Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ці магчыма аднавіць ГВ, калі кінулі карміць

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кансультацыі па ГВ
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 13.04.11 2:18    Загаловак паведамлення: Ці магчыма аднавіць ГВ, калі кінулі карміць Адказаць з выцемкаю

У мяне надоечы суседка нарадзіла дзіця. Зараз ужо 2 месяцы будзе - на наступным тыдні. Дзяўчынка нарадзілася даношаная, але невялікая - каля 2-х кілаграмаў, трохі меньш здаецца... Маці кажа, што сама смочку браць не хацела, можа таму што малая і сіл не хапала... ? Зьбянтэжаны Кажа яшчэ, што смочкі ўцянутыя трохі. (не ведаю, што значыць "трохі") Спачатку некалькі тыдняў спрабавала сцэджваць, а потым кінула карміць. Кажа, што малако прапала. Думаю, што проста добрага кансультанта не было... Ну, гэта яе справа... І не ўсё шчасьце ў гв, хаця шчасця таксама хапае... Але мне здаецца што можна было нешта паспрабаваць зрабіць, каб наладзіць і захаваць... Ну ладна, дамовіліся, што не мая справа... І ўсё ў мінулым...
А цікава, ці можна паспрабаваць аднавіць гв пасьля такога перапынку? Ці можа наогул вярнуцца малако, калі паспрабаваць неяк адказна, дасведчанна і свядома падыйсці да пытання наладжвання гв?

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 13.04.11 6:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Магчыма. Больш за тое, магчыма выкарміць дзяця без усялякае цяжарнасьці напярэдані. І я нават ведаю такія выпадкі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.04.11 10:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, у мяне быў амаль такі выпадак. Адэлька нарадзілася маленькая як і франак, і абодва не маглі прысмактацца. Але з франкам у мяне яшчэ і смочкі былі маленькія і плоскія, з адэлькай яны былі рассмактаныя, але ўсё роўна яна не магла прысмактацца ці сіл не было. яшчэ ў роддоме мне параілі накладкі, праз накладкі дзіця добра брала, і Франак таксама. Але ўжо дома кансультант па ГВ сказала, што з накладкамі ГВ не наладзіцца слушна. Колькі я намучылася!!! Але кармлю і зараз, але Адэлька, і Франак у свой час былі на змешаным ГВ.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 13.04.11 16:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паспрабую ўсё ж такі сваёй Дашы распавесці... Можа наважыцца паспрабаваць. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.04.11 21:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, не будзе яна нічога спрабаваць, хутчэй за ўсё. Ёсьць людзі, якім ГВ зусім не патрэбнае, і Вашая суседка выглядае на такую жанчыну.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 14.04.11 9:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, у мяне два гады таму быў такі выпадак. Мужава дваюродная сястра нарадзіла, але з ГВ былі праблемы. Не браў дзіцёнак грудзі. Яна сцэжвалася - карацей стандартная сітуацыя. Але я та ўжо сабаку на гэтым з'ела. (У мяне Кастусь быў першы дзень цалкам на штучным выкормліванні, бо грудзі не браў, ніхто ў радзільне яго прыкласці не змог у першы дзень.. Ладна, справіліся, дзякуй медсястрычке на другі дзень, якая са мной гадзіну правяла, прыкладваючы немаўлятка! Для дзярж радзілен гэта вельмі рэдкая з'ява..).

Дык вось у падарунак гэтай дзяўчыне не чакаючы адведак я запрасіла кансультанта па ГВ (знайшла, заплаціла, дамовілася пра сустрэчу). Карміла яна да 6ці месяцаў. Там пачалася адмова ад грудзі, але я шчасліва засталася - ну хоць да 6ці месяцаў))).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 15.04.11 0:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, ты малайчынка.
Кансультант у якасьці падарунка - класная ідэя. Я ўжо думала пра гэта. Але ж гэта толькі з дазволу і жадання магчыма таго, каго будуць кансультаваць. Сьмешка Я насамрэч планую заўтра ці ў панядзелак са сваёй дзяўчынай паразмаўляць пра гэта. Тым больш, што ў аўторак у яе дзяўчынкі 2 месяцы, а пакуль і павіншаваць добра не атрымалася, мы ўсё хварэлі. Можа такі і падарунак атрымаецца, калі цікавасць і жаданне нейкае з'явіцца.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кансультацыі па ГВ Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе зрабіць экспертызу вады? 4 Kryscina 7287 14.11.12 20:54
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 181462 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 86425 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 283006 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 39070 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map