Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Духоўнае ўсынаўленне

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.03.11 10:57    Загаловак паведамлення: Духоўнае ўсынаўленне Адказаць з выцемкаю

«Духоўнае ўсынаўленне»: што, як, навошта?
http://catholic.by/2/home/news/belarus/34-belarus/108373-duhounaje-usynaulennie.html
Формула абяцання Духоўнага ўсынаўлення
http://www.catholic.by/2/home/announcements/103009-akcyja-duchounae-usynaulenne.html

«Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў чарговы раз заахвочвае ўсіх да ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне», накіраванай на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Пачатак акцыі як індывідуальнага малітоўнага абавязку адбудзецца ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана…»

Duchowa Adopcja | Najczęściej stawiane pytania i odpowiedzi
http://www.mati.com.pl/jasnagora/?strona,doc,pol,stolica,1420,0,195,1,1420,ant.html
http://www.mati.com.pl/jasnagora/?strona,doc,pol,stolica,1420,0,195,2,1420,ant.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.12.12 11:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паведамленне трэба прачытаць ва ўсіх касцёлах Беларусі ў свята Святой Сям’і, 30 снежня 2012 г.
http://catholic.by/2/home/news/belarus/bishop-conference/115492-sjamja2012.html

"Згадваючы сёння Святую Сям’ю, шукаючы ў ёй прыклад для сучасных бацькоў, немагчыма прамаўчаць пра адказнасць за жыццё Езуса, якую мелі Марыя і Юзаф з самага пачатку, з моманту зачацця...

Сённяшняе свята з’яўляецца магчымасцю прыгадаць усіх тых, хто праз штодзённую малітву на працягу дзевяці месяцаў прысвячае свой час дзіцяці, якое знаходзіцца пад сэрцам маці і якому пагражае забойства. Ужо на працягу многіх гадоў у нашай краіне мы заахвочваем да ўдзелу ў «Духоўным усынаўленні», якое з аднаго боку з’яўляецца формай асвячэння чалавека, які распачынае гэтую справу, а з другога боку — удзелам у абароне жыцця ва ўлонні маці. Гэта таксама асаблівая адказнасць перад Стварыцелем за выкарыстанне або марнаванне гэтага дару, дадзенага нам Богам, дару чалавечай любові.

За малітву на працягу дзевяці месяцаў у гэтых інтэнцыях i шматлікія ахвяры многіх тысяч хрысціянаў у Беларусі, якія ахвотна далучыліся да гэтай справы, хочам выказаць нашую шчырую ўдзячнасць. Многія з вас, нягледзячы на перашкоды i іншыя абавязкі, без ваганняў сталі ў абарону жыцця. Верым, што малітвы за яшчэ не народжаных дзяцей, якім пагражае забойства, прыносяць канкрэтны плён. Верым, што справа «Духоўнага ўсынаўлення» ў форме малітвы дадае адвагі i надзеі маці, якія чакаюць патомства, і асабліва тым бацькам, якія па розных прычынах вагаюцца дазволіць іх дзіцяці прыйсці на свет..."

+ "Duchowa Adopcja | Духоўнае ўсынаўленне"
http://nicolaev.livejournal.com/1825852.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.03.14 17:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

25.03.14. Духоўнае ўсынаўленне 2014

"Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! (...) 22 лістапада 2013 года каталіцкія біскупы, сабраныя на звычайным пасяджэнні ККББ, абвясцілі, што 2014 год будзе Годам малітвы. Так мы будзем рыхтавацца да святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. І, калі яшчэ раз паглядзець на сцэну Звеставання, а затым на жыццё Марыі, то цяжка не заўважыць, наколькі важнай у Яе жыцці была размова з Богам. Менавіта на малітве Яна даручала Яму ўсе цяжкія справы ўключна з той, якой было зачацце і нараджэнне Езуса Хрыста. (...)

Умілаваныя браты і сёстры! Касцёл заўсёды стаяў і стаіць на варце абароны і падтрымкі чалавечага жыцця. Касцёл пакліканы, каб „па-новаму паказаць усім яшчэ больш пераканаўча жаданне развіваць усялякімі сродкамі чалавечае жыццё і яго абарону ад розных небяспек, незалежна ад стану і стадыі яго развіцця” (FC 30). Таму таксама Касцёл у Беларусі захоўвае вернасць гэтаму пакліканню. Найперш гэтае пакліканне ажыццяўляе праз літургічную малітву, а таксама праз індывідуальную малітву вернікаў. (...)

Ужо на працягу некалькіх гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў нас практыкуецца гэтак званае „Духоўнае ўсынаўленне”, якое заключаецца ў малітве за дзяцей, жыццё якіх знаходзіцца ў небяспецы, а таксама за іх бацькоў. Яна трывае дзевяць месяцаў, і больш урачыста мы распачынаем яе на Звеставанне Пана. Чым жа канкрэтна з’яўляецца „Духоўнае ўсынаўленне”? Гэта дадзенае Богу абяцанне, зместам якога з’яўляецца малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы за ўратаванне жыцця дзіцяці ва ўлонні маці, імя якога ведае толькі Бог. Сутнасць „Духоўнага ўсынаўлення” заключаецца ў штодзённай спецыяльнай малітве за дзіця і за яго бацькоў, у чытанні адной з таямніц святога Ружанца, а таксама ў дабравольным выкананні якой-небудзь рэлігійнай практыкі, напр. прыняцце св. Камуніі, захаванне посту, актыўная падтрымка харытатыўных акцый. (...)

Просім, каб як мага большая колькасць веруючых і людзей добрай волі далучылася да гэтай формы малітвы за захаванне жыцця дзіцяці, якое знаходзіцца пад сэрцам маці. Такім ёсць пакліканне Касцёла, а значыць усіх нас, якія належым да яго. Будзем жыць згодна з гэтым пакліканнем, памятаючы, што кожны чалавек, а значыць і той, які знаходзіцца ва ўлонні маці, належыць толькі Богу. На трывалую малітву і прынятыя практыкі дзеля абароны жыцця дзіцяці, якому пагражае аборт, у Год малітвы ад сэрца ўсіх вас благаслаўляем".

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2014
http://catholic.by/2/home/news/belarus/bishop-conference/121305-kkbb-zwestawanne.html
Паведамленне трэба прачытаць ва ўсіх касцёлах нашай краіны вa ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка 2014 г.

Звернення директора Відділу Загального Душпастирства Львівської Архідієцезії із заохоченням до духовного усиновлення зачатої дитини в урочистість Благовіщення Господнього
http://www.catholic-media.org/ua/index.php?option=com_content&view=article&id=10043%3Azahystytynezahysh4enezhyttia&catid=73&Itemid=100014

Моц малітвы: што такое «Духоўнае ўсынаўленне»?
http://catholic.by/2/home/announcements/117088-usynaulennie.html
Duchowa Adopcja | Духоўнае ўсынаўленне
http://nicolaev.livejournal.com/1825852.html

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 136751 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 3 Kryscina 9997 8.05.12 19:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 53464 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 48003 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 22501 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map