Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кулінарныя тэрміны па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.05.06 23:55    Загаловак паведамлення: Кулінарныя тэрміны па-беларуску Адказаць з выцемкаю

У мяне часта ўзьнікаюць пытаньні як вучыць дзіця называць прадметы.

Рондаль - гэта толькі каструля з 1 ручкай, ці каструля ўвогуле. І ці ўжываеце вы ўвогуле гэтае непрыгожае слова каструля?

Далей. вось пайшла я з Алінай на рынак імбрык купляць (каб ваду гатаваць), а яна яго гарбатнік называе. А імбрыкам называе тое, што я заварнікам называю.

А вы як называеце? І ці бываюць у вас такія праблемы і як вы іх вырашаеце?
Volha пісаў(-ла):
У нас рондаль <- кастрюля. Маленькі - рандэлак. "Каструлю" не ўпадабалі. Імбрык = запарнік (зграбны і парцалянавы). Электрычны, відаць - гарбатнік (лепшага пакуль не знайшлі).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.05.06 18:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Пытальнік Канфорка/гарэлка - ці толькі гарэлка?

Канфорку мы не змянялі.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.05.06 0:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Імбрык апынуўся запарнікам. а гарбатнік мне падаецца непрыгожым штучным словам... Ці нельга і яго таксама імбрыкам называць, як вы лічыце?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.06 0:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Імбрык апынуўся запарнікам. а гарбатнік мне падаецца непрыгожым штучным словам


У імбрыку заварваюць гарбату або чай.
Гарбатнік - а чай вы не п'еце? Толькі гарбату? А зімой дзе вы зёлкі дзе набываеце? Вельмі шчасьлівы
Многія мае сябры, як і я, робяць такое размежаванне- гарбата з зёлак, чай з чайнага дрэва (калі гарбатнік, дык ўжо гарбатнага дрэва. Або гарбатага... Сп. Зялёная Усьмешка ). Таму чайнік проста чайнікам і называем

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.05.06 1:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Гарбатнік - а чай вы не п'еце? Толькі гарбату? А зімой дзе вы зёлкі дзе набываеце?
Многія мае сябры, як і я, робяць такое размежаванне- гарбата з зёлак, чай з чайнага дрэва (калі гарбатнік, дык ўжо гарбатнага дрэва. Або гарбатага... ). Таму чайнік проста чайнікам і называем


я яшчэ і какаву пью, і шмат чаго для чаго вада патрэбная гатаваная. вось таму імне і не падабаецца яго гарбатнікам называць.

Наконт чаю і гарбаты. Я лічу што чай ёсьць гарбатай, але гарбата ня ёсьць чаем. То бок з чаю (расьліны) напой можна называць і чай і гарбата. прычым у некаторых колах лепей гарбата - каб коса не глядзелі Сьмешка). а вось з усяго астатняга - толькі гарбата.

А зёлкі нам бабуля сушыць Сьмешка)

Выцемка:

таму мы і смелыя, што яны сюды не ходзяць!


Во-во Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.06 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Я лічу што чай ёсьць гарбатай, але гарбата ня ёсьць чаем.

Штосьці ў гэтым ёсць!
Выцемка:

з чаю (расьліны) напой можна называць і чай і гарбата

так яно і ёсць, і прымусіць ніхто нікога не можа ды і не хоча. Папросту 2 словы заўжды лепш, чым 1. Напрыклад, расейцы - любят, палякі - кахаюць, а мы і любім, і кахаем, і гэтымі 2 словамі перадаем больш багаты набор значэнняў. Такіх прыкладаў дастаткова

Выцемка:

каб коса не глядзелі

А вось такіх не люблю. Мне да лямпачкі, як на мяне глядзяць за тое, як я кажу, у чым я хаджу, і з кім ваджуся. Тыркаць пальцамі будуць? Дык яны толькі тады і застануцца істінно беларускамоўнымі, а астатнія так і ня змогуць пачаць размаўляць па-беларуску, бо на іх "коса глянуць" за банальную памылку. Гр-р-р. Больш ня буду, бо гэта іншая галіна і не для гэтага сайта, выбачайце Упс...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.05.06 1:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А вось такіх не люблю. Мне да лямпачкі, як на мяне глядзяць за тое, як я кажу, у чым я хаджу, і з кім ваджуся. Тыркаць пальцамі будуць? Дык яны толькі тады і застануцца істінно беларускамоўнымі, а астатнія так і ня змогуць пачаць размаўляць па-беларуску, бо на іх "коса глянуць" за банальную памылку. Гр-р-р. Больш ня буду, бо гэта іншая галіна і не для гэтага сайта, выбачайце


Так, гэта не для нашага сайта, але нажаль гэта нашая (у агульным сэнсе) вялікая праблема. Нажаль.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 16.05.06 9:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

я яшчэ і какаву пью, і шмат чаго для чаго вада патрэбная гатаваная. вось таму імне і не падабаецца яго гарбатнікам называць.

Мо, гатавальнік? Сьмешка
Угару
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.05.06 1:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

яшчэ словы.
Вось напрыклад "банка". Ну слоік - то зразумела, але існуе столькі розных банак і баначак, якія язык не паварочваецца слоікам назваць.
Вось напрыклад ад сьметаны. Я кажу кубачак, але можа гэта крыначка
Альбо ад крэма (шайба) - гэта што?
А для пігулак розных?

Тое самае са словам шклянка. Пластыкавы кубачак?

Kryscina пісаў(-ла):
Не ведаю, наколькі слушна, але крэм у мяне ў пУшачках, як і запалкі. Кансервы, піва, зразумела, у бляшанках. Пласцікі таксама завем кубачкамі. Тыя "банкі", што ставяць на спіну пры прастудзе - банькі, дакладна. Пігулкі ў бутэлечках, хаця мабыць ёсць іншыя варыянты.

Volha пісаў(-ла):
Банка: слоік/слоічак (са шкла), бляшчанка, пушка/пушачка (дэкаратыўная, напрыклад - з цукеркамі. Шайба ад крэма, магчыма, таксама).
З пігулкамі звычайна - бутэлечкі. Запытайма ў дактароў, ці іх жонак Міргаю .
***
Для _пластыкавага_ кубачка (прыдумана не мной) - пластыкоўка.

UPD:
Сп. Зялёная Усьмешка Ой, жонкі дактароў ужо выказаліся Сп. Зялёная Усьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 13.06.06 14:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А як будзе "лопатка",якой карыстаюцца на кухне?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.06.06 22:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

як будзе "лопатка",якой карыстаюцца на кухне?


Як раз пры выпяканні хлеба карысталіся лапатамі, таму кухня -- гэта хіба адзінае правамернае месца выкарыстанне гэтага слова, на маю думку.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.06.06 11:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Лёдзіва/ лёды/ лёдава/ снезіва/ марозіва?

Volha,
мы кажам "марозіва". Снезіва пачула ўчора ад цябе (у нейкай іншай тэме). лёды -- занадта па-польску як на мой густ... а ў прынцыпе, усё роўна. Што скажуць спадары кансультанты-мовазнаўцы?[/quote]

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.08.06 16:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А капуста кветкавая ці каляровая (я на пакунках і так і так бачыла)?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.08.06 16:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, У краме нейкай дзе мы ежу купляем кошты па-бедаруску, дык вось там пішуць квяцістая.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 16.08.06 16:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, капуста - квяцістая.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (27.09.07 12:53), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная »
Старонка 1 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81577 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60875 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45938 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26858 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47345 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map