|
|
Аўтар |
Паведамленне |
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
_________________
 |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
Пачытала морсаўскі сайт і са здзіўленьнем даведалася, што гітарыст Раман Арлоў -- сын Уладзіміра Арлова.
|
Раман Арлоў 2 ці 3 курсы адвучыўся ў МДзЛУ ў адной групе з маім мужам, таму пра гэта я даўно ведала. І быў тады Раман расейскамоўным, нягледзячы на вучобу на беларускім аддзяленьні.  _________________
 |
|
Угару |
|
|
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006 Паведамленні: 1778 Адкуль: Гомель
|
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Палазіла яшчэ па сайце. Народ абмяркоўвае, якая песьня найлепшая з альбому "БПМ". Адсоткаў 50 кажуць, што "Сонца сьмяецца". І мая ўлюбёная таксама.  Словы Арлова. Сьпяваюць Пугач і Лісіцкая. Запісала на слых.
-- Мілы мой, ты прайшоў сто дарог...
-- Без адной, мілая, той што разам з табой.
-- Мілы мой, я заўсёды з табой, я – твая!
-- Ведаю я!
-- Не стаяла на мейсцы жыцьцё, пакуль я чакала.
-- Мілая, я маланкай ляцеў да цябе!
-- Я зьмянілася, любы, я іншаю стала!
-- Так ці не? Так ці не?
-- Безь цябе не хачу, не магу, не умею!
Бачыш -- сонца сьмяецца, а вецер мацнее,
Не кажы: Так ці не! Я ўсё разумею!
-- Азірніся назад і ўсьміхніся.
-- Кім я быў да цябе?
-- Да цябе кім была?
-- Улева, управа, уперад, назад, уверсе і ўнізе...
-- Я – твой!
-- Я – твая!
-- Безь цябе не хачу, не магу, не умею!
Бачыш -- сонца сьмяецца, а вецер мацнее,
Не кажы: Так ці не! Я ўсё разумею! _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
быў тады Раман расейскамоўным
|
і застаўся
Не люблю гэты гурт за няшчырасць. За ганебны выступ у Горадні, дзе яны не здолелі праспяваць ніводнага куплету са сваіх "беларускамоўных" песняў, за жаданне прагнуцца і дагадзіць нашым і вашым...
Выбачайце, фанаты  _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
Не люблю гэты гурт за няшчырасць.
|
+1. _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
За ганебны выступ у Горадні, дзе яны не здолелі праспяваць ніводнага куплету са сваіх "беларускамоўных" песняў,
|
Дзіўна, дзіўна, я, канешне, гэтага выступу ня чула, але нешта не разумею, як гэта можна ня ведаць слоў, калі сьпяваеш песьню разоў 100?
Выцемка: |
за жаданне прагнуцца і дагадзіць нашым і вашым...
|
Гэта ты на Рок-каранацыю намякаеш? А я чула (можа гэта канешне і плёткі), што хлапцам забаранялі канцэрты за тое, што яны адмаўляліся сьпяваць "ЗА Беларусь". І калі хтосьці і мае права пагарджаць, то гэта Лявон Вольскі&Co. Але вось ён, чамусьці, абараніў нашых гора-сьпевакоў-забеларусаў, калі народ патрабаваў забараніць ім выезд у ЕС. Наогул, хочацца дажыць да тых часоў, калі музыкі будуць мець магчымасьць займацца творчасьцю нягледзячы на палітыку!!! _________________
 |
|
Угару |
|
|
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1568
|
|
Kryscina, а мне саліст нечым твайго мужа нагадвае, калі яны выступалі перад Акіянам Эльзы, то ніяк не магла пазбавіцца ад гэтай думкі...
а яшчэ яны мне не падабаюцца за тое, што ў іх усё сыходзіць на адзін матыў,таму што салісту няблага даюцца пэўныя віражы. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
Дзіўна, дзіўна, я, канешне, гэтага выступу ня чула, але нешта не разумею, як гэта можна ня ведаць слоў, калі сьпяваеш песьню разоў 100?
|
калі спяваеш яе 100 разоў па-расейску і адзін раз у студыі для запісу, з паперкі - па-беларуску.
Беларускія спевы для іх - не больш як спроба дыверсіфікацыі і заняцця незанятай нішы беларускай папсы для адукаваных гараджанаў. Элементарны дадатковы спосаб паднакасіць бабла, на жаль. Таму за беларускасць іх любіць не выпадае, бо яе няма. За нешта яшчэ? - я не прыхільніца мужчынскіх шчымлівых рыфмаванак і красуноў на сцэне. Для мяне музыка - гэта калі немагчыма змаўчаць. У іхнім выпадку змаўчаць лёгка.
Яшчэ раз выбачаюся перад фанатамі.
Люблю рок, магу пад настрой слухаць рэгі і джаз, паважаю фолк і класіку. Грэбую папсой. Так склалася, я з-за гэтага нават у падлеткавым узросце на дыскатэкі не хадзіла  _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
быў тады Раман расейскамоўным
|
Як пісала ў іншым форуме julcik, невядома на якой мове будуць размаўляць нашыя дзеці, калі вырастуць. А песьні Раман піша па-беларуску.
Я наогул лічу, калі такая супер-папулярная група сьпявае па-беларуску, то беларускамоўныя мусяць дзякуй сказаць, а не пагарджаць, бо гэта супер-падтрымка беларускай мовы. Песьні ў іх файныя! Гэта не лубок нейкі! І нам на руку, каб на радыё было як мага больш беларускамоўных песень!!! _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Вой, колькі вы панапісваць пасьпелі.
Kryscina, а ты іх акрамя Горадні чула? А то мне здаецца, што ты адзін раз іх пачула і склала пра іх адмоўнае меркаваньне.
Каб чыясьці незнаёмая музыка пачала падабацца, трэба праслухаць альбом прынамсі 2-3 разы. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3956 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
stasia пісаў(-ла): |
Kryscina, а мне саліст нечым твайго мужа нагадвае |
Угу, ёсць такое. ))) _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
Беларускія спевы для іх - не больш як спроба дыверсіфікацыі і заняцця незанятай нішы беларускай папсы для адукаваных гараджанаў. Элементарны дадатковы спосаб паднакасіць бабла, на жаль. Таму за беларускасць іх любіць не выпадае, бо яе няма.
|
J-Морс -- гэта рок-група. Можа і папсовая, але і папса розных гатункаў бывае!!! Што людзі сваёю працаю грошы зарабляюць, то так і мусіць быць, але ці зарабляюць, пытаньне... Вось выйдзе беларускамоўны альбом, я табе падару. Можа і знойдзеш у іх беларускасьць. А то пакуль твае словы нагадваюць: не чітал, но осуждаю! _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Выцемка: |
я не прыхільніца мужчынскіх шчымлівых рыфмаванак і красуноў на сцэне.
|
Гэта ты пра мой запіс, дык гэтую песьню слухаць трэба, а не словы чытаць.
І красуном бы я яго не назвала. Звычайны хлопец. Гэта ж не размаляваны Калдун. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
Гэта ты пра мой запіс?
|
не. Я слухала ўсё, што ў іх ёсць. Некалькі разоў нават на канцэртах вымушаная была.
але ж у нас дыспут на тэму "пра густы не спрачаюцца" атрымліваецца. Спрабую давесці, што героямі беларушчыны іх назваць нельга. А астатнее - каму што падабаецца, у каго які стыль і рытм жыцця і светаўспрыманне... Я за разнастайнасць.
З.ы. А вось Калдуна прыгожым не лічу _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы не можаце далучаць файлы Вы не можаце сцягваць файлы
|
|