Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіцячы садок: навошта?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
m_mama




Зарэгістраваны: 10.10.2009
Паведамленні: 39
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 12:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дачушку наўрад ці аддам у садок, бо сама не хадзіла. Канешне, калі будзе ў гэтым вяліка-вялікая патрэба, то тады будзем думаць. У мяне мама працавала ў садку ўсё жыццё, і ведае гэтую "кухню" з іншага боку. Дык яна мне сказала: "Садок - тоолькі калі ўжо зусім цяжка будзе"
Наконт сацыялізацыі - дзеці сяброў, гурткі, суседзі - хіба гэтага мала? Думаю, што кожны вырашае сам і сітуацыі бываюць розныя, але лепш, чым з мамай дома не бывае нічогаСьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 12:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

m_mama, можа вашая мама працавала ў нейкім вельмі дрэнным садку? Чаму калі вельмі цяжка? Што там такога дрэннага?
Я цяпер знаходжуся ў сітуацыі, калі вадзіць дзіця ў садок - не прасцей, чым не вадзіць (а часам і складаней), але мы яго ўпарта туды водзім, бо мне здаецца, што яму гэта трэба. Тады Янка робіцца больш спакойным, менш эгаістычным, лепей кантралюе эмоцыі і менш зрываецца ў скандалы. (у сярэднім ён ходзіць у сад 3,5 разы на тыдзень - то 3 разы, то 4 разы, праз тыдзень)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 12:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
m_mama пісаў(-ла):

Наконт сацыялізацыі - дзеці сяброў, гурткі, суседзі - хіба гэтага мала?

Мала! Бо большасць сяброў і суседзяў працуе, дзеці, адпаведна, днём у садку, а ўвечары - па гуртках, на дзіцячай пляцоўцы ў асноўным малечы, рэдка сустрэнеш каго старэйшага за 2,5-3 гады. На гуртках дзеці мала камунікуюць паміж сабой - яны іншымі справамі занятыя.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
m_mama




Зарэгістраваны: 10.10.2009
Паведамленні: 39
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 13:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, мама працавала ў садку для дзяцей з парушэннымі слыху. Галоўным яе аргументам было тое, што яна бачыць, як дзетак "любяць" нянькі ды выхавацелькі. Не ўсе, канешне, але шмат хто. Як крычаць, як кормяць (не хочаш есці - лыжкай па вуснам), як дапамагаюць апранацца (нацягнуў абы-як і нармальна), як маленькіх высаджваюць пасля сну на гаршок і адначасова праветрываюць памяшканне. Ці сядзіць такая цётка і са словамі: "Нешта шмат ходзіць, ніхто не хварэе." адкрывае ўзімку вакно.
Паўліна, ну не ведаю, наколькі я сябе памятаю, мне хапала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 14:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

m_mama, я ў нашым садку назіраю супрацьлеглую карціну - дзетак сапраўды любяць! Можна ціхенька пастаяць пад дзвярыма, паслухаць і падгледзець, што на самой справе робіцца ў групе

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
m_mama




Зарэгістраваны: 10.10.2009
Паведамленні: 39
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 14:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, я не кажу, што гэта так паўсюль. Мажліва, гэта выключэнне, пра што я напісала. Добра, што ў Вас у садку не так.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 15:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Праблема большасці незадаволеных садкамі відавочна палягае ў тым, што яны паводзяць сябе пасіўна: "аддалі дзіцё ў садок" і назіраюць, што будзе. Замест таго, каб актыўна ўдзельнічаць у працэсе, падбіраць сабе падыходзячы рэжым наведвання, уплываць на праграму, выхоўваць выхавацеляў, ладзіць дадатковыя забаўкі і святы дзецям.
Гэта займае час і патрабуе натхнення. Але гэта дае велізарны плён.
Успаміны ад садка ў нас станоўчыя, бацькі дзеці згуртаваліся і разам пайшлі ў школу, з выхавацелямі працягваем сябраваць, а яны ганарацца поспехамі сваіх выпускнікоў, сын просіцца ў госці ў свой любімы садок. У яслях яго насілі на ручках, у малодшай і сярэдняй групе слухалі ягоныя пераказы прачытаных з бацькамі казак, у старэйшай дыскутавалі пра космас. Мы заўсёды адчувалі персанальны і ўважлівы падыход да дзіцяці. І імкнуліся праяўляць удзячнасць.

