Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Школа доктара Камароўскага

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 15:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Камароўскі мне падабаецца ва ўсім, апроч парадаў у дачэнні да ГВ. Тут ён зусім не аўтарытэт. І парада дапойваць вадзічкай - чарговае таму падцверджанне. Я Платона не дапойвала, і гэтым летам маё знаёмыя з немаўлятамі таксама неяк без вадзічкі абыйшліся. Ну не натуральна гэта - дапойваць, калі дзяця на ГВ.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 16:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мяне Камароўскі шмат у якіх пытаннях напружвае))) Ад вадзічкі да гаршка)) То бок у мяне склалася ўражанне, што ён аднолькава аўтарытэтна заяўляе па ўсіх пытаннях, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, як і па тых, якія дадумаў, маючы досьвед толькі з аднаго боку))

- паспрабаваўшы высаджванне на абодвух дзецях, я чытаць без гумару ягоныя допісы, што да двух год дзіця не можа кантраляваць працэс, не магу..

- пра кандыцыянер у спёку. А ён увесь час пры ім сядзець раіць? Ці з сабой насіць?)) Па мне дык перапады тэмпературы раптоўныя надта горшыя. У машыне кандыцыянер апраўданы, там без яго тэмпература нашмат вышэйшая за тэмпературу на вуліцы. У спёку на свежым паветры нармальна жыць - там ветрык дзьме, лепш за ўсялякія кандыцыянеры))) І дзіця без памперсу не пераграецца)) А ў лесе ці садзе дык зусім прыгажосць). Карацей строгае ІМГА, за тыя грошы, што можна набыць кандыцыянер, лепш зняць лецішча на месяц-два. Здаравее будзе для немаўля.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 18:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну ня ўсё так катэгарычна! Камароўскі не раіў бегчы ў краму і хуценька набываць кандыцыянер. Але калі ён дома ёсць, дык карыстацца ім ад нараджэння дзіцяці, а не чакаць, пакуль дзіцёнку стукне з гады.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 19:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Анамальных тэператураў на Беларусі ўжо не здаралася вельмі даўно Сьмешка І вельмі пацешна чытаць пра анамальныя +31 улетку КОЖНЫ год Сьмешка Паіць вадою дзіця на ГВ гэта канешне цырк.
Але прыводзіць прыклад афрыканскіх дзетак не зусім правільна. Яны там мруць як мухі і ніхто асабліва не высьвятляе ад чаго. А выжыўшыя так, выжыўшыя прыгожанькія і вельмі разьвітыя, у параўнаньні з эўрапейскімі немаўляткамі.
Кандыцыянэры ў нашай буржуініі выкарыстоўвюць паўсюдна і занадта. Таму ўлетку розьніца тэмператураў у грамадскім транспарце і на вуліцы бывае па 15 і болей градусаў. Вось гэта дакладна закалка шчэ тая!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 23:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Анамальных тэператураў на Беларусі ўжо не здаралася вельмі даўно

ну ня ведаю... Апошняе лета было вельмі нават анамальным! Не забывайся яшчэ пра высокую беларускую вільготнасць! А так штогод звычайна бывае тыдзень спёкі больш за 30 градусаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 1:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька,
якія неверагодна файныя былі мінулыя зіма і лета! сапраўдныя! усё імга Сьмешка (ну, у маскве было фігова, бо быў смог. А ў нас-та што вам не падабалася? даўмецца не магу...)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 9:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, нешта мне не вельмі мінулае лета. Даводзілася ўставаць раненька, каб да 11 паспець нагуляцца, а потым дзень сядзець дома, бо на вуліцу можна было высунуцца толькі пасля 18.
Дык гэта на канікулах.
А пакуль трэ было хадзіць на практыку, была мука.
А ў мяне яшчэ была практыка ў радзільні - вось дзе бедныя цётачкі былі, я ім на твар халодную ваду ліла па іхняй просьбе.
Можа, у Мінску не так страшна было, я ўсю спёку ў Гомельскай вобласці прасядзела.
А Мірціку ўсё было ніпачом. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 11:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, гаворка ідзе пра немаўлят і маленькіх дзяцей. Маме верагодна крута сядзець дома пад кандыцыянерам, а здаравее на свежым паветры, дзе не так спякотна. Я ад мінулага лета "кайфавала", як і мае дзеці. Яны та ў любую воду залазяць, але гэтым летам на азёрах было як на цёплым моры. У вясковай хаце не так горача, на двары ў басейне ці возеры - шчасце!

