Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сядушка для ровара

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кірмаш + Дзе што набыць
 
Аўтар Паведамленне
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 9:52    Загаловак паведамлення: Сядушка для ровара Адказаць з выцемкаю

Дадзена:
1) дарослы ровар;
2) тата - заўзятар роваравай язды;
3) сын, 2,5 гады - таксама заўзятар язды. На татавым ровары, а не на дзіцячым Сьмешка.

Трэба:
Адмысловая сядушка, што мацуецца на раме, і дзякуючы якой можна вазіць малога спераду.

Пытанне:
Дзе такія бяруцца? Падкажыце краму, бо трэба пільна! Учора вячэраў праз абяцанне, што заўтра тата будзе катаць. Абяцанні, калі даем, імкнемся выконваць. Калі не знойдзем таго крэсла, давядзецца паўтарыць мінулы фокус: тата за стырном, малы на багажніку, маме даводзіцца шпарка ісці побач, трымаючы малога за каўнер. Нязручна!

Дадатковыя звесткі:
Такія сядушкі, помніцца, дакладна існавалі год пятнаццаць таму. Калі раптам іх не робяць цяпер, можа, у каго захавалася старая і гэты нехта не супраць яе збыць?


Апошні раз рэдагавалася: Volha (1.04.08 14:57), усяго рэдагавалася 2 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 9:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як перанесціся ў раздзел "рознае"?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Як перанесціся ў раздзел "рознае"?

Гэта толькі я магу Вельмі шчасьлівы
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мо, патэлефанаваць па крамах, дзе ровары прадаюцца?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне такое адчуванне, што бралі звычайную сядушку і прымацоўвалі на раму. Для гэтага, як я разумею, патрэбны ці яшчэ адзі веласіпед ці не патрэбная сядушка. Можа ёсць і іншыя варыянты, але я пра іх не ведаю.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 14:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Патэлефанавала - нават не ў краму, на завод "Мотавела" (адкуль, уласна, сам ровар). Што прыемна: цётачка, як магла, адказвала па-беларуску. Што сумна: такіх сядушак на раму - не-ро-бяць. Толькі _па спецзамове_ - кошыкі для рознай трасцы (але дзетак у іх саджаць не рэкамендавана Сьмешка).
Ёсць, кажуць, крама імпартовых велаў і наваротаў для іх. Пашукаем шчасця там, і на развале ў Ждановічах. Вынікі абавязкова агучу - што, думаеце, вас гэта не калі-небудзь даткнецца? Міргаю
А сёння - выкруціліся: абкруцілі-абвязалі раму коўдрай. Сядзеў як пан, зіхцеў, як ліхтар. Падобна, захапленне на ўсё жыццё. Сьмешка Праблема дабораў у садочак, прынамсі, вырашана! Сьмешка)
Угару
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 15:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha,

зычу посьпехаў! абавязкова агучвай вынікі!
праўда, нам яшчэ самім велікі набыць трэба... мару каторы год!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 15:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by пісаў(-ла):
У мяне такое адчуванне, што бралі звычайную сядушку і прымацоўвалі на раму. Для гэтага, як я разумею, патрэбны ці яшчэ адзі веласіпед ці не патрэбная сядушка. Можа ёсць і іншыя варыянты, але я пра іх не ведаю.


Варыянты дакладна ёсьць - ёсьць крэслы для ровараў у якія можна саджаць дзяцей ад 6 месяцаў - то бок з падстаўкай для ножжак, якая мацуецца на рознай вышыні і са сьпінкай. Але дзе ўзяць - ня ведаю. У мяне ёсьць сябра-раварыс. Магу потым спытаць. Ён сваёй дачцы на лета такі купіць хоча.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 16:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну я жа пра тое, што было 15 год таму... Як рэакцыю на пост да мяне... А зараз, я думаю, што такія варыянты ўсё ж ёсць, але можа тады пагялдзець у замежных каталогах і сайтах?

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ну я жа пра тое, што было 15 год таму... Як рэакцыю на пост да мяне... А зараз, я думаю, што такія варыянты ўсё ж ёсць, але можа тады пагялдзець у замежных каталогах і сайтах?

Ага, я таксама не трымаюся за колішнюю "зелянейшую траву і ахайнейшых галубоў" Сьмешка. Плануем неўзабаве замовіць-прывезці сапраўдны фатэльчык (і з падстаўкай для ножак, і са спінкай) з краёў, дзе яны водзяцца. Але спачатку спадзяваліся "купіць беларускага". Альбо хаця б на беларускіх шыротах...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 20:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У мяне ёсьць сябра-раварыс. Магу потым спытаць. Ён сваёй дачцы на лета такі купіць хоча.

julcik

калі ласка, запытай(це)! Асобны дзякуй, калі не надта "потым".
Бо па крамах муж сёння прабегся - зэро, застаецца "Поле цудаў" і... чакаць замежнай камандыроўкі. Цяпер даводзіцца ездзіць з коўдрай, што, ціпа, някрута ( Зьбянтэжаны ездзіць ці не - ужо не абмяркоўваецца) Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 25.04.06 17:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нямецкія сядзеньні для дзетак на ровар прадаюць у фірме Velocenter (г. Менск, Кірава 23 (уваход з двару), тэлефоны: 229 23 50, 6 913 111, 6 642 642). Званіла туды толькі што. Сядзеньне, якое мацуецца неяк ззаду, - 88.000 р., сядзеньне на багажнік – 99.000 р.
Можна паспрабаваць замовіць такое сядзеньне па нямецкім каталёзе (ёсьць такая паслуга ў Менску), але пакуль яно дойдзе…

Яшчэ неяк бачыла прыцэп для ровару на Русіянава,1. Каштаваў каля 100.000 р. Туды саджаюцца нават двое дзетак, на мой погляд, гэта больш бясьпечна і зручна. У нас на лецішчы адзін мужычок ў такім прычэпе сваіх дзетак возіць. Нармальна сядзяць. Хаця, калі дзіцяці падабаецца сядзець менавіта на ровары, такі варыянт яго наўрад ці задаволіць.
Угару
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 25.04.06 19:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Сядзеньне, якое мацуецца неяк ззаду, - 88.000 р., сядзеньне на багажнік – 99.000 р.

У "Сінім Медзвядзі" (у "Люстэрку") фатэль на багажнік - 75 тыс. На раму яны не замаўляюць, бо тых няма як прыладзіць да фірмовых ровараў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 25.04.06 19:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прычэп - мацаваўся ззаду ці збоку?
Русіянава (і Кнорына), дарэчы - ідэя Ідэя! ! Дзяк.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 26.04.06 5:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тыя прычэпы, што я бачыла, мацаваліся ззаду. Мы такі цуд, можа, і набылі б, вельмі падабаецца, але ставіць няма куды, месца прычэп патрабуе досыць шмат.
На Русіянава ёсьць папярэдняя замова, між іншым. Яны самі патэлефануюць вам, калі што патрэбнае зьяўляецца.
Угару
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кірмаш + Дзе што набыць Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 51951 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 167735 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82187 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 159780 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32813 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map