Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Бліны

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.01.07 21:37    Загаловак паведамлення: Бліны Адказаць з выцемкаю

Mann Kurt пісаў(-ла):
Грэцкую муку не ведаю, ці ў нас прадаюць. Таму толькі крупы малоць, досыць марудна. Яшчэ можна паспрабаваць такі рускі прадукт “Крупно”, ёсць і грэцкае, з яго мука можа атрымацца лепшай, хаця я не спрабаваў. (А вось бліны грэцкія атрымліваюцца з “Крупна” класныя, вельмі рэкамендую. Там рэцэпт проста на пачкуу, шмат яек, як і ў гэтую бабку). Звычайна у грэцкую выпечку дадаюць да грэцкай мукі пшанічную, бо грэчка развальваецца, але калі шмат яек, можна і без пшанічнай абысціся.

А вось яшчэ рэцэпт грэцкіх бліноў:

Бліны грэцкія
(падляшскі рэцэпт)
1 шклянка грэцкай мукі
1 шклянка пшанічнай мукі
70 г. дражджэй
2 лыжкі цукру
1 шклянка цёплага малака
2 лыжкі масла
2 яйкі, падзеленыя
Шчыпотка (1/4 лыжачкі) солі

Тлушч для смажання
Грэцкую муку заліць кіпенем (паўшклянкі). Старанна расцерці і пакінуць астываць. Калі астыне да пакаёвай тэмпературы, дадаць паўшклянкі пшанічнай мукі, перамяшаць. Расцерці дрожджы з 1 лыжкай цукру, дадаць каля 1/4 шклянкі малака і ўсё разам добра перамяшаць з прыгатаванай раней мучной сумессю. Прыкрыць рошчыну сурвэткай і пакінуць падыходзіць у цёплым месцы. Расцерці масла з 1 лыжкай цукру, дадаць жаўткі і расцерці ў аднастайную, пульхную масу. Дадаць яе ў рошчыну, усыпаць рэшту мукі, соль і рэшту малака. Усё разам добра перамяшаць і пакінуць падыходзіць у цёплым месцы. Калі цеста падвоіць свой аб’ём, дадаць густа збітую пену з бялкоў, перамяшаць. Смажыць на добра разагрэтай нашмараванай патэльні (лепей на 2-х адначасова). Гатовыя бліны можна перакласці ў гаршчок ці рондаль з вечкам і паставіць у разагрэтую да 100 ˚С духоўку на 15-20 хвілін.

А вось яшчэ пара экзатычных для нашага часу бліноў:

Бліны аўсяныя
(рэцэпт Марыі Бажускай, засценак Дугны, Ашмянскі павет)
2 шклянкі аўсяных шматкоў (“хлопьев”)
30 г. дражджэй
2 шклянкі малака
1/2 шклянкі пшанічнай мукі
1 лыжачка цукру
1 яйка
Соль паводле смаку
Тлушч для смажання
2 шклянкі аўсяных шматкоў насыпаць на сухую патэльню і падпячы, часта памешваючы, пакуль не набудуць залацісты колер. Перасыпаць у місу і заліць шклянкай гарачага малака. Пакінуць на гадзіну, каб набрынялі. У гэты час падрыхтаваць рошчыну: раскрышыць дрожджы, і ўліць шклянку цёплага малака, дадаць 1 лыжку пшанічнай мукі і лыжачку цукру. Пакінуць у цёплым месцы. У набрынялыя аўсяныя шматкі ўсыпаць рэшту пшанічнай мукі, убіць 1 яйка і старанна перамяшаць драўлянай лыжкай, не пакідаючы камячкоў. Дадаць рошчыну, соль і пакінуць у цёплым месцы. Праз 30 хвілін паўторна старанна перамяшаць і зноў пакінуць на 30 хвілін. Смажыць бліны да залацістага колеру з абодвух бакоў на моцна разагрэтай патэльні, нашмараванай тлушчам: накладаць цеста вялікай лыжкай, злёгку разшмароўваючы па патэльні на бліны каля 10 см у дыяметры. (Калі цеста занадта густое, можна даліць малака або вады). Падаваць з мачаннем (самым папулярным для такіх бліноў было тварожнае мачанне).
Лічыліся адной з традыцыйных страў на Куццю, але не карысталіся папулярнасцю ў дзяцей.
Бліны жытнія
(рэцэпт Марыяны Амровіч, Моладава, Пінскі павет)
2 шклянкі жытняй мукі
3/4 шклянкі пшанічнай мукі
40 г. дражджэй
1 шклянка малака
1 лыжачка цукру
2 яйкі, падзеленыя
Шчыпотка солі
Тлушч для смажання
Жытнюю муку добра перамяшаць з пшанічнай. У асобнай місе раскрышыць дрожджы, заліць шклянкай цёплага малака, дадаць лыжачку цукру і пакінуць рошчыну да моманту, пакуль вадкасць не пачне брадзіць. 2 жаўткі размяшаць са шклянкай смятаны, а бялкі збіць у густую пену. У муку ўліць смятану з жаўткамі, перамяшаць, дадаць шчыпотку солі, рошчыну і пакінуць у цёплым месцы на 30 хвілін. Перад самым смажэннем дадаць пену з бялкоў і старанна перамяшаць. Праверыць кансістэнцыю цеста (мусіць быць блізкай да густой смятаны) і ў залежнасці ад выніку, дадаць крыху або малака або пшанічнай мукі. Смажыць на моцна разагрэтай і нашмараванай алеем патэльні. Падаваць са смятанай, таплёным маслам або іншым мачаннем.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.01.07 12:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Грэцкую бабку і я паспрабую зрабіць. Бліны ўжо некалькі разоў спрабаваў, кожны раз крыху лепей (трэба досыць шмат пшанічнай дадаць, і ўсё роўна адной яе не хопіць для трываласцт, трэба і яек паболей), але самыя лепшыя ўсё роўна выйшлі з "Крупна" паводле рэцэпта на пачку. Можна ж і не прызнавацца, што з "Крупна" Сьмешка

