Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Бліны

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.09.07 19:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі хтось дрэнна разуме па-польску, дык вось перакладзены апошні рэцэпт.

Просьба да мадэратараў – выдзеліць усе паведамленні, што датычаць бліноў – у асобную галіну «Бліны»

Бліны з чарніцамі або малінамі

5 яек
2 шклянкi мукі
3 шклянкi малака або сыроваткі
Соль паводле смаку
2—3 шклянкi чарніц (падсохлых)
4—5 лыжак цукру
Шчыпотка цынамону
2 лыжкі масла

Замяшаць цеста, крыху гусцейшае чым на звычайныя наліснікі, як у папярэднім рэцэпце. Перасыпаць чарніцы цукрам і цынамонам, перамяшаць. Смажыць па адным наліснікі на патэльні з аднаго боку, калі набудзе знізу жоўта-карычневы колер, перагарнуць, накласці на палову бліна ягад, зляпіць краі бліна накшталт паўкруглага чэбурэка, падліць масла i падсмажыць на іншым баку да гатоўнасці. Смажаныя бліны складаць на круглай талерцы “горкай”, каб паўкруглыя ўтваралі поўнае кола, пасыпаць кожны пласт цукрам і цынамонам. Падаваць з кіслай смятанай.
Тыя самыя бліны можна начыняць і малінамі.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 0:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гатавала такія бліны на Масленіцу, толькі зараз дабралася выкласці Міргаю



"ТОРБАЧКІ"
Смажым гару _тонкіх_ блінцоў (рэцэпт не даю, у кожнага, мабыць, свой).
Гатуем начынне: на патэльні смажым да залацістага колеру нарэзаную кубікамі цыбулю, дадаем слоік кансерваваных шампіньёнаў, трохі молатага перцу альбо прыправы. Хвілін праз 10 - парэзанае варанае курынае філе.
Гарачае начынне раскласці ў бліны, завязаць "матузком" з сыру чэчыл.

На 15 "торбачак" 1 слоік шампіньёнаў, 1 сярэдняя цыбуліна, 200 г варанага курынага мяса.
Смачна, канечне, але цяжкавата іх потым разагрэць. Сыр, хоць і "гумовы", падчас награвання плавіцца. Можна прыдумаць іншае начынне - тут ужо вялікая прастора для фантазіі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 1:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

выглядае вельмі апетытна ! Супер! Супер! Супер! Сьмешка

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 4:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Фотка як з набору паштовак "Беларуская кухня" Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 4:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, захлынаюся сьлінямі ад фоткі. Сьмешка

Дарэчы, дзесьці бачыла, што можна перавязваць торбачкі зялёнай цыбуляй.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 10:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельми апетытна. Супер.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.03.09 11:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І мне спадабалася. Неяк я ніколі не думала так загортваць начынне.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.03.09 22:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, перавязваць цыбуляй - ідэя файная. Прынамсі, калі разаграваць "торбачкі" ў мікрахвалёўцы, яна не расплавіцца Сьмешка
Але я цыбулю не люблю Плачу! І зімой яе купляць няма натхнення...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.03.09 23:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім дзякуй за водгукі!
Давайце прыдумаем сюды яшчэ начынне - каб атрымалася не вельмі сухое і не вельмі "мокрае", бо блін разлезецца. Я дык грыбы люблю, і на іх мая фантазія скончылася...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.03.09 1:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас звычайна начыньне для бліноў такое: курыца+сыр, шынка+сыр, тварог, смажаныя апенькі. Здаецца, такое нармалёва будзе для торбачак.
Бліны з варанай згушчонкай, а таксама бліны з таркаваным яблыкам (+сьмятана і цукар ці мёд) вельмі смачныя, але, напэўна, такія торбачкі "паплывуць".

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 19.03.09 12:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

каб атрымалася не вельмі сухое і не вельмі "мокрае", бо блін разлезецца. Я дык грыбы люблю, і на іх мая фантазія скончылася...

тварог і курага, рыс+грыбы+вараныя яйкі, варанае мяса+абсмажаная моркаўка-цыбулька (правярала, усё ў торбачках трымаецца).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Yashka




Зарэгістраваны: 22.12.2009
Паведамленні: 1
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.12.09 13:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Рабіла таксама з грыбамі. Але зараз, калі бабуля заваліла нас дачнымі кабачкамі, дык адразу прыдумала рабіць бліны з кабачком, цыбулей альбо часныком (атрымліваецца ня востра, але водар добры), морквай, можна яшчэ з фаршам. Морквы лепей паболей. Усё гэта калі абсмажыцца ды, калі неабходна (для кабачка), патушыцца, пасыпаць троху мукой (пакуль ячшэ смажыцца), каб стала густым. Атрымліваецца вельмі смачна і кабачкі не знікаюць! Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4
Старонка 4 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map