Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сямейны адпачынак у Беларусі ў любую пару года

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.10.07 22:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Інфа пра аквапарк з коштамі:
http://holiday.by/foto.asp?id=4716

Інфа пра санаторы "Азёрны", на тэрыторыі якога разьмешчаны аквапарк:
http://www.sanatorii.by/?obj=116
http://sin-ptica.ru/detaliz_tur.asp?ID_KEY=3722
http://www.smolyanka.com/ozyorny/

Kryscina, дзетак у гэты санаторы прымаюць толькі зь 5 год. Сумнік
Што тычыцца беларускіх сядзібаў, то гэта 10 у.а. з чалавека толькі за пражываньне (гэта як мінімум, такія кошты былі ўлетку). Можа быць, у вас ёсьць літоўскія ці польскія візы? Тады можна было б паехаць у Друскенікі, у Вільню ці яшчэ куды.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.10.07 22:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На сямейных расейскамоўных форумах хвалілі дом адпачынку "Алеся" http://btg.by/services/alesya (належыць "Белтрансгазу", 65 км ад Менску, 8 км ад чыг.ст. "Алехновічы") і аздараўленчы цэнтар "Загор'е"
http://www.beltelecom.by/info/zagor/ (належыць "Белтэлекому", 20 км ад Менску). У "Загор'і" прымаюць дзяцей з 3 год, пра "Алесю" няма інфармацыі.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.10.07 10:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Што тычыцца беларускіх сядзібаў, то гэта 10 у.а. з чалавека толькі за пражываньне (гэта як мінімум, такія кошты былі ўлетку). Можа быць, у вас ёсьць літоўскія ці польскія візы?

Літоўскіх візаў няма, толькі польскія, але Мірон яе не мае.
нармальныя сядзібы пачынаюцца з 30у.а.+харчаванне.
Зараз мы разглядаем варыянт Домжарыц (г.к. "Плаўна") у Бярэзінскім біясферным запаведніку http://belarustourism.by/catalog/6_567.html. Там ёсць пракат ровараў, звярынец у лесе, музей прыроды, речка і пракат чаўноў, пляцоўкі для шашлыкоў, спартовая заля, добрае харчаванне і прыемныя ўспаміны з нашых яшчэ дашлюбных туды вандровак.
У "Алесі" і "Загор'і" былі, таксама добры варыянт.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 30.10.07 8:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы колькі год таму ездзілі з дзецьмі ў Мікалайкі (Польшча), ў гатэль Галембеўскі. Дзецям тады было 1.5 ды 2.5 гады.

Нам вельмі спадабалася. У самім гатэлі ёсць аквапарк, дзіцячы пакой, зараз на сайце гляджу што і каток дабавіўся. Харчаванне - вельмі разнастайны швэдскі стол, летам раз на дзень, узімку раней было два разы, зараз - ня ведаю. Гэта тое харчаванне, якое ўваходзіць у кошт. З дзецьмі вельмі зручна, бо калі дождж, то можна адразу у аквапарк, і ня трэба па вуліцы потым з мокрай галавой хадзіць. А калі надвор'е добрае, то можна ровары ўзяць, ці на конях пакатацца, ці па наваколіцах пагуляць, і мястэчка само вельмі прыгожае.

А потым па дарозе да дому заехаць у Беласток за пакупкамі. Сьмешка

І дзеці да 4-х год разам з бацькамі бясплатна.

І сэрвісу такога ў Беларусі вы покуль яшчы ня знойдзеце, асабліва што тычыцца адпачынку з дзецьмі.

