Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дэсерты

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.07 21:33    Загаловак паведамлення: Дэсерты Адказаць з выцемкаю

Рэцэпты з артыкулаў Зміцера Дзядзенкі ў “Нашу Страву”
Агрэставая “галярэтка”
2 шклянкі агрэставага соку
4 шклянкі дробнага цукру
Крыху лімоннай цэдры
Агрэст трэба сабраць яшчэ зялёным, да Купалля, пакуль ён мае найбольш соку, заліць невялікай колькасцю вады, каб яна толькі закрыла ягады. Загатаваць, пакуль ягады ня пусцяць сок. Узвар зліць у чысты мяшэчак (не зафарбаваны ніякімі чырвонымі ягадамі), каб вольна сцякаў. Калі набярэцца вадкасць, узяць удвая большы аб’ём натоўчанага цукру і пячы на адкрытым агні, пакуль не згатуецца. Каштаваць часта, ставячы спробы на лёд. Для больш прыемнага паху зверху пакласці тоненькую лімонную цэдру. Перад астуджваннем галярэткі дастаць цэдру. Гатовы прадукт наліць у моцна нагрэтыя слоікі.

Канфітур з агрэсту.

800 г. агрэсту
1,5 кг цукру
3 шклянкі вады
спірт для залівання
вішнёвае лісце

Зялёны, вялікі агрэст з выбранымі костачкамі прамыць, адцадзіць, заліць спіртам альбо моцнай гарэлкай, каб закрыць ягады, прыкрыць, хай мокне ладную гадзіну, пасля чаго ізноў адцадзіць. Тым часам накласці поўны рондаль вішнёвага лісця, заліць вадой, закіпяціць і тым кіпенем прамыць некалькі разоў агрэст у друшляку, пасля чаго раскласці яго на рэшата і паліваць халоднай вадой, пакуль не астыне. Зрабіць сіроп, заліўшы 3/4 шклянкі вады на 400 г цукру, загатаваць яго на малым агні, дадаць да кіпячага сіропу агрэст, паварыць пяць хвілінаў, адставіць чвэрць гадзіны, зноў паварыць і так паўтарыць тройчы.

Грушы ў сіропе
У цвёрдых непераспелых пладах выдаляюць ножыкам завязі на носіку, переразаюць да паловы чаранкі і вараць пэўны час у вадзе, сочачы, каб грушы не разварыліся. Тады сцэджваюць ваду, зразаюць з фруктаў лупіну і кладуць іх у сыроп, зроблены з двух фунтаў цукру і паўтары конаўкі вады на фунт пладоў. Павольна гатуюць, пакуль не перастане адчувацца сыры прысмак. Але грушы не павінны пераварыцца, бо тады яны разваляцца. Пасля іх вымаюць з сыропу і складваюць у гаршчок. Калі сіроп атрымаўся занадта вадкі, яго асобна даварваюць, астуджваюць і заліваюць ім садавіну. Калі ж потым, наадварот, ён стаў заліішне вадкім, яго зліваюць і пераварваюць з невялікай колькасцю цукру. Льга нашпігаваць грушы некалькімі зярнятамі гваздзікі.
Ці так робяць: вараць плады, ужо ачышчаныя, у вадзе з трэцяй часткай адважанага цукру, вымаюць іх, сыплюць у сіроп рэшткі цукру, і ў ім зноў гатуюць грушы, як апісана вышэй.
NB. Ачышчаныя нажом фрукты неабходна адразу ж кідаць у халодную ваду, бо інакш яны пачарнеюць.

“Літоўская гаспадыня”

Грушы ў мёдзе “па-радзівілаўску”

1 кг грушаў
1 шклянка мёду
4 яечныя жаўткі

Вымыць і асушыць грушы, парэзаць напалам, выбраць сярэдзіну з косткамі. Пакласці на бляху. Змяшаць мёд з яечнымі жаўткамі. Запякаць у духоўцы пры 190 ºС 15-20 хвілін.

4-5 порцый
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.09.07 10:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Старапольская вінная поліўка

Стагоддзямі належала да вытанчаных “дамскіх” супоў, прызначаных да сняданку. Калі падавалася на стол гарачай, то перад тым запраўлялася салодкімі вяршкамі альбо перацёртымі з цукрам яечнымі жаўткамі. У халодным выглядзе падавалася чыстай.

