Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Школа доктара Камароўскага

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 18:41    Загаловак паведамлення: Школа доктара Камароўскага Адказаць з выцемкаю

Я апошнім часам больш-менш стала гляджу гэтую цікавую і карысную перадачу. Гатовая выкладаць погляды Камароўскага на тыя ці іншыя аспекты гадавання дзяцей. Калі завяжацца нейкая дыскусія, можна будзе выдзяляць яе ў асобныя тэмы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 18:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, гатова выкладаць - выкладай Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 18:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сення замест анансаванай перадачы на тэму слодычаў была перадача пра спорт.
Камароўскі лічыць, што фізкультура для дзяцей -- гэта добра, а спорт высокіх дасягненняў -- шкодна. Калі бацькі аддаюць дзіця ў нейкую спартовую секцыю, яны мусяць усведамляць, якую мэту яны ставяць перад сабой: гарманічнае развіццё дзіцяці ці сваю пыху, што дзіця будзе займацца модным відам спорту.
Сам Камароўскі падтрымлівае тыя віды спорту, якія больш натуральныя да штодзённай дзейнасці, напрыклад, дзіця бегае, скача штодня, таму лёгкая атлетыка найлепей пасавала бы дзіцяці, а кувыркі, шпагат - гэта ненатуральна. Таму ён негатыўна ставіцца да гімнастыкі, асабліва мастацкай.
Яшчэ Камароўскі раіў абіраць тыя адмены спорту, якімі займаюцца на свежым паветры, і каб было паменей "абдыманняў-цалаванняў-перадачы мікробаў", то бок валейбол лепш за баскетбол. Хваліў плаванне і танцы.
Раіў звярнуць увагу на трэнера, каб умеў аказаць першую дапамогу, каб для гэтага былі ўмовы (аптэчка, прынамсі), каб трэнер не вучыў дасягаць мэты ўсімі сродкамі.
Можа чаго і ўпусціла, калі хто глядзеў, хай дадасць. Сьмешка Перадача будзе паўтарацца заўтра па БТ а 10:15.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 18:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Анонс наступнай перадачы -- дзеці і вегетарыянства. Але можа зноў пакажуць штосьці іншае...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 19:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ бачыла перадачу пра кандыцыянеры. Камароўскі вельмі раіць іх выкарыстоўваць падчас спёкі. Пры гэтым выкарыстоўваць ад нараджэння, а ня слухаць розных цётак, якія "дазваляюць"іх толькі з трох год. Абавязкова праводзіць тэхабслугоўванне кандыцыянераў, каб там не заводзіліся розныя мікробы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 19:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

чым ён тлумачыць карасьць ад кандыцыянэраў? Бо на мой погляд карысьці аніякай, адна шкода.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 19:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маленькае дзіця вельмі цяжка пераносіць спёку , бо тэрмарэгуляцыя яшчэ не ўсталявалася, і дзіця лёгка пераграецца. Кандыцыянер усталёўвае нармальную тэмпературу ў памяшканні, вось і ўся карысць. А ў чым шкода, на твой погляд?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 21:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ды вось як раз у тым што не дае гэтай самай тэрмарэгуляцыі ўсталявацца. Аніякая здольнасьць ня будзе развівацца, як у ёй няма патрэбы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Hala




Зарэгістраваны: 01.04.2011
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 21:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну, вашу кандскую сьпёку перанесьці без кандыцыянера, вядома, можна! а вось у Ню-ёрку так жудасна бывае, а тым больш немаўляткі ў дайперах вельмі моцна пераграюцца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 22:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Hala,
можа, памперс зняць?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 22:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я супраць кандыцыянераў. Я не веру, што немаўля не можа перажыць спёку. Людзі жылі і больш цёплых краінах - і нішто сабе, не паміралі. Цёнь, вецер, мінімум вопраткі, ніякіх памперсаў, шмат вады - як унутар, так і звонку - і усё будзе добра.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.04.11 22:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Hala, а вы і mama Halja - гэта два розных чалавека?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 9:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, немаўля можа перажыць спёку, але яму гэта даецца нашмат цяжэй, чым даросламу.
Ты і ў машыне ў спёку кандыцыянер не ўключаеш?
Цікава было б знайсьці статыстыку выкарыстання кандыцыянераў у паўднёвых краінах, хутчэй за ўсё кандыцыянер там ужо норма.
Дарэчы, падчас спёкі Камароўскі раіў абавязкова дапаіваць немаўлят, нават тых, што на ГВ. Калі дзіця не бярэ бутэльку, паіць шпрыцом, льючы ваду за шчочку. Тлумачыў гэта тым, што дзіця хоча піць, пачынае смактаць, пераядае і ад гэтага пераграецца. А большых дзяцей наогул раіў карміць раз на дзень. увечары, калі становіцца больш-менш прахалодна, але стала паіць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 13:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы мінулым летам, нават у самую спёку, Рагнеду не дапаівалі. Калі на нас пачалі крычаць, што ёй надта горача і абавязкова трэба даваць ваду, я паспрабавала, але Рагнедка плявалася і плакала.
У той жа Афрыцы, дзе значна больш спякотна, немаўлятам ваду ніхто не дае.
Па Рагнедцы было відаць, што ў спёку ёй дрэнна, але вэнтылятара хапала.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.04.11 15:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, але дзеці ў Афрыцы адаптаваныя да той спёкі. а вось калі ў беларусі раптам наступае анамальная спёка, дык хутка не адаптуешся, асабліва дзіцёнку. У мяне Адэлька таксама не хацела ваду асабліва піць, я ёй рабіла рамонкавую гарбатку, яна была крыху саладжавая, яе дык піла.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62410 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91406 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як дзяцей апранаць. 69 julker 76024 29.03.10 17:37
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 179066 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35526 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map