Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Мацярынства/бацькоўства - як мы на гэта наважыліся?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 

Я лічу, што маё мацярынства/бацькоўства адбылося
своечасова
66%
 66%  [ 20 ]
зарана
10%
 10%  [ 3 ]
запозна
13%
 13%  [ 4 ]
недзе затрымліваецца
10%
 10%  [ 3 ]
Галасоў :30

Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.09.07 12:54    Загаловак паведамлення: Мацярынства/бацькоўства - як мы на гэта наважыліся? Адказаць з выцемкаю

Як вы лічыце, які ўзрост аптымальны для бацькоўства і мацярынства? Ці змянілася вашае стаўленне да гэтага пытання пасля нараджэння дзіцяці? Ці супалі вашыя чаканні да з'яўлення дзіцяці з рэальнасцю? Ці з усімі, каго кахалі, вы хацелі мець дзяцей? Як вы дамаўляліся пачаць стварэнне дзіцяці? Выпадковая цяжарнасць - плюсы і мінусы.
Абмяркуем? Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.09.07 14:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я ў адным упэўненая: калі б не выпадковая цяжарнасьць - я б наважылася на такое не раней за трыццатнік. Сьмешка Бо было б нязьведана і страшна.
А так усё само сабой атрымалася - мне і падабаецца. Сьмешка
Падчас цяжарнасьці было жуць як страшна, што ня спраўлюся, а апынулася ўсё проста цудоўным.
З мэдычнага пункту гледжаньня аптымальны узрост для нараджэньня - 21 год. Ці хаця б да 25.
*Ці з усімі, каго кахалі, вы хацелі мець дзяцей?*
Божа упасі. Вось зь кім захацела - з тым і займела. Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.09.07 17:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Часам мне здаецца, што асабіста для мяне стацца мамай у 26 было зарана. Ці запозна. Ну не атрымлівала я задавальнення ад гуляння з вазком, сядзення ў хаце і г.д. Пры першай магчымасці кінулася ў працу з галавой, але практычна не бачу сям'ю з-за гэтага. Не гатовая адмовіцца ад кар'еры дзеля змянення сітуацыі. Няма ў мяне ў галаве гэтай сямейнай дамінанты. Дзіцё гадуецца ў асноўным на прыкладзе бацькоў, на нейкія адмысловыя прыёмы нас не хапае.
Гляджу на іншых мамачак, гатовых гадзінамі абмяркоўваць рэцэпцікі пюрэшак, сопелькі і капрызікі, і разумею, што я не такая. Ці зарана, ці запозна я сталася мамай, каб з захапленнем гуляцца ў дочкі-мацяры. Ня ведаю...

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 27.09.07 23:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ці з усімі, каго кахалі, вы хацелі мець дзяцей?

э... Ніколі жаданьне гадаваць дзіця ня змешвала з сэксуальнымі прыхільнасьцямі. Ці каханьнем.
Марыла аб дзіцяці з 13 год. Але Вацак пэўна троху зарана атрымаўся. Радка ў добрым узросьце. Але, чым больш год мінае, тым меньш шансаў, што наважуся яшчэ на аднаго Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 28.09.07 16:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Памятаю, што ў 20 была не гатова аніяк: ні маральна, ні матэрыяльна, ні хлопца не было... У позніх 20х пазнаёмілася з мужам, доўга сустракаліся пакуль пажаніліся. Дзеці адпаведна атрымаліся ўжо ў 30 з нечым. Думаю ўсё ж такі што як найхутчэй лепей (вядома, калі больш менш у жыцьці трымаешся). Калі маладыя бацькі, то больш сілаў дзяцей гадаваць, ды і больш шанцаў пабачыць пра-праўнукаў Вельмі шчасьлівы . некаторыя, здаецца па пэўных крытэрах ніколі не здольныя стаць нармальнымі бацькамі, але мне падаецца што для пераважнай большасьці раннія 20-кі - даволі рэальна.

Kryscina, а я супрацьлеглы варыянт. Калі нарадзілася Паўлінка, мне так хацелася быць дома, мне здавалася, што я прапускаю самае важнае ў жыцьці. На працы не магла нармальна працаваць - увесь час думала што яна там зараз робіць?.. Пра тое, як яна першы раз ўстала на ножкі, вымаўляла першыя гукі, зрабіла першы крок ведаю ад іншых... Вядома, усе людзі розныя, але я не магу зразумець напрыклад калі нейкая бухгалтар кажа, што ёй з дзіцём не цікава - на працы маўляў цікавей. Няўжо цікавей днямі сядзець за доўгімі радкамі лічбаў чым кожны дзень назіраць як тваё ўласнае дзіця расьце, што вучыцца рабіць, сьпяваць з ім, гуляцца, чытаць кніжкі, маляваць, разглядаць мурашоў... і г д. Вядома, калі дзіця робіцца самастойным, ідзе ў школу тады можна дома засумаваць. А калі малое - не ўяўляю сабе.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 28.09.07 16:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы, у Амэрыцы ўсё часьцей можна сустрэць татаў, што сядзяць з дзіцём - здаецца і мужчына ў гэтым можа знайсьці асалоду.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 28.09.07 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама рада, што лёс вырашыў усё за нас, калі б мы планавалі, то было б як зараз. А так прыемна думаць, што час ідзе дакладна не дарма, бо побач расьце тваё сонца.
А мне зараз вельмі падабаецца залатая сярэдзіна, зараз я працую 6 гадзін у дзень, так што магу (і люблю) пагуляць з Ромкам і папрацаваць, так я спадзяюся не прапусьціць штосьці важнае ў жыцьці Ромкі + зрабіць штосьці для сябе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Halina