4 шклянкі сухога чырвонага віна
3 шклянкі кіпеню
1 шклянка цукру
2 лімоны
1 апельсін
2-3 гваздзікі
Кавалак цынамону

Апельсін і лімоны абраць ад скуркі, парэзаць на тонкія скрылькі і выдаліць косткі. Віно перамяшаць з вадой, дадаць цукар, гваздзікі, цынамон і скрылікі цытрусавых. Поліўку закіпяціць, ахаладзіць, працадзіць праз сіта і паставіць у лядоўню на 2 гадзіны. Падаваць у місе моцна ахалоджанай з бісквітамі альбо сухарыкамі.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.09.07 20:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЯБЛЫКІ, ПЕЧАНЫЯ З БРУСНІЦАМІ

8 яблыкаў
1 шклянка брусніц
0,5 шклянкі цукру
2 ст. лыжкі цукровай пудры

Яблыкі памыць, выдаліць асяродак. Паглыбленне запоўніць брусніцамі, змешанымі з цукрам. Падрыхтаваныя яблыкі пакласці на бляху, падліць трошкі вады, каб яблыкі не палопаліся, і запячы ў духоўцы. Пры падачы на стол пасыпаць цукровай пудрай. Да печаных яблыкаў можна падаць малако.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.01.08 13:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ірка Кашталян прыслала мне вось такі рэцэпт:
Вітанне! Знайшла гэты рэцэпт, рыхтуючыся да Новага года і ведаючы, што а) дзецям трэба штосьці цікавае; б) ніхто ня любіць наядацца ўначы; в) хацелася чагосьці арыгінальнага і простага. Для такой навагодня елачкі патрэбны інгрыдыенты: 500 гр цёмнай чакаляды, 50 гр горкай чакаляды, 150 гр гарэхаў (я брала грэцкія), 2 ч.л. цукровай пудры. Трэба абгарнуць падносы ці нешта іншае плоскае (дошку, талеркі) фальгой, на якой намаляваць 9 крыжоў -- 7, 9, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18 см дыяметрам. Растапіць цёмную чакаляду і дадаць туды драблёных гарэхаў (але не блэндэрам, бо тады яны не такія смачныя як у больш буйных кавалках). Выліць на намаляваныя на фальзе крыжы. Чаго я не зрабіла, але вам раю, зрабіць пасярэдзіне трохі выступ уверх, каб, калі дэталі будуць склейвацца, елачка атрымалася вышэйшай. Даць застыць. Лепш не ў лядоўні, а пры пакаёвай тэмпературы чакаляда будзе мець трохі бліскучы выгляд. Калі застыне, растапіць горкую чакаляду і выкарыстаць яе як клей для дэталяў. Акуратна ножыкам адмацоўваем крыжы ад фальгі, акрамя самага вялікага, якія з'яўляецца асновай і пачынаем фармаваць елачку змацоўваючы растопленай горкай чакалядай. Калі горкая чакаляда застанецца, то на елачцы можна прымацаваць ёй цацкі-разынкі. Калі елачка гатова, пасыпаць яе цукровай пудрай, як снегам. Смачна есці! Сьмешка Мы рабілі гэта, адломваючы галінкі. Вось фотка: http://www.dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=1148

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.03.10 12:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хачу распавесьці, як мы з Франкам гатавалі вельмі просьценкі, хуткі і смачны торцік з вафель.
Для яго патрэбны наступныя прадукты:
вафельныя каржы,
згушчонае малако, лепей варанае
масла (палова пачка)

Вараная згушчонка нам ў той раз не дасталася, таму мы дадалі пару лыжак какавы.
Узбіваем усё блэндэрам і намазваем атрыманым крэмам усе каржы акрамя апошняга.

Торт гатовы. Сьмешка Смачна есьці.