Вядома, калі жыццё і так не занятае нічым, то лепей ужо ў хаце седзячы сябе дзіцём весяліць да паўналецця апошняга... Бі-бі...

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 15:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А як вы праяўлялі ўдзячнасць? (можа, і я так хачу Сьмешка )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 15:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina,
<<аддалі дзіцё ў садок" і назіраюць, што будзе. Замест таго, каб актыўна ўдзельнічаць у працэсе, падбіраць сабе падыходзячы рэжым наведвання<<

Ну я, напрыклад, не просто аддала і забылася, моўчкі назіраючы. Але я прышла да высновы, што МАЙМУ сыну лепей пакуль не хадзіць. І што падыходзячы рэжым наведвання - гэта адпачынак месяца 4))) Як бы я не ўдзельнічала ў жыцці садка, ціхі час там адмяніць не могуць. Я для Платона гэта праблема...

<<Вядома, калі жыццё і так не занятае нічым, то лепей ужо ў хаце седзячы сябе дзіцём весяліць да паўналецця апошняга.<<

)))Нават калі заняты нечым важным, то зусім неабавязкова, што дзіця пры гэтым павінна хадзіць у садок.

Я зусім не гатова сказаць, што садок - зло, і нічога карыснага там няма. Проста мяне напружвае калі чую, што без садка ніяк не зможа дзіця потым быць паспяховым і шчаслівым. 90% нашага 35-гадовага насельніцтва ў садкі хадзіла. Ні і што?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 16:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja, і я не лічу садок абсалютнай панацэяй. Больш за тое, я ў садок і ў нулёўку не хадзіла.
І Мы рабілі Мірону вельмі гнуткі графік і па магчымасці пакідалі яго дома.
Але мне не падабаецца, калі ўспаміны пазамінулых пакаленняў абагульняюцца і становяцца падставай для глабальных высноваў для ўсіх.

Дарэчы, каб патлумачыць выхавацелям свой светапогляд, я адмыслова знайшла, пераклала і раздрукаўвала Правы дзіцяці ў польскіх садках. Сцісла і зразумела. Іх можна паглядзець тут http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=201

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

m_mama, Па-мойму страшылкі перабольшаны.
Я доўгі час працавала ў 5 хв. хады ад садка + я параноіла, ці не дрэнна там сыночку. Дык вось абедамі і шпіёніла за імі на вуліцы, часта прыходзіла "не ў час" і падглядала ды падслухоўвала. Адзінае, на што магу скардзіцца ў садку - гэта не дастатковая для мяне беларускамоўнасць (хаця нават з гэтым усё не блага). Ніякіх зверстваў, рукапрыкладстваў і г.д. я ні разу не заўважала. Наадварот, я бачыла як дзяцей носяць на руках, як ім выціраюць соплі і вытрасаюць пясок з абутку (хаця ўсё гэта не ўваходзіць у абавязкі).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
m_mama




