Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
намётавы сезон 2011

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 10.05.11 16:39    Загаловак паведамлення: намётавы сезон 2011 Адказаць з выцемкаю

давайце планаваць разамСьмешка

Хто, калі, куды едзе ў лес, і жадае знайсці сабе кампаніюСьмешка
Ну і расповядаць тут як з'ездзілі-схадзілі-адпачылі

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)


Апошні раз рэдагавалася: Nadzeyka (10.05.11 16:50), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 10.05.11 16:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

выходныя за апошнія два тыдні мы з дзецьмі правялі ў намётах у лесе. Таму сезон пачаўсяСьмешка

Вось фотаздымкі з гэтых выходных:



P1010135 (Мелкий).JPG

P1010135 (Мелкий).JPG

 Апісанне:
 Памер файла:  68.79 KB
 Праглядаў:  10314


P1010132 (Мелкий).JPG

P1010132 (Мелкий).JPG

 Апісанне:
 Памер файла:  71.65 KB
 Праглядаў:  10316


_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 10.05.11 16:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

яшчэ крыху



-0136 (Мелкий).jpg

-0136 (Мелкий).jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  19.37 KB
 Праглядаў:  10311


-0135 (Мелкий).jpg

-0135 (Мелкий).jpg

 Апісанне:
Котка вырашыла перайсці на іншую байдарку, таму швартуемся:)
 Памер файла:  46.82 KB
 Праглядаў:  10311


P1010145 _HМелкий).JPG

P1010145 _HМелкий).JPG

 Апісанне:
 Памер файла:  73.47 KB
 Праглядаў:  10311


_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.11 18:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мабыць, па Нёмане плавалі? Файныя фоткі!
Котка шыкоўная, сапраўдная турыстка. Сьмешка
А як вы 2-3-гадовую малечу на байдарках возіце? У выратавальных камізэльках? Гэта бясьпечна? Мае знаёмыя воднікі казалі, што стараюцца браць на байдарках дзяцей ад 10 гадоў, мінімум - 7 гадоў.
Мне байдаркі здаюцца вельмі няўстойлівымі, я б на іх не палезла. Вельмі шчасьлівы Нашая сям'я больш любіць звычайныя, пешыя паходы. Выбіраемся з малымі на адзін-два дні.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 1:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, я толькі сёньня думала пра Ваш штогодні паход у ліпені. Думала, можа далучыцца, а Вы ўжо пачалі сезон! малойцы!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 7:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім турыстам - Паходная песня

Пасцялі, дарога, нам абрус,
Прачыняй, вясёлка, браму!
На прыгоды мы трымаем курс,
Пачакай нас дома, мама!

А калі не хочаш нас чакаць –
Выпраўляйся з намі проста!
Прывітанне, сонца, лес, рака!
Мы да вас ідзем у госці!

На спіне заплечнік як гара.
Падганяем лямкі зручна.
У дарогу, сябра, нам пара!
Пачакай нас дома, Жучка!

А калі не хочаш нас чакаць –
Выпраўляйся з намі проста!
Прывітанне, сонца, лес, рака!
Мы да вас ідзем у госці!

Трэба кепку казырком назад –
Будзе выгляд заліхвацкі!
За парог выходзіць наш атрад.
Пачакайце дома, цацкі!

А калі не хочаце чакаць –
Дык давайце з намі проста!
Прывітанне, сонца, лес, рака!
Мы да вас ідзем у госці!

Памахаў бабулі я рукой,
Развітаўся я з сястрычкай.
І нарэшце рушылі… Пастой!
Пачакай нас, электрычка!

Ды цягнік не хоча нас чакаць!
Ён з-пад носа з’ехаў проста!
Выбачайце, сонца, лес, рака,
Не патрапілі мы ў госці…

Сонца пасміхнулася з нябёс.
Суцяшаюць мама і сястрычка:
Пачакайце наракаць на лёс:
Хутка зноў прыедзе электрычка!

А калі не хочаце чакаць –
Пехатой шыбуйце проста!
Прывітанне, сонца лес, рака!
Мы ідзем да вас у госці!


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (11.05.11 11:55), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 11:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, мы з задавальненнем заўсёды далучымся. Намёт набылі ўжо, дарэчы Сьмешка Толькі мы не любім паходы на выходныя, бо ўсюды шмат людзей і мала часу, лепш на дні 3-4 мін Сьмешка Калі што плануеце ў чэрвені, то мы не можам з 14 па 17 чэрвеня і з 26 чэрвеня па 3 ліпеня. Ну і калі няма на бліжэйшы час нічога ў планах, то проста да нас у госці прыязджайце Сьмешка

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 12:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама пайду ў паход, калі ён будзе, дадада.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 12:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, і мы. Дзіма ўжо некалькі разоў пытался. Мы можам часта, толькі каб шмат не хадзіць. Лагер вартаваць можам )

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 15:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А як вы 2-3-гадовую малечу на байдарках возіце? У выратавальных камізэльках? Гэта бясьпечна?

