Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
А ў нас ветраная воспа (ахват)!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.01.11 14:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, учорашнія прышчыкі сталі "клясычнымі", з гнайнічком. Дадаліся "камарыныя ўкусы" на сьпіне. Дыягназ пацьвердзіла пэдыятарка.

Аналіз - гэта кроў зь вены. Здаваць яго ня будзем, бо і так усё зразумела.

А ў Рагнеды ўжо ж даўно высыпаньні? Здаецца, пры вятранцы больш за 10 дзён ня сыпле.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.11 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, дзякуй. У Рагнеды сёння дзень восьмы-дзявяты, як высыпала.
Раз у вашых прышчыкі выгляд змянілі, думаю ў нас рэакцыя на навагодні падарунак, які мама актыўна знішчае Сьмешка

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.01.11 19:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, з вятранкай вас! Жадаю, каб лёгка прайшла! (гэта ж у нас зноў карантын будзе месяц...)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.01.11 19:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, звычайна пры вятранцы 5 дзён з'яўляюцца новыя прышчыкі, а потым яны пачынаюць падсыхаць і адвальвацца

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.01.11 1:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, дзякуй за пажаданьне! Будзем старацца выбрацца зь меншымі стратамі.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 27.01.11 12:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, як малодшыя дзеткі?

У мяне Васіль зараз па сапраўднаму абсыпаны, ўвесь зялёны, драпаецца і енчыць.. Хе-хе, нават Кастусю з-за гэтага ў картку дыягназ на мінулую хваробу перапісалі як "ахват" а не ОРВІ))))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 27.01.11 22:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, Я ж казала, что ў вас ахват...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.01.11 22:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, Алесь ужо выздаравеў. Зь першага дня высыпаньняў і да канца хваробы ён быў у бабулі (бабуля звычайна забірае Алеся на суботу, зараз жа забрала на 12 дзён), таму Алесь з Ромкам і Вікуляй ня бачыўся. Так нам параіла зрабіць знаёмая пэдыятарка. Праўда, яна дадала, што 90% за тое, што малодшыя таксама захварэюць. І вось учора, на 13 дзень пасьля пачатку высыпаньняў у Алеся, захварэлі і Ромка, і Вікуся. У Ромкі пачалося з 2 прышчыкаў на сьпіне, сёньня іх каля 20 ужо, па ўсім целе.
У Вікі ўчора быў адзін прышчык у валасах, а сёньня яна ўжо ператварылася ў зялёнага ягуара.
У абодвух дзяцей рэзкія зьмены настрою, малыя капрызяць і мала ядуць. Вікуся шмат сьпіць. Калі ня сьпіць, ляжыць у мяне на ручках, сама ляжаць на канапе ніяк ня хоча. Так шкада гэтых кнопак, калі яны хварэюць... Ужо лепей бы сам 3 разы перахварэў, каб яны толькі здаровымі былі...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 27.01.12 12:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Андрэйкі ўжо другі дзень актыўныя такія высыпаньні. Яшчэ ўчора раніцай думала, што можа алергія на вінаградных смаўжоў
(з гродненшчыны такія прыгожыя фаршыраваныя прадаюцца, гатуюцца за 5 хвілін - Андрэйку вельмі спадабаліся Сьмешка (!)
Знайшла ўчора спачатку некалькі пад валасамі яго даўгімі. І толькі вечарам, калі ўбачыла, што высыпанняў пабольшала і яны зьмяніліся, зразумела, што гэта такое. Надоечы яшчэ чытала артыкул пра ахват у Беларусі http://news.tut.by/health/270624.html , і нават думала параіцца са сваім педыятрам пра прышчэпку...
Зараз здаецца, што нават не ўчора, а адну-дзьве плямы яшчэ раней на дзень-два бачыла. А ўчора былі з дзеткамі ў бані, пазаўчора на танцах, шмат яшчэ дзе і з кім сустракаліся... Ахоп у нас вялікі... Сумнік
Сёння раніцай гэных прышчыкаў ужо столькі! І на Андрэйкавай белай тонкай скуры гэта так выразна!
Карціць намазаць зялёнкай (гэта ўжо на ўзроўні падсьвядомасьці), але пакуль намазала толькі тое, што падрапаў. А тэмпературы не было - 37 учора. Актыўны і вясёлы такі, хоць ты ізноўку на танцы едзь.
Прачытала тут учора пра ванны з аўсом і рабілі вечарам, а ў ГУМе пыталася - з аўсяным малачком нічога няма для ванны.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.01.12 13:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А якая імавернасць захварэць на ахват? Калі ў садку карантын - колькі адсоткаў нехварэўшых звычайна падхоплівае?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.01.12 14:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Андрэй кажа, што да 95%

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.01.12 20:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Янка перажыў ужо 3 карантыны... Я вось думаю - можа ён хварэў без сімптомаў... З ахватам нібыта так бывае

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 27.01.12 21:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Паўлінка таксама перажыла 3 карантыны, а потым захварэла. Івонка таксама пасьпяхова перачакала 2 карантыны, захварэла на 3. Відаць кожнаму сваой час.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.01.12 11:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, можа і так

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 1.03.12 2:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
А якая імавернасць захварэць на ахват?

Выцемка:
julcik, Андрэй кажа, што да 95%

Дарэчы, ніхто, хто з намі камунікаваў не захварэў. Нават тыя дзеткі, хто быў з намі ў бані ў той дзень, калі хвароба праявілася.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 5 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 59701 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 89180 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 173734 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 42568 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 34941 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map