Зарэгістраваны: 10.10.2009
Паведамленні: 39
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 18:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, мажліва, я, наслухаўшыся такога таму і не бягу з дачкой ў садок. Я ведаю, што ёсць сапраўдныя настаўнікі і выхавацелі, якія любяць сваю справу, а ёсць тыя, хто проста ходзіць на працу, каб гро шы зарабіць. І няікай душы.
Думаю, што дзіцячы садок не з'яўляецца "абавязковым пунктам праграмы" для дзіцёнка. Чым бліжэй 3 гады, тым больш пытанняў: а ў садок аддалі? не, а чаму? вой. а як жа так.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 18:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я сына аддала ў садок у 5 год і тое толькі ад таго, што памяняла працу і не магла яго больш з сабою браць. Доню ў 2 гады. Яны аднолькава месяц роўлі, аднолькава не хварэлі, аднолькава памятаюць ад садку толькі пару сяброў/сябровак. І яны зусім па рознаму сацыялізаваліся. Рада навучылася інтрыгаваць, страўліваць дзяцей паміж сабою і выбівацца на элітныя сацыяльныя пазыцыі. Вацак навучыўся класьці з прыборам на сацыяльныя пабудовы малых групаў, бунтаваць супраць уладумаючых і рабіць усё магчымае ды немагчымае каб не знаходзіцца ў асяродзі людзей, якія яму не падабаюцца.
І я вельмі сумняюся што садок нейкім чынам тут прыклаўся. Хутчэй за ўсё дзетухны проста максімальна эфектыўна для выжываньня разьвілі тое, што мелі і па-за садком.
Ці падабаецца мне вынік? Катэгарычна не!
Я цалкам у стане была бы скарэктаваць такія тэндэнцыі, каб мела магчымасьць назіраць за зносінамі дзяцей сваімі вачыма і каб праводзіла больш за пару гадзінаў на дзень з імі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 28.02.11 20:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
выхоўваць выхавацеляў


Нешта так закранула. Мне падаецца, лепш выхоўваць дзяцей, а не выхавацеляў Міргаю А яшчэ лепш - проста расціць

Kryscina пісаў(-ла):
Вядома, калі жыццё і так не занятае нічым, то лепей ужо ў хаце седзячы сябе дзіцём весяліць да паўналецця апошняга... Бі-бі...


Ну, а гэта проста нават смешна. Рэч жа не ў тым, што жыццё не занятае зусім, а ў тым, што некаторыя бацькі хочуць сваім цікавым жыццём з дзяцьмі дзяліцца Сьмешка

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 11.03.11 12:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
Праблема большасці незадаволеных садкамі відавочна палягае ў тым, што яны паводзяць сябе пасіўна: "аддалі дзіцё ў садок" і назіраюць, што будзе. Замест таго, каб актыўна ўдзельнічаць у працэсе, падбіраць сабе падыходзячы рэжым наведвання, уплываць на праграму, выхоўваць выхавацеляў, ладзіць дадатковыя забаўкі і святы дзецям.
Гэта займае час і патрабуе натхнення. Але гэта дае велізарны плён.

Вядома, калі жыццё і так не занятае нічым, то лепей ужо ў хаце седзячы сябе дзіцём весяліць да паўналецця апошняга... Бі-бі...

Ну, не ведаю, я як раз імкнулася ўдзельнічаць ц жыцці садка, нешта рабілі з бацькоўскім камітэтам, ладзілі і ранішнікі, і удзельнчіалі ў працэссе. Але мне здаецца, гэта не тое, і мы ўсе роўна засталіся незадаволеннымі Міргаю а зараз у нас гармонія.
А наконт незанятага жыцця вы трохі перабольшваеце і перадзергваеце Міргаю
Мое жыцце занятае на 200 адсоткаў - і рыцарскі клуб, і майстар-класс па народных ляльках, і нейкія грамадскія справы, і праца Міргаю І шмат яшчэ чаго.
Так што весяліць сябе дзіцем..хм... неяк нават і ў думках не было. У думках было,я к раз, як зрабіць так,каб усім добра было, у першаю чаргу псіхалагічна камфортна. Дзіцю ну і мне, бо шчаслівая мама - шчаслівы дзіценак

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 3 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13648 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 34477 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16713 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чым Вы зараз займаецеся? 48 valerka 43429 20.07.08 11:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 36800 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map