А есці іх, як для мяне, дык найлепей з тварагом.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 31.01.07 12:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наконт бліноў - я шмат эксперыментавала (для Яніка). Пра смак гаворка не ішла, бо яек нельга было (дадавала па-мінімуму, і тое перапяліныя). Рабіла не з мукі, а з розных шматкоў (хуткіх кашаў), з гародніны таксама - кабачкоў у асноўным.
Каб лепей склеівалася пры мінімальнай колькасьць пшанічнай мукі і яек - трэба шматкі крыху замачыць загадзя (ненадоўга) - тады яны робяцца больш клейкія.

Але пячы ўсёроўна трэба аладкі - блін не пераварочваецца. Калі пячы без алею, то атрымоўваюцца сухарыкі - таксама прыкольныя.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.01.07 17:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можна пачаць і з выпечкі і бліноў!
Але я не зразумела, як рабіць з грэчкі муку? Крупы на кавамолцы, напрыклад, змалоць? Ці грачаныя шматкі лепей расьцерці?

А таксама трэба даць усім партыйнае заданьне купіць на Камароўцы кішак для кішкі (на будучыню)!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 31.01.07 18:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, таксама з вопыту (рабіла для Яніка) - грэчка, молатая ў кавамолцы - абы што. Гэта не мука. Каб было больш-менш мукападобна, яе трэба потым яшчэ прасейваць. (Магчыма ў мяне дрэнная кавамолка - але некаторыя кавалачкі робяцца маленькімі шарыкамі і далей не размалываюцца)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі мне не змяняе памяць то ў крамах зараз вялікі выбар мукі, здаецца кідалася на вочы і такая. Трэба паглядзець заўтра зранку. Тады і адпішуся.

Mann Kurt, дзякуй за дапамогу ў выпешчыкі бліноў Сьмешка . Во бачыце, першы вопыт ужо ёсць. Зараз будзем скідваць і наступныя каментары. Калі атрымаецца знайсці муку, давайце дамаўляцца, што на выходных кожны гатуе гэтыя самыя бліны і бабку. А пасля і абмяркоўваем. Вельмі шчасьлівы Думаю з тэрмінамі будзе нармалёва, бо нават тыя хто працуе і заняты на выходных могуць гэта зрабіць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 1:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Грэцкая мука сустракаецца ў буйных крамах/супэрмаркетах (у "Суседзях", напрыклад), праўда, каштуе досыць дорага. Пры жаданьні знайсьці няцяжка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 16:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я набыла сёньня ў Прасторы грэцкую муку фірмы "Myllyn Paras", праўда каштуе яна каля 6 тыс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mann Kurt,

яшчэ адно пытаньне:
у жытнія бліны мука патрэбная сеяная ці абдзірная?
На ўсялякі выпадак тлумачу розьніцу. Жытняя абдзірная мука досыць "цяжкая на пад'ём", вырабы зь яе атрымліваюцца цяжэйшыя па кансыстэнцыі і цямнейшыя. Жытняя сеяная досыць лёгкая, падобная, напрыклад, да пшанічнай 1-га ці 2-га гатунку. Зь нядаўняга часу ў нас у продажы ёсьць і тая, і другая, - гэта каб дарэмна не хваляваліся Міргаю Абедзьве, нават у невялікіх дозах, надаюць выпечцы характэрны кіславаты смак (я экспэрыментавала з выпечкай хлеба, зьмешваючы ў розных прапорцыях розныя віды і гатункі мукі Сьмешка )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 20:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не скажу, да сораму Сумнік

