Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускі банк?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Купляй беларускае!
 
Аўтар Паведамленне
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.03.11 1:52    Загаловак паведамлення: Беларускі банк? Адказаць з выцемкаю

У жыцці хапае сітуацый, калі трэба звярнуцца па паслугі банка, і пры гэтым памер банка і надзейнасць не з'яўляюцца асноўнымі крытэрыямі выбару. Чаму бы тады не даць зарабіць таму банку, які імкнецца не толькі атрымаць прыбытак і вывезці яго куды-небудзь, а яшчэ і робіць што-небудзь карыснае для Беларусі, напрыклад, для культуры ці сацыяльнай сферы. Вы такія банкі ведаеце?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.03.11 10:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, ведаю, але іх мэта, як правіла, - схаваць небеларускае паходжанне капіталу
Выцемка:
ціха атрымаць прыбытак і вывезці яго куды-небудзь

Да таго ж, прымаць рашэнні па спонсарскіх пытаннях - не ў кампетэнцыі мэнэджменту банкаў, гэта робяць акцыянеры.
Застаецца камбінацыя рэклямна-піарных хадоў, якія, па вызначэнні, мусяць даваць прыбытак. І тут мы маем вакуум, бо плацёжаздольнага попыту з боку неабыякавай да беларускасці мэтавай аўдыторыі практычна няма. Як няма і якаснага крэатыву і прадакшану па-беларуску (адзінкавыя выключэнні не мяняюць пакуль агульнай карціны). Пад якасным крэатывам банкі разумеюць не толькі творцаў і вынікі іх творчасці, а працу цэлай агенцыі, г.зн. наяўнасць кваліфікаванага юрыста, бухгалтара, акаунта, з якімі можна весці справы банку, бо, як вядома, банкі прад'яўляюць павышаныя патрабаванні да дакументаабароту, празрыстасці і законнасці здзелак, рэпутацыі контрагентаў.

Адпаведна патэнцыйнам кліентам, якія ўсё ж такі хочуць абслугоўвацца ў БЕЛАРУСКІМ банку, варта патрабаваць гэтай беларускасці ад касіраў, аперацыяністаў, крэдытных экспертаў і г.д. Толькі трэба мець на ўвазе, што ў банкаўскім асяроддзі канкурэнцыя пакуль не такая ўжо вострая: пераважна банкі абіраюць сабе кліентаў, а не кліенты абіраюць банкі. І вашае меркаванне будзе для банка выключна важным (сапраўды важным, на ўзроўні перагляду працэдураў і бізнэс-працэсаў пад вашыя патрабаванні) толькі тады, калі вы маеце стабільна высокі даход з тэндэнцыямі росту, гатовыя выкарыстоўваць некалькі розных паслугаў (не толькі аплочваць камуналку, але і размяшчаць дэпазіты, браць крэдыты і г.д.). Калі не, і вы - шэраговы, тыповы проста кліент, то на вашым баку закон (у тым ліку Аб мовах) - можаце спрабаваць апеляваць да яго. З упэўненасцю магу сказаць, што зрабіць банкаўскі дакумент па-беларуску - рэальна і не цяжка, але трэба заматываваць супрацоўніка паварушыцца і знайсці ў банку чалавека, які валодае мовай і па-за асноўнай працай дапаможа перакласці нешта.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.03.11 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, маеце рацыю, але маё пытанне не столькі аб мове абслугоўвання, колькі навогул аб узаемаадносінах банкаў з грамадствам. Усё ж такі, гэта адны з самых прыбытковых арганізацый у Беларусі. У цывілізаваным свеце такія ўстановы будуюць канцэртныя залы і бальніцы, хаця калісці таксама дбалі толькі пра дабрабыт акцыянераў. А ў нас іх спонсарства сустракаецца пераважна ў спорце (падазраю, што і не па ўласнай волі).
Грамадства ў нас даволі жорсткае, таму, мабыць, і спадары-акцыянеры банкаў мысляць такімі катэгорыямі. Але вось таксісты, напрыклад, не пашкадавалі сваіх даходаў на акцыі дапамогі дзецям. З выпадкаў, калі банкі чымсці дапамагалі грамадству, я магу ўзгадаць дапамогу Белпрамбудбанка Мастацкаму музею ды яшчэ ўдзел асобных банкаў у некалькіх музычных падзеях. Вельмі імаверна, я проста не заўважыў мноства іншых выпадкаў, таму і стаўлю пытанне. А па адказах, што назбіраюцца з цягам часу, можна будзе рабіць высновы нашталкт: "Я звярнуўся па паслугі *** банка, таму што ён з'ўляецца сацыяльна адказным", а не "абое рабое, тут хоць кошты кропельку меншыя".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.03.11 13:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, пачытаць пра сацыяльную актыўнасць банкаў можна іх афіцыйных сайтах. Акрамя таго (пра гэта нідзе не пішуць) супрацоўнікі банкаў штоквартал з асабістых заробкаў дапамагаюць дзіцячым дамам.
Адсутнасць інфармацыі пра мецэнацтва з боку банкаў тлумачыцца асаблівасцямі нашага інфармацыйнага асяроддзя і тым, што дапамога жорстка зарэгуляваная, таму ажыццяўляць яе лепш цішком.
А вы ведаеце, што ў Нацбанку ёсць выдатны музей?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 13.03.11 23:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Музей грошай? Ці так чаго?..