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.06.2006
Паведамленні: 237
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.09.07 22:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я, дык ня ведаю, як на гэта наважыцца. Хутчэй за ўсё ў маім выпадку гады возьмуць сваё і цягнуць проста ня будзе куды. І справа ня ў тым, што я не гатова быць мамай. Гатова, і я б любіла і гадавала і гуляла і г.д. Проста як падумаю, што столькі трэба важнага зрабіць для ідэі, для людзей, што зараз самы час, калі маю энергію і сілы на развіцьцё, а я пагрэбую магчымасьцямі і свабодай і прывяжу сябе да чагосьці, што можа стаць большым прыарытэтам, то я спрабую адцягваць гэты момант. Пакуль што .... Rolling Eyes

_________________



"Нашае грамадзтва спрадвеку імкнецца зразумець сусьвет. Але чалавеку ў гэтай бязьмерна складанай справе найперш трэба зразумець сябе," - Васіль Быкаў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 29.09.07 14:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Halina, Ваша самарэалізацыя нікуды ад Вас не ўцячэ. Але, калі будзіце доўга чакаць, то можа так стацца, што гэтая магчымасьць уцячэ. Бачу, што ў Амэрыцы поўна жанчын,што займаліся кар'ерамі, а потым не змаглі мець дзяцей. часта бачу белыя семьі з маленькай вузкавокай дзяўчынкай (у Кітаі шмат дзяўчат- сірот). Насам рэч зацяжарыць не так та лёкка, асабліва пасьля 30, з кожным годам усё цяжэй. Дзьве мае сяброўкі маюць па аднаму дзіцяці, а другога не атрымліваецца... мне іх вельмі шкада. Цяжарнасьць і дзеці - гэта не нешта гарантаванае і дадзенае ўсім і заўсёды, гэта трэба разглядаць як вялікі дар.

Тоня, працаваць частку дня - добрая ідэя. Але, мне асабіста здаецца, што калі дзіця зусім малое, маці мусіць быць з ім увесь час.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 30.09.07 13:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама лічу, што калі дзіця зусім маленькае, то маме трэба быць зь ім, бо інакш абодва шмат чаго губляюць, але у той жа самы час, у нас адны знаёмыя аддалі сваю дачку у яс, калі той было 4 месяцы (у Італіі гэта норма). Ня ведаю, ці зрабілі б яны так гэта з другім, але тады былі задаволены, бо кожны мог рабіць, што лічыў важным.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 1.10.07 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

угу, тут такіх мамашаў таксама хапае, нават у 2-3 мес бягуць працаваць. Гэта дакладна - не маё!!!!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.10.07 21:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

такіх мамашаў таксама хапае, нават у 2-3 мес бягуць працаваць

пайсці працаваць - не значыць, кінуць дзіцё.
Працуючыя мамы праводзяць час з дзецьмі больш якасна, даюць ім болей, чым мамы-наседкі, для якіх гэта будзёная, штодзённая і адзіна магчымая справа, забава і спосаб існавання. Мама, якой няма чаго шкадаваць пакінутае ў вялікім свеце, наўрадці чагосьці дасягнула. Ці зможа ёй ганарыцца падлетак? Які светапогляд зможа яна запачаткаваць, якую асобу зможа выхаваць. У такіх сем'ях, як правіла, мама паступова адыходзіць на ролю кухаркі, санітаркі, прачкі, а сапраўды важнай істотай ў жыцці юнай асобы робіцца бацька - чалавек, які арыентуецца ў законах і каштоўнасцях вялікага свету, заўсёды быў і застаецца ягонай часткай.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 1.10.07 21:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я ў захапленні ад таго, што я маці.Таму мы так хутка і вырашылі, што хочам яшчэ адно дзіця. Хаця маёй ластавачцы зараз ўжо 3 з паловай, я да гэтага не стамляюся бавіцца з ёй, ці проста бываць з ёй разам.
І як мне падаецца, дзіця цябе зусім не прывязвае,калі правільна арганізавацца, затое дае такое файнае пачуцце, калі ты на нейкі час зноў можаш стаць дзіцём ва ўспрыняцці нейкіх рэчаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 1.10.07 21:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, я згодная з табой часткова, але ж не ў 2-3 месяцы сыходзіць ад малога!
А калі казаць пра тое, з чым ня згодная - я не лічу, што сядзеньне дома робіць мяне "клушай". Я займаюся тым, што мне цікава, у нечым удасканальваюся, знаходжу цікавыя падпрацоўкі, шмат зь кім пазнаёмілася. Калі пайду на вучобу - буду забеганая, пастаянна стомленая і злая. Ніякі

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.10.07 21:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, ожа быць усё сапраўды залежыць ад таго, у якім узросце і з якой пазіцыі сыходзіць. Пасля трыццаці год топ-мэнэджэрцы наўрадці можна знайсці
Выцемка:

цікавыя падпрацоўкі
дома. Таму спалучэнне кар'еры з мацярынствам - адзіны шлях.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 85448 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 98122 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 405274 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 49643 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 15683 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map