Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Меддаведка для школы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 11:14    Загаловак паведамлення: Меддаведка для школы Адказаць з выцемкаю

Мне патрэбна псіхалагічная дапамога з прычына неабходнасці браць меддаведку.

Даведку я раблю ў ЛАДЭ, бо ў мяне дрэнныя адносіны з педыятаркай, і бо ў паліклініцы вялізныя чэргі, а да неўролага яшчэ ў красавіку можна было запісацца толькі на лета.

У паліклініцы мне сказалі, што такую даведку яны не падпішуць. У школе, праўда, сказалі, што можна падпісаць у той паліклініцы, да якой школа - то бок у 1й (здаецца).

Ці рабіў хто-небудзь даведку не ў паліклініцы і ці былі праблемы праз гэта?

Яшчэ пытанні. а што калі дрэнныя аналізы? Янка хвараваты - аналіз крыві дакладна будзе не дужа добры. Акрамя таго могуць і яйкагліста якога знайсці - мы не труцілі. Што тады - не даюць даведку, ці што? Трэба труціць глістоў і пераздаваць?

І прышчэпку тую, што ў 6 год, мы не рабілі яшчэ (праўда нам і не званілі, магчыма з-за адцягнутых папярэдніх час гэтай яшчэ не падыйшоў)

Паразмаўляйце са мной - у мяне паніка. я баюся, што я не спраўлюся з атрыманнем слушнай даведкі Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 12:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, звярніся да [мад.], яны дакладна рабілі сваю даведку па розных дактарах, а не ў паліклініцы.
Дзяўчаты, і не забывайцеся. што ў гэтай клятай даведцы мусіць быць напісана "годны да навучання ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ школе"

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 15:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, каб вы ішлі ў школу па мікрараёне, маглі б і зусім не хвалявацца: не пасадзіць дзіця за парту 1 верасня ніхто не рызыкне, прыдуць па дзіця хоць з участковым(ага, не педыятрам, а упаўнаважаным))) і яйкі дыназаўраў, і адсутнасць крыві ў аналізе - не сталіся б перашкодай))).
Галоўнае, каб запіс быў, што годныя, а што там у аналізах - школе пляваць. На скрайні выпадак возьмеце накіраванне, запоўніце правільныя лічбы (... прадыктуюць) /мад.: з прозвішчамі ў прыват, калі ласка/ і прынясеце, скажаце, былі ў лякарні, пераабследаваліся ў знаёмага доктара. А калі што - у нас пацыент мае права выбіраць, дзе яму абследвацца і дзе лячыцца.

А ўвогуле, чаму не прыпішаце дзіця да іншай паліклінікі на нейкі час? У бабулі па мікрараёне, напрыклад. Падыдзіце туды са сваімі гатовымі абследваннямі, падклеіўшы іх дома ў картку , прыпішыцеся на паўгады(адна заява, адзін подпіс - і гатова), ціпа дзіця тут жыць будзе ў бабулі, зрабіце даведку (прайдзіце ў іх які даўрачэбны для іх супакою - і но проблем)))). "Адпісацца" назад праблем не будзе: забралі картку і сышлі.Тэрмін заявы скончыўся - пра вас забыліся.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 285
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 16:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, калі ў паліклініцы здолеюць знайсьці якога яйкагліста, ім помнік трэ будзе паставіць. )))
Прышчэпкі таксама не абавязкова мець. У нас дагэтуль ня ўсе зроблены, а ўжо 1 клас сканчваем.
Таго ж неўролага мы ў нашай паліклініцы прайшлі сякунд за 30. )) Я сказала, што нам даведку ў школу, яна спытала, ці ёсьць скаргі, я сказала, што няма, яна паставіла пячатку - і ўсё!
Не панікуй, а спакойна падыдзі да рэгістратаркі на 1 паверсе, яна табе час прызначыць, каб усіх за 1-2 дні прайсьці. (Дарэчы, са мной яна заўсёды на беларускую пераходзіць. Сьмешка Прынамсі, адна зь іх, худзенькая такая.) Лепш плануй на сярэдзіну тыдня, народу паменей будзе.
І - так - абавязковы запіс: "годны да навучання ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ школе".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 21:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы рабілі сваю даведку ў паліклініцы. І толькі асобных лекараў, да якіх была вялікая чарга альбо магчымасць прайсці агляд выключна ў наш працоўны час, праходзілі ў медцэнтрах.
julcik, 1-я паліклініка, што на Залатой горцы? Там ёсць цудоўная беларускамоўная педыятарка. Яна была раней у нас участковай.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.04.11 22:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, так, на залатой горцы. Мне там не да педыятара, а да нейкай загадчыцы школьнага аддзялення. Ці не школьнага, а проста аддзялення, але таго, да якога адносіцца школа.

Мая паліклініка сказала, што не прыме дактароў, якія я прайшла не ў паліклініцы. Падазразю, што не маюць права на такое.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.04.11 0:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а што у Янкі з прышчэпкамі?
У 6 год патрэбныя АДС і паратыт. Ну і манту яшчэ. Нам засталася АДС, астатняе ўзімку рабілі.
Я сёння была ў педыятаркі і на ўсялякі выпадак спытала пра хітрую схему: што калі зараз напісаць адмову, а зрабіць летам (на выпадак, калі дзіця прыхварэўшы альбо хто не захоча шпіляць разам усе 3 ўколы). Яна занервавалася і пачала страшыць: маўляў, вы ідзяце ў школу не па месцы жыхарства, навошта вам у меддаведцы тлусты клічнік - нязробленыя прышчэпкі? Але, паразмаўляўшы, я зрабіла такую выснову, што з-за нязробленых прышчэпак не могуць не ўзяць у школу.
Папраўце, калі памыляюся.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 29.04.11 9:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, тое АКДС, што ў 6 год - не зрабілі. Астатняе ўсё зрабілі (здаецца). але мы пазней рабілі папярэднія прышчэпкі - я думаю, нам 6-гадовыя яшчэ не трэба
Манту не рабілі

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 14:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гімназія кажа, меддаведку трэба завяраць у 1ай паліклініцы. Паліклініка кажа, у гэтым годзе не трэба.
Rolling Eyes
Як жыць далей...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 17:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а паліклініцы што, шкада лішні подпіс-пячатку паставіць? Ну занясі ім шакаладку за гэта! Rolling Eyes

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.05.11 17:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, я размаўляла з загадчыцай школьнага аддзялення. То бок канкрэтна з той жанчынай, да яукой паслалі ў школе. Яна сказала, што ў гэтым годзе не трэба гэтага рабіць. Я яшчэ раз даведаюся ў школе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.05.11 21:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нарэшце дазванілася да гімназіі. Даведку падпісваць сапраўды не трэба. Раней было трэба.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.11 22:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хочацца спадзявацца, што гэтыя меддаведкі пойдуць шляхам меддаведак для садка пасьля пропускаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.05.11 22:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, не, насамрэч у комплексным аглядзе дзіцяці перад школа няма нічога дрэннага. Асабліва калі гэта сапраўды агляд, а не пяціхвіліннае "скаргі ёсць? не?" і пячатка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.11 22:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, у тым і справа. Вас добра аглядалі? Куды лепей было б рабіць такія агляды ў школе, і лекару нармалёва нагрузку спланаваць. Пагадзіся, для цябе гэта быў лішні стрэс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 84896 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 186563 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 402186 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сяргей Міхалкоў па-беларуску 18 Black aspid 17979 5.07.12 13:21
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 53128 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map