Зазірніце:http://www.golebiewski.pl/hg_mikolajki/main.php?strona=1

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard


Апошні раз рэдагавалася: momto4 (14.09.08 5:23), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.09.08 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзіцячы рыбалоўны фэст "Маленькія Раўбічы 2008"

21 верасня
У праграме: спаборы для дзяцей і майстаркласы ад лепшых рыбаловаў-спартоўцаў Беларусі, добрая кампанія і зарад настрою на ўсю зіму.
Удзельнікі спабораў: 1 група - дзеці да 10 год уключна,
2 група - дзеці ад 11 да 14 год уключна.
Рэгламент:
10.00 - 11.00 - збор і рэгістрацыя
11.00 - 11.55 - выбар месца і падрыхтоўка да лову (замешванне прыкормкі, падрыхтоўка месца, прамер глыбіні і г.д.)
11.55 - прыкормка
12.00 - 13.00 - час лову 1-ай групы
12.00 - 13.30 - час лову 2-ой групы
13.30 - 14.00 - подвядзенне вынікаў
14.00 - ганараванне пераможцаў (граматамі і прызамі!)
Падвядзенне вынікаў і ганараванне пераможцаў праводзяцца па кожнай узроставай групе асобна (1, 2, 3 месца і самая вялікая рыба).
Прылады - летняя паплаўная вуда.
Месца лову кожны ўдзельнік будзе выбіраць самастойна. Падыход да месца і яго падрыхтоўка да лову - па камандзе суддзяў у 11.00.
У працэсе падрыхтоўкі ўдзельнікам могуць дапамагаць бацькі, акрамя забросу вуды і выводжвання рыбы.
У часе фэсту на ўсіх ягоных этапах рыбаловы-спартоўцы з ліку арганізатараў з задавальненнем пракансультуюць усіх ахвочых.
Арганізатары прадастаўляюць рэшата і вёдры для нарыхтоўкі прыкормкі, кансультуюць па прыгатаванні. Вуды пажадана мець уласныя (асабліва ўдзельнікам спабораў).

Запрашаюцца дружныя сем'і з сябрамі для ўдзелу ў спаборы і групах падтрымкі. Шашлык, каўбаскі ды інш. - не забывайцеся ўзяць з сабой разам з мангаламі і тэрмасамі з гарбатай.
Месца збору - пасля дамбы налева (недалёка ад рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара). Арыентавацца на сцяг Вялікага Рыбалоўнага Інтэрнэт-Клуба. Папярэдні запіс: http://www.brik.org/24/showthread.php?t=2064.
Дведкі праз тэл. 8-029-685-06-13 (Вольга)

P.S. Мы едзем. Міргаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (23.05.09 12:54), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.09.08 7:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Падумаем... А папярэдні запіс абавязковы? Міргаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.09.08 16:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, калі не будзеце ўдзельнічаць у спаборах, а прыедзеце проста ў сваё задавальненне - не абавязковы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.09.08 22:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кусайце локці, хто не паехаў на рыблоўны дзіцячы фэст - было КРУТА!!!
Выкладу свае здымкі пазней. А пакуль можаце трохі паглядзець тут: http://www.brik.org/24/showthread.php?t=2064&page=4

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.12.08 12:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Зюзя Паазерскі адкрывае музей ёлак
Зюзя Паазерскi адкрывае музей ёлак, расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Пастаўскага цэнтра турыстычных паслуг Ягор Шушкевiч.
Персанаж старажытнаславянскай мiфалогii — бажаство холаду i марозу, якога часта называюць прадзедам Дзеда Мароза, — цяпер зможа расказаць усiм сваiм гасцям, адкуль пайшла традыцыя ўпрыгожваць ёлку напярэдаднi Калядаў i Новага года, якiя цацкi былi ў модзе ў канцы ХІХ i ў сярэдзiне ХХ стагоддзя, якiмi паштоўкамi вiншавалi адзiн аднаго пастаўскiя жыхары на працягу стагоддзя. На тэрыторыi маёнтка з’явiлася экспазiцыя, прысвечаная самаму чароўнаму святу — Новаму году.
У гэтым сезоне турыстам давядзецца расхлёбваць кашу, якую заварылi Зюзя Паазерскi i яго сябры — баба Ганна, цётка Завея, баба Напасця, Ледавiк i Агнявiк. Новая анiмацыйная праграма абяцае здзiвiць турыстаў незвычайнымi персанажамi: кашай i кiпячымi бурбалкамi.
Прадзед Дзеда Мароза будзе частаваць сваiх гасцей гарачай зёлкавай гарбатай з самавара, якi распальваецца дровамi, а таксама блiнамi i пернiкамi, спечанымi па старажытных рэцэптах. У сядзiбе зноў будуць працаваць майстэрнi ганчара i рэзчыка па дрэве. Сувенiр ад Зюзi зможа павезцi любы ахвотны. Да чарговага турыстычнага сезона, якi адкрыецца 19 снежня, абнавiлася Зюзiна карчма. Тут можна пакаштаваць стравы нацыянальнай кухнi.