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, Mann Kurt, ух, вы мяне ўразілі. Як сваімі рацэптамі, так і пытаньнямі да іх. Перамога

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.02.07 0:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька пісаў(-ла):
Я паспрабую зрабіць кішку і верашчаку, але пазьней, можа на наступным тыдні. Пакуль што заблю грэцкія бліны.


Клічнік У грэцкай мукі з Прастор-маркету ў хуткім часе заканчваецца тэрмін прыдатнасьці! (Муж - ён у "Прасторы" працуе - набыў мне таксама там сёньня пакет і пра гэта папярэдзіў Сьмешка ) Так што - гатуем грэцкія бліны і бабкі! Дарэчы, на пакеце таксама ёсьць рэцэпт грэцкіх бліноў. Выпрабуем і гэты? Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.02.07 22:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mann Kurt пісаў(-ла):
Не скажу, да сораму Сумнік


У такім разе, зыходзячы з указанай у рэцэпце колькасьці мукі і дражджэй, я рызыкну прапанаваць ужываць сеяную жытнюю муку Міргаю Калі паспрабую на практыцы - можа, у канцы наступнага тыдня, - раскажу, што атрымалася Сьмешка

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Mary (3.02.07 22:50), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.02.07 22:48    Загаловак паведамлення: Справаздача: грэцкія бліны Адказаць з выцемкаю

Сёньня зрабіла грэцкія бліны, прапаную на вашае абмеркаваньне справаздачу Сьмешка

1) На мой погляд, колькасьць прапанаванай у рэцэпце вадкасьці не адпавядае аб'ёму мукі. Пасьля "запаркі" грэцкай мукі 1/2 шкл. кіпеню мука павялічваецца ў аб'ёме, але застаецца сыпучай. Калі дадала яшчэ й пшанічную, тым болей. Як вынік, калі ўліць у пшанічную сумесь усяго 1/4 шклянкі малака з распушчанымі ў ім дражджамі, няма і намёку на рошчыну, якая, здаецца, павінна быць кашыцападобнай; спроба зрабіць рошчыну зь невялікай колькасьці мучной сумесі, ня ўмешваючы яе ўсё, ні да чога не прывяла: астатняя мука хутка ўбірае вадкасьць, і рошчына цьвярдзее. З гэтай прычыны я дадала яшчэ паўшклянкі цёплай вады і ўсю норму малака (таксама падагрэтага). Пасьля гэтага атрымалася ня вельмі густое цеста, якое без праблем падышло на радыятары ацяпленьня.

2) Далей - усё па рэцэпту. Я, не падумаўшы, была дадала яшчэ паўшклянкі малака, але атрымалася занадта вадкае цеста, давялося ўсыпаць яшчэ з паўшклянкі пшанічнай мукі (дарэчы, я выкарыстоўваю муку 1-га гатунку - як меней рафінаваная ў параўнаньні з мукой вышэйшага гатунку, яна вылучаецца лепшай клейкасьцю).

3) Пячы блінамі я не наважылася, пякла аладкамі Упс... Аладкі не развальваліся, лёгка пераварочваліся. Досыць смачна, праўда, я чакала, што будуць больш пульхнымі, бо дражджавыя. На жаль, ня ведаю, якімі яны мусяць быць у ідэале Міргаю Смак такі прыемна-саладкавата-нэўтральны, мужу спадабаліся як зь селядцовай пастай (я зрабіла ў прапорцыі селядзец:масла 2:1, больш салёна, затое тлушчу меней Сп. Зялёная Усьмешка ), так і з малаком, а мне і проста са сьмятанай нармалёва зайшло Сьмешка

Фотку можна паглядець http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=695

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 1:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Wow, няўжо першы практычны вынік? Прымаем і складаем віншаванні. Ешчэ кухня крэсова не згінэла! Навэт у Бялэй Русі вцёнж жые.

Ну і раю ўсё ж паспрабаваць бліны з рускага “Крупна” для параўнання Сьмешка Мне вельмі падабаюцца, і валтузні не так шмат... Дык што, якую прапорцыю запісваць ? Грэцкую муку заліць кіпенем (1 шклянка) ? Або пачакаць наступных рызыкантаў?

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map