Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Калі адпускаць на вуліцу аднаго?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 14:04    Загаловак паведамлення: Калі адпускаць на вуліцу аднаго? Адказаць з выцемкаю

Платона на вуліцу аднага не пускаю. У двары ёсць хлопцы па 6 гадоў, якія доўга гуляюць адны. Двор тэарытычна праглядаецца з вокнаў іхніх кватэр. Але яны бегаюць і у суседнія, і ў краму за марозівам. Карацей, я пачала думаць...)))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja,
я толькі-толькі пачала адпускаць. у нас у двары намалявалася цэлая каманда хлопцаў, збольшага, крыху старэйшых. а Платон гатовы гуляць сам? Адась вельмі асцярожны. Пачала яго адпускаць, як толькі сам захацеў.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 17:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вацак з 5 сам гуляў. А з 6 сам на транспарце ездзіў.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 19:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Увогуле ёсць у нас нейкі закон, па якім міліцыя, напрыклад, можа затрымаць дзіця, калі яно да пэўнага ўзросту бадзяецца адно па горадзе?
Я ў бальніцы наглядзелася на дзяцей, якіх туды даставілі вось так, з вуліцы, на падставе іхняй бясхознасці, але ім было максімум 2 гады. І ўсё адно ў мяне цяпер параноя, не магу Міраслава нават на 10 хвілін пад крамай пакінуць. А ён так просіць. Сьмешка

Размаўляла з мамай адной, яна мне скардзілася, што ўжо ўсе сынавы равеснікі адны гуляюць, а ёй падаецца, трэба трошкі пазней. Сыну ейнаму яшчэ двух год не было. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 20:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, Платон не гатовы. Яму, здаецца, і думка такая пакуль не прыходзіла нават. І я таксама зусім не гатова))

Сёння ў двары хадзіла міліцыя з фотаздымкам, шукала 6-цігадовых блізнюкоў. Яны пайшлі гуляць і зніклі. Гуляць адны яны пайшлі далёка не першы раз. Уразіла мяне рэакцыя адной мамы (яе 6-цігадовае шчасце таксама гуляе адно).
- Мабыць, даўно зніклі. Ну, не сталі б бацькі адразу заяўляць. Можа, суткі ўжо прайшлі.

Я падумала, што заявіла б ужо праз пяць хвілінаў. І падняла б на ногі увесь города праз 20, калі не дай Бог, што.
- Ну, таму Платону і не свеціць аднаму гуляць аж да школы, - адкаметавала мая сяброўка. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja,

ну, мне б гадзіны пошукаў, пэўна, для інфаркта хапіла б. Але Адась, як я і пісала, надта асцярожны. Без дазволу з пляцоўкі далёка не сыходзіць (у нас ёсць некалькі агавораных месцаў), заўсёды ведае, што мне можна паведаміць, проста крыкнуўшы ў вакно і г.д.
а калі вы не гатовыя -- то і фарсіраваць не варта. Адась проста на вачох у мяне стаў гатовы. Яшчэ месяц таму за мной хвастом хадзіў, а цяпер з дзятвой бегае...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 21:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі я дома, адпускаю пад вакно гуляць і Мсціслава, і Анэльку. Па адным яны не любяць гуляць, а разам ужо больш за год адпускаю (з Мсціслававых 5,5, здаецца). Трэцяга з імі не пакідаю.
З восені Мсціслаў ходзіць у краму па хлеб-малако-марозіва, сам ідзе праз два кварталы ў музычную школу, гімназія пад вакном - натуральна, туды і назад сам. Але з ім абумоўлена, якой менавіта сцяжынкай ён ходзіць, на выпадак, калі мне трэба яго сустрэць на паўдарозе.
На транспарце пускала пару разоў, але на другім канцы на прыпынку чакала бабуля.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 21:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, фарсірваць я і не збіраюся. Пакуль мне цяжка ўявіць, што ён і праз год адзін некуды пойдзе.
Дарэчы, а ў колькі Адась гуляе вечарам? Мо, як-небудзь пагулялі б разам. Мы ж побач амаль )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.05.11 21:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja,
звычайна ўвечары мы тату з працы чакаем, але якраз на гэтым тыдні мы можам! напрыклад, у аўторак. Прызначай час.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.05.11 0:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мяркую, адпускаць тады, калі яно само просіць самастойнасці. Маё старэйшае дагэтуль не просіць. А меншае дужа дзелавое і само шпацыруе куды хоча, не азіраючыся на маму. Настасся заўжды была больш асцярожная, трымала мяне ў полі зроку. Зараз, праўда, кажа, што ў школу будзе хадзіць "зусім адна" ))
З іншага боку, я не спяшаюся "адпускаць". То бок не падштурхоўваю. Бо добра памятаю, што і сама з дзяцінства была такой нясмелай.
Volja, а ты баішся Платона аднаго адпускаць? Я - баюся.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.05.11 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Франак адзін гуляе ў двары. але праз акно я яго бачу. Калі на ровары, дык едзе на спортпляцоўку да школы, дарог там няма. Стараюся даваць сотавы. алес ўсё роўна пару разоў прыйшлося шукаць, бегаць з каляскай па квартале. дык толькі абнервавалася. А гуляе сам ужо недзе год ці паўтары.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.05.11 19:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, баюся.і пакуль адпускаць не збіраюся))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lida

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 77
Адкуль: Baranavicy

ПаведамленнеДададзена: 12.01.13 22:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хачу спытаць думку грамады: маё 6-гадовае добра гуляе ў двары само. Не ведаю, можа хлопцу можна даверыць ужо з маленькай сястрой гуляць самому? Ці не рызыкаваць?

_________________
Нас больш, чым іх!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 12.01.13 23:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lida, маленькая сятрычка занадта малая, каб магла заставацца пад даглядам 6 гадовага хлапца. Здарыцца можа што заўгодна і ён занадта малы каб б 6 гадова дзіця не пусьціла адно гуляць, ня тое што з малнькай сястрычкаю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.01.13 1:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я б не стала. Калі малодшае надумае ляцець з якой горкі ці з іншых лазанак - старэйшае яго не паймае. Лічу, што дзіця - гэта бацькоўская адказнасць, а не братава/сястрыччына.
Што праўда, я і 6-гадовае само не пусціла б, калі гэта не "камерны" двор.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Літаратурныя прэзентацыі 89 Kryscina 56027 16.11.12 15:10
alesia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 81206 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 158140 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А яны крадуць кантэнт! 57 julcik 48611 31.05.09 13:20
Volha Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32562 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map