http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=24930

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.12.08 20:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://etna.by/index.php?name=News&op=article&sid=47 - Калядная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі і Батлейкай па Строчыцах. Прапаную далучацца да нышх планаў паехаць туды 2 студзеня!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.05.09 12:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзіцячы спартовы рыбалоўны фэст "Лавіся, рыбка"

30 траўня 2009 году (субота) на вадасховішчы "Малыя Раўбічы" (ад дамбы каля 500 м налева), на супрацьлеглым беразе ад маёнтку амерыканскага амбасадара.
Арганізатар: грмадскае аб'яднанне "Беларускі рыбалоўны інтэрнэт-клуб".
Запрашаюцца ўсе жадаючыя! Дзеці да 14 год могуць стаць удзельнікамі спаборніцтваў па лову рыбы. Усе ўдзельнікі атрымаюць падарункі, а пераможцы - прызы ад арганізатараў і спонсараў.

У праграме: конкурсы, гульні для дзяцей, рыбалка па-за конкурсам, дэгустацыя шашлыка і какавы ад спонсараў!

Вазьміце з сабой вуды, насадкі, гульні для свежага паветра, фотаапараты, прысмакі для агульнага стала, добры настрой і жаданне пазнаёміцца з вельмі цікавымі людзьмі.

Праграма:
10:00-11:00 - збор удзельнікаў.
11:00-11:55 - выбар месца і падрыхтоўка да лову (замешванне прыкормкі, падрыхтоўка месца, прамер глыбіні і г.д.)
11:55 - прыкормка
12:00-13:00 - час лову
13:30-14:00 - падвядзенне вынікаў (узважванне рыбы і выпусканне назад у раку)
14:00 - узнагароджванне пераможцаў
14:00 - адпачынак на прыродзе: знаёмствы, размовы, какава, шашлык і іншае (на ваш выбар)

Удзельнікі спаборніцтваў карыстаюцца летнімі паплаўковымі вудамі. Месца лову кожны ўдзельнік абірае самастойна. Бацькі могуць дапамагаць ва ўсім акрамя закідання вуды і выважвання рыбы.
Паколькі арганізатарамі з'яўляюцца вядомыя рыбаловы-спартоўцы, то яны з гатоўнасцю пракансультуюць усіх жадаючых (звароты з пытаннямі вітаюцца!!!)
Арганізатары гатовыя таксама прадаставіць некалькі сітаў для прыкормкі і вёдзер для замешвання.

Удзельнікі спаборніцтваў мусяць папярэдне зарэгістравацца на форуме арганізатараў.
Жадаючыя проста адпачыць на прыродзе могуць прыехаць у любы час без папярэджання.
Водгукі ўдзельнікаў і фотаздымкі з восеньскага фэсту

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат


Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (23.05.09 13:21), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.05.09 12:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы абавязкова паедзем. А вы?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 13:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://alostraelia.livejournal.com/93747.html#cutid1 - апісанне зімовай вандроўкі па маршруце Лагойшчына-Міёры-Сар'я-Хорань-Расоны. Напісана так "смачна", што хочацца паўтарыць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.06.10 13:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У гэтыя выходныя мы едзем у Ніўкі ( http://berezinsky.com/content/ru/fgal/Nivki_1.html ) - дамочкі ў Бярэзінскім запаведніку. Прапаную далучацца!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.04.11 15:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у мяне адпачынак з 20-га. Хачу з'ездзіць на пару дзён куды-небудзь ў межах Беларусі, з дзецьмі. Што параіце каб было цікава ў не дужо добрае надвор'е?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 2 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 473788 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Якія лекцыі Вам цікавыя? 16 Дзядова Сьвятлана 22361 4.03.12 15:02
Дзядова Сьвятлана Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 21877 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 45085 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 11654 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map