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.03.11 0:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, грошай, скарбаў, банкаўскай гісторыі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 14.03.11 10:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Клас! Цікава.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.11 0:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, дзякуй, цікавыя звесткі!
Наконт "цішком" і "асаблівасцяў нашага інфармацыйнага асяроддзя", то, на маю думку, гэта праблемы, якія істотна замінаюць быць эфектыўнымі асобным людзям і нашаму грамадству ў цэлым. Калі ёсць звесткі пра дапамогу пэўных банкаў дзіцячым дамам, я пастараюся гэта запомніць і пры выпадку звярнуся па іх паслугі. Камусці, напрыклад, карціць дапамагчы будаўніцтву АЭС у сейсмічна актыўнай зоне, тады ён можа звярнуцца ў Беларусбанк.
А пры недаступнай інфармацыі мы нават не здагадваемся, у якіх справах удзельнічаем.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.03.11 9:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Саня, http://www.infobank.by/1750/Default.aspx - адзін з канкрэтных прыкладаў. Напрыканцы артыкула - назвы банкаў.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.11 23:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вялікі дзякуй, Kryscina, вельмі карысная і пазітыўная інфармацыя!
Такія спасылкі трэба збіраць!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.04.11 9:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://naviny.by/rubrics/society/2011/04/22/ic_articles_116_173355/ - вось тут тлумачаць некаторыя прычыны, з-за якіх у прыватнасці банкі не распавядаюць пра акцыі дабрачыннасці.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.04.11 0:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па сутнасці гэта яшчэ адзін прыклад абмежавання доступу насельніцтва да інфармацыі. Нам гэта не ўпершыню. Калі складанасці створаны для СМІ, значыцца і сапраўды трэба ўжываць іншыя сродкі інфармавання. Інтэрнет і ў прыватнасці форумы з'яўляюцца вельмі таннай і эфектыўнай (для тых, хто ўмее карыстацца пошукавымі сістэмамі) альтэрнатывай.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.05.11 8:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://infobank.by/2262/Default.aspx - банкі збіраюць дапамогу Дзісненскаму прытулку і дзіцячаму дому. Калі вы жадаеце далучыцца і перадаць персанальны падарунак нейкім дзецям - можаце звязвацца са мной.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.06.11 9:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://infobank.by/2290/Default.aspx - Справаздача пра паездку ў Дзісненскі дзіцячы дом. Дзякуй вялікі ўсім, хто паўдзельнічаў, асабліва Саня

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.08.11 22:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://nbrb.by/Education%5CEduCenter%5Cthemesemintemp.asp?SeminId=46 - вось такія цікавыя семінары ладзіць часам Нацбанк для беларускіх банкаў Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Купляй беларускае! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 465688 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 98292 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 111646 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55762 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17288 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map