Каго зацікавіла, дык такія вафельныя каржы пячэ ІП Пянкоўская (тэл. 8-029-623-77-15), адмыслова выпісала з налепкі. Мяркую, што можна купіць і на Камроўцы ў закрытым рынку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 29.03.10 12:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, а як ён потым рэжыцца? памятаю ў дзяцінстве самаробны торт з фафельных лістоў рабіўся гумовым і распаўзаўся ва ўсе бакі, заместа таго, каб парэзацца

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.03.10 12:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вельмі добра рэжацца, звычайным сталовым нажом, праўда ў нас ножыкі з зубчыкамі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 29.03.10 13:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нажы з зубчыкамі ў нас ёсьць. трэба будзе паспрабаваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.03.10 17:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А каржы такія ёсьць? Міргаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 29.03.10 18:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, ня ведаю ці дакладна такія, але вафельныя дакладна ёсьць і круглыя і квадратныя.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.12.10 0:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha! Грамадства патрабуе тваіх фірмовых навагодніх апельсінаў у шакаладзе Міргаю Кінь спасылку, пліз! Я во чакала-чакала, потым вырашыла, што жанчынам таксама верыць нельга Razz і знайшла іншы навагодні рэцэпт. Дзялюся.

Торт "Цірамісу"
Ён вельмі лёгкі і хуткі, нават пячы не трэба. Праўда, у рэцэпце ёсць некалькі страшных слоў - "саваярдзі", "амарэці" і "маскарпонэ". Дык во першыя два інгрэдыенты можаце смела выкінуць (гэта бісквітнае печыва, яго цудоўна замянілі нашыя "Пятнашкі"), а вяршковы сыр "Маскарпонэ" народныя майстры замяняюць на перацерты тварог + вяршкі (каму цікава - пагугліце).
Такім чынам, ЗМЕСТ:
- мяккі вяршковы сыр "Маскарпонэ" - 250 г;
- тлустыя вяршкі (у арыгінале 35% - 250 мл, у мяне 20% - 200 мл);
- цукровая пудра - 3 ст.л.;
а таксама:
- пачак бісквітнага печыва "Пятнашкі" (250 г);
- моцная халодная кава (недзе шклянка);
- натаркаваны чорны шакалад - 70...100г.

Гатуем каву. Студзім.
Тым часам гатуем крэм. Змешваем цукровую пудру і маскарпонэ. Узбіваем міксерам вяршкі і хуценька, пакуль не апалі, перамешваем з салодкім маскарпонэ. (Тут мне падалося, што крэм занадта мяккі, я змалола ў блэндэры жменьку "пятнашак" і дадала ў крэм. Напэўна, вяршкі ўсё ж трэба шукаць 35%.)
Пад торт патрэбна глыбокая шкляная міса.
Далей вельмі творчы працэс. Печыва "Пятнашкі" апускаем у халодную каву (літаральна на секунду, інакш размокне) і выкладваем слой у місу. Дзеля гэтага лепей узяць лыжку з дзіркамі. Зверху слой крэму, пасыпаем натаркаваным шакаладам. Далей ізноў: печыва ў каве - крэм - шакалад. Гэтак паўтараем, пакуль крэм не скончыцца.
(Выбачаюся за якасць карцінак, здымала спехам, бо дзеці актыўна дапамагалі.)



Усё. У лядоўню на некалькі гадзін (ну ці колькі вытрымаеце Вельмі шчасьлівы ). Яшчэ ў некаторых варыянтах: за гадзіну да падачы - у маразілку.
Зверху замест натаркаванага шакаладу можна выкласці фігурны альбо праз сіцечка злёгку пасыпаць парашком какавы.
З.Ы. Калі хто заўважыў на здымках розныя місы - гэта я адразу рабіла два варыянты, адзін без кавы. Малыя дзеці каву яшчэ не разумеюць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.12.10 1:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а яйкі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 8.12.10 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, а ты, усёж такі, што выкарыстоўвала, які твораг (мяккі, у тубах, ці цвёрды), якой тлустасці, ці сапраўдны маскарпонэ?

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.12.10 2:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, нешта я не давяраю сырым яйкам. Знайшла варыянт без яек.
Аксана, сапраўдны. Ідэя такая: ну павінна ж была застацца ў змесце хоць нейкая экзотыка!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.12.10 12:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, а дзе знайшла маскарпонэ?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map