Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Усё не так проста...

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
luckra




Зарэгістраваны: 05.10.2006
Паведамленні: 41
Адкуль: менск, уручча

ПаведамленнеДададзена: 29.05.07 18:19    Загаловак паведамлення: Вельмі патрэбная Вашая дапамога. Адказаць з выцемкаю

Людзі, вельмі цяжкае становішча са здароўем і спробамі зацяжарыць. Можа хто-небудзь падкажа добрага, праверанага, вельмі кампетэнтнага гінеколага, ці спецыяліста з гэтай сферы, які з разуменьнем падыйдзе да справы, зможа прапанаваць альтэрнатыўнае лекаваньне (не такога, хто скажа "толькі ў нашым цэнтры, калі ласка", калі цэнтр фіговенькі і бабак даўно не зрубаў), за любыя грошы, але з пэўным вынікам.

Калі ласка, калі маеце якія кантакты спецыялістаў, ці ўласны досьвед, падзяліцеся. Загадзя вялікі дзякуй!
Ніякі
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.05.07 19:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

luckra, я б параіла Вам зьвярнуцца ў цэнтар "Эмбрыё" на Філімонава, 53 да Алега Леанідавіча Тышкевіча.
Чарга да яго - на месяц наперад, але варта пачакаць і не запісвацца да іншых адмыслоўцаў. Хаця, калі Вам прасьцей камунікаваць з жанчынай, запытайцеся ў "Эмбрыё" пра Сьвятлану... (гэтую лекарку таксама хваляць, ня памятаю, на жаль, яе імя па бацьку). У цэнтры звычайна прызначаецца поўнае дасьледаваньне, а пасьля, у залежнасьці ад сытуацыі, - лячэньне. Цэнтар зараз мае свой стацыянар, у якім робяць апэрацыі вядомыя прафэсары (наколькі я ведаю, ляпараскапію робіць хірург Праўдзін, менская "зорка").

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
luckra




Зарэгістраваны: 05.10.2006
Паведамленні: 41
Адкуль: менск, уручча

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 9:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, дзякуй, абавязкова трэба ўсё даведацца і паспрабаваць, але адразу ўзьнікае пытаньне - цэнтр жа адзіны, здаецца, у сваім накірунку, дык у колькі, прыкладна, абыйдзецца там хаця б самое абследванне, без лекаванняў і апэрыцыяў?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 22:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

luckra, падчас першай кансультацыі (каля 16 тыс., сюды ўваходзіць і кошт УГД) Вам напішуць кошты неабходных дасьледаваньняў.

Цэнтар "Эмбрыё" не адзіны ў сваім кірунку. Ёсьць яшчэ платны цэнтар на Сурганава (дзе мне, напрыклад, папсавалі шмат нэрваў), ёсьць цэнтар "Маці і дзіця" на Арлоўскай (туды не зьвярталася, але, як мне распавядалі, вынікі лячэньня ў іх добрыя, здаецца, лячэньне бясплатнае ці часткова платнае. Са мной у палаце ляжала дзяўчына, якую лячылі ў гэтым цэнтры, яна зацяжарыла праз 4 месяцы пасьля апэрацыі, зробленай бясплатна).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 22:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

luckra, Таксама хацела распавесьці пра цэнтр "Маць і дзіця". Сваіх дзетак пакуль не маем, але таксама зьбіраемся Сьмешка . Нашыя сябры хадзілі ў гэты цэнтр да гінеколага Шаціла Натальлі Вільгельмаўны. Да яе таксама на месяц наперад запіс (учора хацелі запісацца, сказалі, што на Чэрвень усё распісана, а на Ліпень яшчэ не далі запісаў). Але дзяўчына, якая туды хадзіла - засталася вельмі давольна. І ад герпесу там яе вылячылі і параілі лабараторыю, дзе можна зрабіць усе аналізы за 50 у.а. (год назад), у той час, калі ў іншых месцах спатрэбілася б 150 у.а. Так што я думаю варта. Чула толькі добрыя водгукі.
Жадаю посьпехаў Міргаю

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
luckra




Зарэгістраваны: 05.10.2006
Паведамленні: 41
Адкуль: менск, уручча

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 23:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, вялікі ўсім дзякуй!!! Сьмешка
Думаю, усё павінна атрымацца..

*пайшла ў бой за шчасьцем*

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.05.07 14:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

luckra, а я чытала, што чым больш хочаш зацяжарыць і чым болей прыкладаеш намаганьняў, то тым меней штосьці атрымліваецца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
luckra




Зарэгістраваны: 05.10.2006
Паведамленні: 41
Адкуль: менск, уручча

ПаведамленнеДададзена: 31.05.07 15:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

luckra, а я чытала, што чым больш хочаш зацяжарыць і чым болей прыкладаеш намаганьняў, то тым меней штосьці атрымліваецца.


