентаў. Вось скажыце, людцы, хто можа правільна адказаць на такія пытаньні па біялёгіі (сайт http://testirovanie.org):
"Выберите правильный перечень организмов, которые образуют слоевище лишайника:
гриб, автотрофные протисты, или водоросли
гриб, цианобактерии, или гетеротрофные протисты, или водоросли
гриб, цианобактерии, или автотрофные протисты, или водоросли
гриб, гетеротрофные протисты, или водоросли"
"Чем представлено вегетативное тело у Сфагновых мхов?
стеблем и листьями
стеблем, листьями и корнем
недифференцированным талломом
стеблем, листьями и ризоидами"
Слабо? Скончыўшы ў свой час школу з залатым мэдалём, я не магу не тое што правільна адказаць на такія пытаньні, а нават правільна вымавіць некаторыя словы, то бок не скажу, як у іх трэба паставіць націск. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Алена
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 01.01.2007 Паведамленні: 311 Адкуль: г. Менск
|
|
Мне ўжо дрэнна. Маю 2 чырвоныя дыплёмы. З праграмай другой клясы пакуль спраўляюся. Але ёсьць пытаньні да некаторых стваральнікаў падручнікаў. Мадам Анціпава (руская мова), Вы зусім дура? 10 год таму Вам тлумачылі, што Вы ня ведаеце, што робіце, але працягваеце займацца напісаньнем падручнікаў. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1568
|
|
Я не магу пагадзіцца ні з тым, што праграмма палягчаецца, ні з тым, што робіцца больш цяжкай. Праграма робіцца больш скамечанай, наслоенай і непаслядоўнай -- і гэта яе галоўны мінус. Праграма ў нас складзена па прынцыпу снежнага кома, усё нясецца, ком павялічваецца, захопліваючы патрэбнае і непатрэбнае, усё перамешваецца, хтосці не можа ўтрымацца на паверхні і тоне, але калі паглядзець з боку, то увесь гэты ком не мае ніякага дачынення да сапраўднага жыцця. _________________
 |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы не можаце далучаць файлы Вы не можаце сцягваць файлы
|
|