мае і Стасіны дзеці былі ў камізэльках. Агата нават у дарослай камізэльцы, бо ёй дзіцячых не хапіла. Самы малодшы паўтарагадовы Дамінік адмовіўся яе апранаць, таму бацькі проста з ім не паплылі далёка - а ля стаянкі туды-сюды паплавалі.
Наконт бяспекі - мне падаецца бяспечней за паездкі на машыне))))))

І перакуліць яе па-мойму трэба пастарацца..
Выцемка:

Нашая сям'я больш любіць звычайныя, пешыя паходы. Выбіраемся з малымі на адзін-два дні.

Мы былі ў звычайным пешым два тыдні таму. Малаваты Васіль яшчэ для яго. Ён не можа ісці з хуткасцю дарослага, а ісці з ягонай - да лесу не дойдзеш. Цягнуць яго на сабе ў слінгу, ды яшчэ і заплечнік трэба ж (а Васіль у мяне 15 кг - ён цяжэй за мой турыстычны заплечнік з усімі рэчамі ў ім). Таму пешыя сапраўдныя паходы дакладна не наш яшчэ фармат. Можа крыху расходзім Васіля - патрэніруем. Але трэба хаця б месяц-два з ім штодня пахадзіць на дыстанцыі.. З намі ішлі дзеткі 3 год - яны агулам 12 км за два дні спакойна адужалі з хуткасцю дарослага чалавека (у першы дзень 4 км ад электрычкі да стаянкі + яшчэ 4 км увечары на экскурсію ў Альбуць - (то бок 2 км у адзін бок).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.05.11 15:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

мы не любім паходы на выходныя, бо ўсюды шмат людзей і мала часу, лепш на дні 3-4 мін

хехе - першы год мы з Лёхам на Іслачы тыдзень адні былі - усе астатнія толькі на выходныя пад'ехалі. Мала ў каго атрымоўваецца)

А сёлета я не маю магчымасці прастаяць тыдзень, бо мяне не пускаюць у адпачынак у чэрвені ў сувязі з праектнай неабходнасцю. Я ўвогуле пакуль цмяна ўяўляю як правяду чэрвень, бо няні ў мяне не будзе - яна на сессію сыходзіць. Mагчыма будзе атрымоўвацца калі-нікалі вырывацца на 4 дні (з чацвера па нядзелю). Але загадзя спланаваць не маю магчымасці. Pаптам хто дакладна зарганізуецца, а я прыкладу ўсе намаганіі, каб патрапіць))

пра "традыцыйны" летнік. Ён будзе - планавалі на 2-3 дні ў выходныя (з захопам пятніцы - каб увечары пачаць з'язджацца) напачатку ліпеня зноўку на Нёмане. Добрыя там мясціны. З планаў стаць лагерам. Але адзін дзень зрабіць з малымі вылазку. Прайсці з імі невялікі маршрут - аналаг скауткіх вылазак. Аксана - вы адразу будзеце вартаўнікамі лагеруСьмешка. Старэйшым неабходна мець невялічкія заплечнікі. Мамам старэйшых дзетак таксама пажадана застацца ў лагеры)))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzejka_7




Зарэгістраваны: 03.12.2008
Паведамленні: 38
Адкуль: Менск, Чырвоны бор

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 9:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І мы марым далучыцца. Толькі з жыватамі і малымі дзіцямі, якія блага спяць, далёка не сыйдзем. Так што, калі б можна было на выходных на адну ноч з намётам далучыцца, каб нікуды асабліва не хадзіць, гэта нам бы падыйшло.

_________________



[url=http://dzietki.org/ticker/]
[/url]
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 11:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

         
Выцемка:
Мамам старэйшых дзетак таксама пажадана застацца ў лагеры)))

чаму? каб не было каму скардзіцца?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic


Апошні раз рэдагавалася: Alina (12.05.11 14:09), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 11:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, думаю што так. Каб як скаўты Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 12:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мамы, якія лічаць, што без іх дзіця не адужае – могуць ісці. Альбо застацца разам з дзіцём у лагеры. Было напісана пажаданне з майго асабстага ІМГА. Лічу, што карыснее ісці без мамы) Лепш з татам. Настрой іншы.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 130199 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 82924 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 103581 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 32070 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што, калі пайсці ў рускамоўны садок? 67 stasia 71812 17.06.06 18:52
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map