У любым выпадку нельга нават спрабаваць цяжарыць, калі ў цябе якая інфэкцыя ці парушэньне, бо гэта можа дрэнна скончыцца, а раз не атрымліваецца натуральна - трэба дасьледвацца па поўнай, таму мне і хочацца пабываць у прафэсыяналаў, бо цёцечкі ў паліклініках, нават не находзілі ў мяне тое, што потым іншыя цёцечкі ў іншых паліклініках ставілі ў дыягназе як прыроджанае(!)..
Таму трэба спачатку выздараўліваць.. Але канешне фанацець ня трэба - усё адно як Бог дашле так і будзе Сьмешка Сьмешка Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.05.07 15:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, кожны крок на шляху да мэты ў любым выпадку набліжае да мэты. Калі, канешне, не ідзеш у супрацьлеглым кірунку. Вельмі шчасьлівы

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.06.07 15:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, глыбока. Буду асэнсоўваць. Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.06.07 23:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

luckra, я датэлефанавалася ў цэнтр Маць і дзіця. Шаціла Натальля Вільгельмаўна (пра якую я распавядала), цяпер працуе гінеколягам-эндакрынолагам. А ў кабінеце планаваньня сямьі працуе Ярмакова Сьвятлана Маісееўна. Да яе ёсьць запіс нават на гэты тыдзень. У сераду пайду - распавяду Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.06.07 23:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як і абацала - распавядаю. Мне вельмі спадабалася. Пра ўсё спыталі, акуратна паглядзелі, выпісалі аналізы, параілі куды з'ездзіць, што зрабіць. Адным словам - я давольна. Раю туды папасьць. Толькі доктар гэтая 25 Чэрвеня ідзе ў отпуск. Так што патарапіцеся Сьмешка
Посьпехаў

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alionka




Зарэгістраваны: 05.11.2007
Паведамленні: 9

ПаведамленнеДададзена: 5.11.07 15:18    Загаловак паведамлення: Усё ні так проста. Адказаць з выцемкаю

Усе ведаюць, што ад сэкса бываюць дзеці. Аб гэтам вядома амаль з дзяцінства. А калі пачынаеш сталець, гэтым пужаюць, каб хлобчыкі і дзяўчаты “толькі за ручкі трымалісь”. Затым ты чуеш пра планаванне сям’і, дзяцей. І складваецца ўражанне, што заплануеш дзіцёнка, будзеш правільна сілкавацца, кінеш дрэнныя звычкі, пройдзеш аналізы, прапьеш вітамінкі, палічыш па каляндарыку дні, і ўсё – ты цяжарная. Настолькі моцнае ураджанне складваецца, што некаторыя плануюць не толькі год нараджэння дзіцёнка, але і месяц, знак задзіака. Я ў свўй час добра вывучала анатомію, аднак і я на гэта купілася.
Але ж усё не так проста. Далёка не ва ўсіх атрымліваецца адразу. Толькі пра гэта не гавораць. А калі сам пытаешся ў лекара, дык на цябе глядзяць зьдзіўлена і кажуць: “Паўгады, гэта не срок…” А колькі срок, што рабіць посля таго, як ён пройдзе?..
Ды і агульнае меркаванне твайго асяродзя, што ўсё проста. Вось і дастаюць усе: “Ну калі ўжо?” “Колькі вы будзіце цягнуць?” “Трэба зараз заводзіць дзяцей, потым позна будзе.” і інш. у гэтым родзе. А то і ўвогуле спытаюць: “Што не атрымліваецца?”- і глядзяць пры гэтым так, быццам табе ўжо за 40 і зацяжарыць ты не можаш ужо год 20. Плачу!
Безумоўна ад усяго гэтага пачынаеш хвалявацца яшчэ больш.
А потым кажуць, што трэба супакоіцца і ўсё атрымаецца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 5.11.07 15:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alionka,
трымайся! усё атрымаецца ў свой час. сапраўды, зьяўленьне дзіцяці -- гэта цуд, і ў вас ён абавязкова будзе. Тады, калі гэта будзе сапраўды трэба.
а на навакольных не зьвяртай увагі -- якая каму справа?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alionka




Зарэгістраваны: 05.11.2007
Паведамленні: 9

ПаведамленнеДададзена: 5.11.07 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Справа ў тым, што я не надта на гэты конт хвалююсь. Аднак дурныя пытанні ды падколкі ў адрас мужа надакучылі. Не будзеш жа кожнаму тлумачыц, што праблем са здороўем няма, інфекцыі не мучаць, проста пакуль Ён не хоча з'яўляцца на гэты сьвет.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62317 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91333 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88960 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178836 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35510 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map