а кандыцыянер на працы і ў машыне - гэта святое))) Але гэта неабходнасць з-за таго, што трэба ездзіць на працу. А ўключаць кандыцыянер, бо дзіця ў памперсе, замест таго, каб яго зняць і выехаць ці выйці з кватэры і асфальта...

а пра анамальную зіму... Нават гэтым годам у вёске на Браслаўшчыне нам выдалі, што зараз зімы абы што))) А вось раней былі - ого-го Вельмі шчасьлівы
Мяркую, мы тое самае будзем казаць пасля)))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 12:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як па мне, дык таксама лепей неяк натуральнымі спосабамі абыходзіцца. У любой сітуацыі. Была сьпёка, было цяжка - мы купаліся па два, тры разы на дзень. На балконе паставілі надзіманы басейн, Міла з яго не вылазіла. Ну натуральна ж без падгузніка (на той момант мы ўвогуле імі ўжо не карысталіся, але калі карысталіся б, дык зняла б).
А пра вадзічку - грудное малако з большага складаецца з чысьцюценькай, ідэяльнай для дзіцяці вадзічкі. Дык на халеру яго дапайваць штучнай, атфільтраванай (пракіпячонай Я ў шоку! ) вадой? Лепей часьцей грудзь даваць.

А Камароўскі мне падабаецца тым, што ён не панікёр (ягоныя інтэрв'ю пад час эпідэміі грыпу і г.д.).
Але згодна з Надзейкай - пра ГВ і гаршок сьмешна часам бывае. Ну я яшчэ і пра прышчэпкі з ім ня згодна.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 14:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, не ведаю... Калі паветра на вуліцы такое гарачае, не бачу ў ім нічога здаровага.
У каго дзеці з вады не вылазяць, а ў каго сядзяць сіднем на беразе і замкі будуюць, і ў ваду не зацягнуць. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 17:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, ну я і ў загазованым гарадзкім паветры ня бачу нічога карыснага).

Карацей сэнс і праўда мабыць у тым, што калі ён такі ўжо ёсьць (кандыцыянер), то мо і варта ўключыць. Але набываць яго ці выкарыстоўваць увесь час пры навароджаным дзіцёнку я б ня стала.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 3.04.11 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, а напішы калі ласка, як будзе пра хваробы перадача. Бо за што люблю Камароўскага, дык гэта за пытанні соплі-кашаль і вопратка)) Свякроўку так і не змагла загітаваць пачытаць, кніжку мне вярнула непрачытаннай Сумнік А перадачу б можа як бы і ўгаварыла паглядзець))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 4.04.11 2:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ой, і я не ведаю. мне падабаецца ўсё -- спёка ўлетку (бо гэта ж лета!), снег і маразы ўзімку (бо зіма!). і ўвогуле, у чым-чым. а ў прыродзе мне ўсё падабаецца Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.04.11 9:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, калі будуць анансаваць штосьці падобнае, абавязкова нагадаю. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.04.11 9:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, мінулае лета было проста шыкоўным. я бы хацела, каб прыйшло глабальнае пацяпленне і ў нас заўсёды было гэтак цёпла Razz

Трэба прызнаць, зімы крыху палепшалі - прынамсі стала больш ясна. Год 5 таму памятаю невыносна туманну зіму - гэта была проста катастрофа.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная »
Старонка 2 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 52003 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82220 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як дзяцей апранаць. 69 julker 67657 29.03.10 17:37
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 159857 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32830 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map